Залазава'ць незак. Хварэць на запаленне міндалападобных залоз /пра каня/. Як конь залазуя, нікаторыя нават апкручваюць шыю гаўчынай, каб жывей прайшло. Кунцаўшчына. Залапата'ць зак. Забіць, залопаць крыламі. Пятух залапатаў, заспяваў ні ў пору, мусі, перамена пагоды будзя. Баброўнікі. Зала'паць зак. Злавіць, захапіць. Ты, шофер, дай білет, а то могуць залапаць, скажуць, зайцам едзяш. Індура. Зала'піць зак. Залатаць. Трэбо залапіць кажух, хоць на ім лата на лаці i шва ні знаці. Круглікі. Зала'савацца зак. Занадзіцца, увайсці ў смак. Дай тулькі коням заласавацца гаўсом, та рады ні будзя, ні аджанеш. Літвінкі. Зала'твіць зак. Уладзіць справу з дапамогай хабару. Гэ, браце, наконт дроў я ўжэ з лясніком залатвіў, казаў — дрова будуць. Зарубічы. Залатні'к м. Старая мера вагі, роўная 1/96 фунта, каля 4,26 г. У залатніку дзевяносто шэсць долей. Клачкі. Залато'ўка ж. 1. Царская манета коштам ў 15 калек. Ашчэ ў маго таты былі залатоўкі; казаў, як дадуць залатоўкамі, та нясеш здаваць у банк, а то кішане паабрываюць. Свіслач. 2. Назва манеты коштам 1 злоты пры панскай Польшчы. За залатоўку можно было кілё цукру купіць. Галавачы. Залату'ха ж. Дзіцячая хвароба, якая суправаджаецца агульнай змарнеласцю, высыпкай i нарывамі на целе. Панкрат з маленства на залатуху хварэў, так i ні мог вылячыцца, памёр. Хамякі. Зале'зці зак. Залезці, забрацца. Залез у нерад — ні ўзад, ні ўперад /прыказка/. Рыдзелі. Зале'тась прысл. Залетась, два гады назад. Залетась добры быў узятак, тры вядры мёду дасталі. Кавальцы. Залё'га ж. Не выплачаны ў тэрмін падатак /пры панскай Польшчы/. Як прыдзя саквастатар залёгу збіраць, та ўся вёска аш плача. Ніжнія Пагараны. Залімо'ніць зак. Ударыць, стукнуць /груб./. Нехто як залімоніць ззаду, так шапка з галавы i паляцела. Дарошавічы. ЗаліўньГ прым. Заліўны, які заліваецца вадой. Наша балото заліўное, шторок займало вадой, таму i сено добра было. Навасёлкі. Заліхва'цкі прым. Удалы, хвацкі. Дзяцюк ён заліхвацкі быў, што i казаць, але бедны, зямлі ні было. Кунцаўшчына. Залі'ць зак. Заліць, затапіпь. Даўней мыла ні было, бялізну залівалі вадой з бярозавым попялам i гэдак у ёй мылі. Рагачы. Зало'жны прым. Цягавіты, вынослівы ў працы. У яго конь быў такі заложны, як захрапе, так воз з цяжарам i выпра. Баброўнікі. Тут трэбо заложнаго мужчыну, каб ўсё гэта перарабіць. Галаўнічы. Зало'зы мн. Пухл іна на шыі пад сківіцамі, выкліканая запаленнем залоз у жывёлы. Як у каня залозы, та вады халоднай ні давай, горш будзя, трэбо цеплую даваць. Пракопавічы. Зало'м м. Залом, заламаныя сцеблі збожжа з мэтай чаравання /устар./ Як залом на полі, та гэта ўжэ кепско: памрэ хто з радні, або хвароба прыстаня. Круглікі. У нас, як залом быў, яго выжыналі левай рукой i тапілі ў рэчцы, каб бяда атступіласа. Галаўнічы. ЗалувГца ж. Залоўка, мужава сястра. Залувіца такая, што тулькі i думаяш, каб які сват прыехаў ды забраў хучэй. Клачкі. Залэ'мпіць зак. Выпіць гарэлкі /груб./. Дзісяй, брат, я ўжэ залэмпіў з паўлітра i ашчэ выпіў бы з добрым чалавекам. Пракопавічы. Заляца'не ж. Заляцанне, залёты. Цяжка тое панска было заляцане / з нар. песні/. Свіслач. Заляца'цца незак. Заляцацца. Ведаю, што твой Франак стаў заляцацца да Гэлі, але з гэтаго нічого ні будзя. Занявічы. Замага'ць незак. Планаваць, разлічваць на будучае. Замагаць на много ні прыходзіцца, сколькі тут засталосо жыць. Ланявічы. ЗамаладьГ прым. Маладзейшы, як па
Дадатковыя словы
залазаваць, залапатаць, залатвіць, залатуха, залэмпіць, залёга, каняі, песніі, польшчыі, ігруб, іпра, іпры, іпрыказкаі, іустар
2 👁