Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Пруды. Заняць духе — перапыніць дыхание. Пакуль дабег да хаты, духе ўсе заняло. Кавалічы. Запале'не н. Запаленне, хвароба, якая суправаджаецца павышэннем тэмпературы. Мой таю два разы хварэў на запалене лехкіх, але ўсё перанёс. Свіслач. Запальні'чка ж. Запальнічка. Пры немцах самы запальнічкі рабілі, запалкаў ні было. Пракопавічы. Запа'рваць незак. Запарваць, заліваць варам сухі корм. Сечку як запарыш, та яна мяхчэйша, каровы ляпей ядзяць. Рагачы. Запару'шыць зак. Прысыпаць, зацерушыць. Myci, зіма ўжо стане, бо снег запарушыў поле, ляжыць. Лаша. Запа'рце н. Запор, працяглая затрымка стулу. У хлопца, мусі, запарце, другія суткі на двор ні ідзе. Белева. Запа'с м. 1. Запас, тое, што назапашана. Запас бяды ні чыніць /прымаўка/. Кавалічы. 2. Лішак чаго-небудзь, перавышэнне нормы. Боты завелькія купіў,_ногу ўсадзіш, i запас яшчэ есць. Індура. Запаты'лак м. Патыліца. Ты там натто ні выстаўляйса, а то надаюць у запатылак i пойдзяш як мыло з'еўшы. Рагачы За'пек м. Запечак, месца паміж сцяною i печчу. Як замерзняш, та залезяш на запек, глядзіш, i адагрэўсо. Стральцы. Запе'ніцца зак. 1. Запеніцца, пакрыцца пенай. У нас малако добрае, як доіш, та аж запеніцца, пенай станя ў дайніцы. Баброўнікі. 2. Перан.: разлютавацца, раз'юшыцца, усхадзіцца. Ты чаго гэта запеніўсо, скачаш, думаяш, што цібе тут баяцца? Каленікі. Запе'рці зак. 1. Занесці /груб./. Мяшок збожа як звалілі на плечы, та ледво запёр да каморкі. Гарны. 2. Хутка даставіць, даімчаць. Конь у яго добры, выяздовы, як сеў, та за гадзіну да Гродна запёр. Круглікі. Запе'чак н. Запечак, месца паміж сцяною i печчу. Зімою наш дзед больш у запечку сядзіць, на двор рэтко выходзіць. Запечак у нас для старых быў, там яны i спалі. Селюкі. Запіса'цца зак. Аформіць дакументы аб уступлены ў шлюб. Ім даўно трэбо было запісацца, а так ніякай пенсіі па мужыку ні палучыць. Верцялішкі. Заплаці'ць зак. Вярнуць сватам грошы, затрачаныя на гарэлку ў выпадку адказа дзяўчыны выходзіць замуж. Як тулькі выпілі гарэлку, та тато, доўго ні чакаючы, дастаў грошы, заплаціў i кажа: «Едзьце з Богам». Свіслач. Заплё'нтаць зак. Заблытаць. Катэ гулял i, заплёнталі клубок, та ціпер во сяджу, расплёнтваю паўдня. Бакуны. Запну'ць зак. Падвязаць. Трэбо запонку запнуць, каб андарак каля печы ні завэдзгаць. Дарашэвічы. Запо'іны мн. Сватанне. У нас заручынаў ніякіх ні было, а былі запоіны, як у сваты першы рас прыязджалі да дзеўкі. Хамякі. Учора ў Пракопавых запоіны былі, мусі, вяселя будзя. Зарубічы. Запо'нка ж. Фартух для работы з самаробнай тканіны /устар./. Запонку ў нас падвязвалі, каб андарак на рабоці ні завэдзгаць. Няцечы. Запру'та ж. Драўляны шпень з завостраным канцом для вязания снапоў. Пад запруту сноп як звяжаш, та ці стаў яго, ці кідай, ужэ ні развяжацца. Дарашэвічы. Запрыду'х м. Чалавек, які ўпарта, без падстаў, адстайвае свае погляды i ўчынкі. Запрыдух некі, яму кол на галаве цяшы, нічого ні дакажаш.Табала. Запу'ганы прым. Забруджаны, запэцканы. Яна ні толькі дзіцей ні дагледзіць, a i сама вечно запуганай ходзіць. Каленікі. Запуска'ць незак. Перастаць даіць перад ацёлам. Карову трэбо запускаць, малака дзецям ні будзя. Вялікая Жорнаўка. Запуске' мн. Запускі, апошні дзень перад постам /устар./. Пасля запускоў сем нідзель посту, да самаго вялікадня посцілі. Зарубічы. Запу'сты мн. Загавіны ў католікаў. У нас пасля запустаў у сватэ ніхто ні едзя, 6o пост. Ланявічы. Запусці'ць зак. Пакінуць без догляду, занядбаць. Запусціла гарод адразу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

запарушыць, заперці, заплаціць, заплёнтаць, запонка, запрута, запуганы, запусты, запусціць, зеўшы, разюшыцца, ігруб, іпрымаўкаі, іустар
4 👁
 ◀  / 329  ▶