Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
трабуецца. Што i казаць, вэдлук Франі ён замалады, ні падыходзіць у мужыке. Гушчыца. Замалы' прым. Меншы, чым трэба. Ты ашчэ замалы, каб з хлопцамі на забаву ісці. Хліставічы. Замальдава'ць зак. Заявіць, данясці ў паліцыю /устар./. Як тулькі што, так солтыс i крычаў: «Замальдую ў паліцыю, усіх пасаджу."3арубічы. Замардава'ць зак. Замучыць, закатаваць. Яго бандыты замардавалі, толькі на весну пастух знайшоў, дзе закопаны быў. Цыдовічы. ЗамарьГцца зак. Замарыцца, стаміцца, знясіліцца. А мае ж вы, дзеткі, мусі, жнучы зусім замарыліса. Дубніца. Замарэ'ніць зак. Схіліпь да сну. Як сядзяш прасці, так i замарэніць, вочы зліпаюцца, нічого ні бачыш. Баранава. Замаўля'ць незак. Замаўляць, загаворваць. У нас Сергавіцкая ўмела замаўляць, каб сві'ня ні хварэлі, чытала неку запіску з малітвай. Копанікі. Замітусі'цца зак. Замітусіцца, забегаць. Коні як замітусіліса, так мне адразу стукнуло ў голаў, што тут нешто ні так. Балічы. Замо'жны прым. Заможны, багаты. У заможнаго гаспадара ўсё свае, пазычаць нічого ні трэбо. Квасоўка. Замо'рак м. Кволая, фізічна недаразвітая істота. Заморак некі ні хлопяц, рошчы яму ніяк німа. Зарыца. Заму'дзганы дзеепрым. Забруджаны. Ты чаму такая замудзгана, табе што, часу німа ўмыцца? Балічы. За'муж прысл. Замуж, стаць чыёй-небудзь жонкай. Пайсці замуж — трэбо знаць: позно легчы, рано ўстаць /з нар.песні/. Панямунь. Заму'рзаны прым. Запэцканы, забруджаны. Дзеці ў яе вечно замурзаныя, yce ні мая часу, па хатах бегая. Зарыца. Заму'ство н. Замужжа. Замуство мае было цяжкае, панаплакаласа, панагараваласа, усяго было. Свіслач. Замухры'шка м. Непрыглядны, неахайны чалавек /пагард./. Які там у яе мужык, замухрышка некі, нідацёпа. Кунцаўшчына. Замшэ'лы прым. Замшэлы, заімшэлы, аброслы мохам. Помню, у нас на адрыні стрэха зусім была замшэлая, аж зялёная такая, але дошч ні прапускала. Баброўня. Замяша'ць зак. Замяшаць, зрабіць мешанку жывёле. Тут у цэбры я свіням замяшала, у палудзень дасі, хай ядзяць. Квасоўка. Занаве'ска ж. Занавеска, фіранка. Некалі ніякіх занавесак у хатах ні было, гэта ціпер усё закрываюцца. Луцкаўляны. Зана'дто прысл. Занадта, задужа, залішне. Нібошчык занатто даверлівы быў чалавек, кожнаму верыў, праз гэта i прапаў. Дубаўка. Занемагчы' зак. Захварэць, занядужаць. Ашчэ прошлу зіму стары неяк трымаўсо, а ціпер зусім занімог. Лаша. Заніду'жыць зак. Занядужаць, захварэць. Пасля хваробы мой зусім занідужаў, хадзіць ні можа. Іванаўцы. Заніма'цца незак. Занімацца на свет, світаць. Ля, пачало ўжэ на свет занімацца, зараз пастух загалёкая. Саннікі. Заніма'ць незак. Занімаць, займаць. Сын Ляваня, кажуць, вучоны, занімае вельку пасаду. Баброўнікі. Зано'зы мн. Жалезныя пруцікі для замацавання ярма. Каб валэ ні pacходзіліса, у ярмо закладвалі такія занозы. Стрыеўка. Зано'хацца зак. Замучыцца, знемагчыся, знясіліцца. За дзень чысто занохаясса, здаецца, i нічого цяжкаго ні рабіў, a ледво ногі валачэш. Лаша. Зану'да ж.Слабы, заняпалы чалавек або жывёла. Нека зануда ні паршучок, ні есць, усё выверня з карыта, што ні дасі. Рагачы. 2. Зануда, надакучлівы, шкадлівы чалавек. 3-за гэтаго зануды яна i здароўя ні мая, дабіў яе. Сухая Даліна. Заня'це н. Занятак, справа, праца. Як чалавек заняця мая, та ніякі дур яму ў голаў ні ўлезя. Радзевічы. Заня'ць зак. Заняць, атрымаць якую-небудзь пасаду. Ён месца тулькі стараяцца заняць, а толку з яго ні на голку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

замальдаваць, замардаваць, замудзганы, занадто, занохацца, заняце, занідужыць, песніі, іпагард, іустар
4 👁
 ◀  / 329  ▶