Задарма' прысл. Зада рам, бясплатна. Спачатку ў хаўхозах, лічы, задарма рабілі, тулькі палачкі пісалі. Лойкі. Зада'ўніцца зак. Зацягнуцца, застарэць. Хвароба як задаўніцца, та ўжэ цяшко лячыць, i дохтар, бывая, ні паможа. Горніца. Задба'ць зак. Прыдбаць, набыць. Задбаць кожны стараяцца, каб больш мець, але ні каждаму ўдаецца. Карозічы. Задзярыгалава' м., ж. Той, хто ходзіць задраўшы галаву. Ля, той задзярыгалава пашоў, што да Мані нашай сватаўсо. Кунцаўшчына. Задратава'цца зак. Пакалечыць ногу / пра каня/. Конь, падло, задратаваўсо; наступіў, відаць, шыпам патковы сабе на ногу, кульгая. Лаша. Як конь задратуецца, та рану рамонкам прамывалі, пакуль ні зажыве. Балічы. Задра'ць зак. 1. Падняць угору. Задраў нос, як начальнікам стаў, людзей ні пазнае. Луцкаўляны. 2. Забіць, разарваць /пра драпежніка/. Каршун белу курыцу задраў, тул ькі пер»е ляжыць за адрынай. Рагачы. Задраць капыта — здохнуць /пра жывёлу/. Пытаешса пра Дарэшку? Даўно задрала капыта, ашчэ той зімой. Квасоўка. Задраць ногі — Перан.: памерці. Паліцыянт той, мо, дзе i жыве, я к уцёк, a можа даўно ногі задраў, хто яго ведае. Свіслач. Задры'га м., ж. Няўклюда. Задрыга, a ні дзеўка, на яе ні адзін хлопяц ні глядзіць. Луцкаўляны. Задры'па м., ж. Неахайны чалавек. Каб жонка яго глядзела, та ён ні хадзіў бы такім задрыпай. Рацічы. Задры'паны прым. 1. Заношаны. Куды лезяш да людзей ў гэтым задрыпаным андараку? Лікоўка. 2. Неахайны. Скінуў бы гэты лах, а то ходзіш задрыпаны, як жабрак які. Рацічы. Заду'ха ж. Парнасць, духата. Задуха страшна, мусі, дождж будзя. Рагачы. Зае'нчыць зак. Заенчыць, закрычаць ад болю, страху. Немец кажа:" Ком, ком!" А ты як заенчыш i за міне дзержышса. Дзекалавічы. Зажа'ць зак. Пачаць жаць, зрабіць зажынкі. Учора зажалі жыто, паспело ўжэ. Жукевічы. Зажаць руку — наверадзіць руку жнучы. Зажала руку ўчора, напухла, пальцамі ні варухну. Кавалічы. Зажму'рыць зак. Зажмурыць. У яго совесці на капейку німа, вочы зажмурыць i лезя, як свіня. Лойкі. Зажуры'цца зак. Засумаваць, замаркоціцца. Па табе, дзяўчына, хлопяц зажурыўса. /з нар. песні/. Свіслач. Зажы'нкі мн. Пачатак жніва. Ужэ жыто паспело, заўтра зажынкі будуць. Капцёўка. Зазё'хацца зак. Задыхацца. Чысто зазёхаўсо, пакуль да аўтабуса дабег. Скамарошкі. Зазро'ны прым. Зайздросны, зайздрослівы. Гэта зазроны чалавек, ён ні можа глядзець, як хто добро жыве. Палаткова. Заіва'нцы мн. Піражкі з макам ці павідлам. Заіванцы ні заўсёды пяклі, a тулькі на свято. Копанікі. Заі'ка м., ж. Заіка. Яна ў міне ашчэ малой спалохаласа сабакі, заікай стала. Навасёлкі. I нас у класі адзін заіка быў, чытаць станя — yce сміюцца. Лаша. Займа'ць незак. Перапыняць, заварочваць /пра жывёл/. Займай кароў, бо ў шкоду залезуць. Карозічы. Займі'сты прым. ІУыроказахватны. Займістым сярпом i жаць хучэй, шмарганеш некулькі разоў, глядзіш — i сноп. Сухая Даліна. Зайсці'ся незак. Нястрымна, голасна плакаць. Дзіця ад плачу аж зайшлосо, а ён сядзіць i ні чухаяцца. Караневічы. Зайчанё' н. Зайчаня. Бачыла, як варона на зайчанё напала, та крычало тое, як дзіця. Каўпакі. Зайчы'ско м. Вялікіх памераў заяц. Як выскачыць такі зайчыско i просто на міне, чуць з ног ні збіў, а сабака за ім. Батароўка. Закава'ць зак. Няправільна падкаваць каня. Закаваў каня, кульгая, ціпер зноў трэбо вясці да кузні, перакоўваць. Баброўнікі. Зака'лец м. Непрапечаная ніжняя скарынка хлеба. Закалец — на цэлы па
Дадатковыя словы
драпежнікаі, жывёлуі, жывёлі, задратавацца, зажурыцца, зазёхацца, займаць, зайсціся, закаваць, каняі, песніі, іпра
3 👁