За га ну'ць зак. 1. Запрасіць цану, ацаніць. Добра карова, але ж i цану добру загануў. Круглікі. 2. Загадаць, прапанаваць загадку. Загану загатку: у лазе на адной назе стаіць грыб. Што гэта такое? Баброўнікі. За'гарадак м. Загарадка. Загарадак гаўцам зрабіў, можа, ні павылазяць. Пералом. Загара'ны дзеепрым. Заараны, завораны. На лузі ўсе коні пасвілі, ціпер німа, загараны, жыто сеюць. Кунцаўшчына. Загарду'шка ж. Расліна з дробнымі лісточкамі i ружовымі кветкамі, тое, што i любчык. Нашы дзяўчата загардушку парылі, паілі хлопцаў, каб любілі. Калі перастаняш паіць, сэрца ў хлопца абрасце мохам. Селюкі. Загардушку, хто на сэрца хворы быў, мачылі ў водцы i пілі. Пад'ятлы. Загастры'ць зак. Завастрыць. Загастрыць алоўка хлопяц ні можа, во ўжэ да чаго давучыўса. Рацічы. Зага'та ж. Прызьба, уцяпленне вакол падрубаў. Загату нікаторыя робяць з хварасту, сена, або цермяці. Адэльск. Загатай, як хто хоча, па вокна абложыць, а хто i вышай, каб цяпло было. Адэльск. Зага'чваць незак. Гаціць, перакрываць. Дзеці збяруцца ў смузе i давай загачваць дзёрнамі рэчку, кап купацца глыбей было. Кунцаўшчына. Зага'чыць зак. Зачапіць, закрануць. Хлопцы, можаця гуляць смело, тут вас ніхто ні загачыць. Аульс. За'гваздка ж. Шпянёк, які ўстаўляецца ў дзірку калёснай восі, каб не спала кола. Я загваздку заўсёды прывязваў, каб ні згубіласа. Круглікі. Загі'баны прым. Загнуты. Папагараў у каменях, ціпер нож загібаны ў плузі, трэбо гастрыць. Зарубічы. Загіго'р м. Той, хто ходзіць з задзёртай галавой, крыху схіліўшы на бок. Некі загігор ідзе задраўшы галаву, нічого перад сабой ні бачыць. Рудавіцы. Загігу'ліна ж. Складаны выгіб, загіб, кручок. Замест літараў некіх загігулінаў навыводзіў, сам чорт ні прачытая. Дубоўка. Загламажда'ць незак. Загрувашчваць. Звык загламаждаць хату ніпатрэбным, да печы ні далесці. Свіслач. Заглямбава'ць зак. Загнаць, забіць. Заглямбаваў клін у корч, ціпер думай, як дастаць. Боброўнікі. Загнё'т м. Агонь, які падтрымліваецца на прыпечку ў час пасадкі хлеба, каб не астыла печ. Загнёт стараліса ні спускаць, салому палілі, каб ні вышаў дух з печы. Лаша. Загнята'ць незак. Падтрымліваць перад печчу агонь у час пасадкі хлеба. Трэбо печ добро загнятаць, каб ні астудзіць, бо хлеб ні ўпячэцца. Кунцаўшчына. Заго'н м. Паласа ворнай зямлі, поле. У нас такі загон быў, што як сабака сядзя, та хвост на чужым ляжаў. Табала. Загра'зці зак. Загразнуць, засесці, завязнуць. У Беляўскім балоці карова як загразла, ледво вяраўкамі мужчыны выцягнулі. Новікі. Загро'да ж. Комплекс шляхецкай забудовы, сядзіба. Шляхціц на загродзе роўны ваяводзе /прыказка/. Занявічы. Загуме'не н. Загуменне, месца за гумном. На загумені добро ячмень радзіў, канюшына расла. Ліцвінкі. На загуменным палетку натта ж много камень было, ніяк ні маглі вызбіраць. Жукевічы. Загу'снуць зак. Загусцець. Трэбо свежу зацерку есці, а то як загусня, та i малаком ні развядзеш. Палаткова. Зад м. Задняя частка воза. Зад ашчэ добры, а перад зусім з»ездзіўсо, новы трэбо. Пракопавічы. Задава'ка м. Фанабэрысты, ганарысты чалавек. Задавака некі, нос дзярэ, хоць сам ні да бога, ні да людзей. Нямейшы. Задава'цца незак. Важнічаць, фанабэрыцца, ганарліва сябе паводзіць. Трохі аджыў, та зноў задавацца пачаў. Радзевічы. Задажджы'цца зак. Занепагодзіцца. Задажджыцца, відаць: булькаўкі на лужах пасталі. Падкрыжакі. За'дак м. Азадак, задняя частка тушы. Учора цэлы задак бараніны купіў, на свято хопіць. Сапоцкін
Дадатковыя словы
загардушка, загваздка, заглямбаваць, загразці, загрода, загумене, загуснуць, падятлы, іпрыказкаі
1 👁