Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Завіва'нкі мн. Піражкі з макам, якія пяклі на куццю перад калядамі. Завіванкі маці пякла, такія смашныя былі, салоткія. Казіміроўка. Завіва'нцы мн. Toe, што i завіванкі. Завіванцы пяклі, як з кудзелямі хадзілі. Цыдовічы. Завіванцы — гэта ўжэ прысмакі былі, іх толькі на куцю i на свято рабілі. Копанікі. Заві'даваць незак. Зайздросціць. Усе глядзяць i завідуюць, што я добро жыву. Міцкевічы. Заві'дкі мн. Зайздрасць. Іх завіткі бяруць, бо самы нічого ніколі ні мелі. Свіслач. Завіна'цца незак. 1. Завіхацца, спешна i старанна выконваць работу. Як пачалі завінацца, так загон жыта i зжалі. Бакуны. 2. Старацца. Усёй дружынай завінаюцца, відаць да зімы хочуць хату кончыць, увайсці. Вялікая Альшанка. Завіна'шчы прым. Руплівы, энергічны. О, гэты стары завінашчы, усё нешто робіць, ні прысядзя. Свіслач. Завіну'цца незак. Расхадзіцца, разбушавацца. Антось як завінуўса, так з хаты ўсіх вясельнікаў i павыганяў. Літвінкі. Завіну'шкі мн. Toe, што i завіванкі. Некая! завінушкі такія пяклі, з макам, я сама i ціпер ззела б. Гібулічы. Завія'нкі мн. Піражкі з пшанічнай мукі з тварагом i грыбамі. Завіянкі рабілі на куцю перад самымі калядамі. Пышкі. Заво'дзіцца незак. Шукаць прычыны для бойкі. Паўлюк, як прыдзя на гуляне, так i заводзіцца біцца. Мішкенікі. Заво'дзіць незак. Голасна плакаць, прыгаворваючы. Заводзіць, прычытвае па сыну на ўсю хату, аш страшно неяк. Жылічы. Заво'з м. Завоз. Збожжа, прывезенае ў млын для памолу. У Грыўках вятрак некалі быў, завоз ні велькі; як завязеш, так I змеляш. Баранава. Заво'што прысл. За што, па якой прычыне. Завошто ты на яго так напаў, аблаяў перад людзьмі? Лаша. Завэ'дзгаць зак. Запэцкаць, зашмальцаваць. Чысто рукавэ завэдзгала, свіням мяшаючы. Салаўі. Завяза'ць зак. Надзець /хустку/ на галаву. Ціпер ні адна баба ні ўмея завязаць на вухо хустку, a некалі старэйшыя ўсе завязвалі. Ніжнія Пагараны. Завяз'ка ж. Вяровачка, шнурок, якім завязваюць мяшок. Завяскі слабыя, стаў класць мяшке на воз, усе паразвязваліса. Калбасіна. За'вязь ж. Завязь, зародак плода ў раслін. Гэты рок на грушах завязі было ўима, a грушаў чамусьці німа. Круглікі. За'га ж. Пякотка. Каб зага ні пякла, трэбо крэйду есці, ні будзя пячы. Кунцаўшчына. За'гавіны мн. Апошні дзень перад пачаткам паста. Пасля загавінаў сем нідзель посту было, дзеці малыя i тыя посцілі. Новая Дубавая. Загаві'цца зак. Зажыць, зарубцавацца. Старая рана аткрыласа ў Івана, што ні рабілі, a ніяк ні магла загавіцца. Гродна. Загаво'ры мн. м. Загаворы, замовы. Адна баба ў нас ведала загаворы, каб зубы ні балелі, казала: "Ой вы, зубы, зубы,чамужвы ні белы, да руды. Лаша. Загада'ць зак. 1. Загадаць, даць загад. Зага два ць усе любяць, тулькі рабіць німа каму. Каўпакі. 2. Прапанаваць загадку. Загадаю загатку: выму з рота ягатку, абліжу, абліжу i зноў у рот палажу /загадка/. Сухая Даліна. 3. Задумаць. Як задумав загадаў, ні па сэрцу жонку ўзяў. Кахаў белу бяляначку, а ўзяў чорну цыганачку/з нар. песні/. Свіслач. Загадзё'ў прысл. Загадзя. Гэта трэбо было рабіць загадзёў, а ні ціпер. Свіслач. Загадзя' прысл. Загадзя, зараней, наперад. Мікалай загадзя ведаў, што з немцам вайна будзя. Свіслач. Ты мне загадзя скажы, што гэта будзя каштаваць, колькі грошай? Ферма. Загалё'каць зак. Гучна закрычаць. Пастух як загалёкае, так усе i жанем кароў с хлявоў на гуліцу. Каленікі. Загалі'цца зак. Загаліцца, падняць вопратку, адкрыць частку цела. Старый бабы заголяцца i брыдуць прас Свіслач, вады за калено ўсяго было. Свіслач
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

завэдзгаць, завязка, завідаваць, завідкі, завінуцца, загавіны, загалёкаць, песніі, цыганачкуіз, ізагадкаі, іхусткуі, ўйма
3 👁
 ◀  / 329  ▶