лец, во якая з яе гаспадыня. Азяркі, Грандзічы. Як свякроўка хлеп пякла, та закалец быў на палец, а як я спякла, та закалец на тры пальцы /прымаўка/. Гожа. Закалмуцэ'не н. Ачмурэнне, часовае зацямненне свядомасці. Нека закалмуцэне ў галаве, нічого ні помню. Кунцаўшчына. Закантале'жыць зак. Забіць, зарэзаць. Ужэ i зноў, мусі, пятуха заканталежыў, хай жыў бы. Кунцаўшчына. Закану'ракм. Глухі куток, закінутае месца. У гэтым заканурку чаго тулькі німа, тут сам чорт голаў зламаў бы. Табала. Закарэлы прым. Закарэлы, заскарузлы. Суша была, зямля закарэлая, нагой ні ступіш, колецца. Літвінкі. Закарэ'ць зак. Закарэць, засохнуць, зацвярдзець. Дзіця паабліваласо ядою, заскарэло, куды тая маці глядзіць. Рагачы. Закаса'ны дзеепрым. Закасаны, загорнуты /пра адзенне/. Даўней з закасанымі рукавамі ніхто ні хадзіў, ні было такой моды. Гушчыцы. Зака'т м. Захад. Слонца чырвонае на закаці, мусі, заўтра зноў вецяр будзя. Кругляны. Заке'лзаць зак. Зацугліць. Як ні закелзаяш палахліваго каня, та ён табе пры першай сустрэтай машыні аглоблі паломіць. Лікоўка. Закі'нуць зак. Закінуць, занядбаць. Дзіця чамусьці бацьке закінулі, зусім ні глядзяць. Агароднікі. Закіпе'ць зак. Закіпець. Бульба ў саганчыку закіпела, можно адцэджваць. Баброўнікі. Закіпела кроў — у значэнні: запяклася кроў, загусцела. Як зачыняў дзверы, та палец так прышчаміў, што аш кроў закіпела. Капцёўка. Закіса'ць незак. Закісаць, рабіцца кіслым. Myci, вада добро ні выпарыласа, што мёд пачаў закісаць. Сыпаная Гара. Закладзі'ны мн. 1. Закладка новага дома, пачатак будаўніцтва.Учора закладзіны былі, нову хату ставім. Kaвалічы. 2. Частаванне пасля закладкі хаты. Закладзіны былі, гарэлку пілі, каб хата шчасліва была. Грыўкі Закла'днік м. Сталярная прылада для апрацоўкі аконных рам. Дзераво да закладніка я сам зрабіў, а жалеско старое, ашчэ дзедава было. Дзекалавічы. Закляката'ць зак. Загінуць, прапасці. Як пайшоў на тую вайну, так i заклякатаў, ні слуху, ні духу. Рагачы. Зако'ннік м. Чалавек, які прытрымліваецца законаў. Лічыць сібе законнікам, у касцелі прападая, а сам чалавека забіў. Адэльск. Закра'са ж. Заправа для лепшага смаку ежы. Закраса вышла ўся, німа чым бульбу заскварыць. Круглікі. Закрунта'сы мн. Вычурнае, невыразнае пісьмо. Закрунтасаў некіх нарабіў, сам чорт ні разбярэ, штотут напісано. Рагачы. Закруці'ць зак. Закруціць. Конь спакойны быў, закруціш лейцы за ручку воза i стаіць, пакуль ні прыдзяш. Балічы. Закрутціць носам — выказаць незадавальненне. Бачу, яму ні па нутру, бо закруціў носам, пашоў. Жукевічы. Закру'чванка ж. Вялікага памеру суконная хустка. Закручванка ў кожнай бабы была; як ехаць куды, та заўсёды з сабой брала. Баяры. Закрыстыя'н м. Хлопец, які дапамагае ксяндзу ў час касцельнай сужбы. На закрыстыяна паглядзець было інцярэсно, як ён патслужваўсо. Ліхачы. Закуры'цца зак. Закурыцца, задыміцца. Хата як закурыцца, та i бяліло ні паможа. Белево. За'лаб прысл.Ужываецца ў значэнні: за валасы, за чуб /узяць/. Захапілі адзін аднаго залаб i давай цягацца па гуліцы, як пятухе. Рагачы. Залаві'ца ж. Залоўка, мужава сястра. У міне залавіца была, як родна сястра, ні разу ні пасварыліса. Бакуны. Залаго'дзіць зак. Задобрыць. Да суда ў нас ні дайшло, я неяк яго залагодзіў, памірыліса. Калбасіна. Залажы'ць зак. Закласці. Тут фундамент трэбо добры залажыць, хата муравана, ценжар велькі. Гумнішча. ЗалажьГць горло — захварэць ангінай. Зусім залажыло горло, ні дыхнуць. Луцкаўляны
Дадатковыя словы
адзеннеі, заканталежыць, закануракм, закат, закелзаць, заклякатаць, закрунтасы, залагодзіць, іпра, іпрымаўкаі, іузяцьі
7 👁