Дзе'ўка ж. Дзяўчына. Як шаснаццаць рок міне, та лічыласа ўжэ дзеўка, бацьке стараліса замуж аддаць, каб у хаці ні была. Прыгодзічы. Дзе'ўчына ж. Дзяўчына-падлетак. Дзеўчына ў нас адна служыла, прышла з-за Нёмна, казала — сірота. Квасоўка. Дзе'ці мн. Дзеці. Дзеці, дзеці, добро з вамі ў леці, a зімой — хоць ап печ галавой /прымаўка/. Дарашэвічы. Дзеці — радасць, дзеці i гора /выел оўе/. Завадзічы. Дзе'цка мн. Дзеці. Гэта дзецка ўсё так натварылі, параскідалі — так казалі ў Пагаранах. Як я сказаў дзецка" ў Гібулічах, та ўсе з міне сміяліса, сталі празываць «дзецко». Пагараны. Дзіві'цца незак. Здзіўляцца. Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца /прыказка/. Жукевічы. Дзівя'тнік м. Рэлігійнае свята ў дзявяты чацвер пасля вялікадня. Ціпер хто той дзівятнік святкуя, нават ні ведаюць, што такое свято было. Хамякі. Дзі'кі прым. 1. Не культываваны /пра расліну/. Даўней на кожнуй мяжэ па некулькі дзікіх грушаў расло, a ціпер ні відаць. Балічы. 2. Дзікі — не прыручаны /пра жывёлу, гггушак/. Дзікія галубы вядуцца на гарэ, аднекуль узяліса. Гродна. Дзіка рожа — мальва. Каля хаты дзіка рожа расце, такім ружовым цветам цвіце, а бывая i бела. Кунцаўшчына. Дзікае мясо — балючая нарасць на ранах, якія доўга не гоіцца. Нека дзіка мясо нарасло, баліць, аш прышчыць. Лікоўка. Дзіра'ж. Дзіра. У хаці ні вытрымаць, халадно, пат падрубамі — дзіры, вецяр свішча. Старая Дубавая. Дзіра'вы прым. Дзіравы. У дзіравы мяшок сколькі ні сып, ні насыпляш /прыказка/. Славічы. Дзі'рка ж. Дзірка. Патрэбна гэта мне, як у мосці дзірка /прымаўка/. Славічы. Дзі'сей прысл. Сёння, цяпер. Дзісяй рабіць ні пойдзям: велька свято. Кавальцы. Дзі'сь прысл. Toe, што i дзісей. Дзісь работы хватая, кап толькі хацеў рабіць. Хліставічы. Дзі'сяка прысл. Сёння, цяпер. Дзісяка ні так людзі адзяваюцца, як раней, усё ў фабрычнум ходзяць. Зарубічы. Дзісято'к м. Бабка, дзевяць снапоў, пастаўленых у кучку i прыкрытых дзясятым снапом. Жыто ставілі ў дзісятке, каб ні замокло пад дажджом, ні парасло. Лаша. Дзы'гаць незак. Скакаць. Трэці дзень дзыгаю на адной назе, паляц скалены ў. Балічы. Дзы'нгаць незак. Дзынкаць, дзінькаць. Пакінь дзынгаць на блясі, а то ў вушах ўжэ дзынгая. Кунцаўшчына. Дзю'ра ж. Дзіра, дзірка. Хата старая, дзюра на дзюры, зусім цяпла ні трымая. Сцяцкі. Дзюркаце'ць незак. Цурчаць, дзюрчэць, цячы. Вада ў склепі дзюркаціць, недзя прабіласа з зімы. Круглікі. Дзюрка'ч м. Тоненькі струменьчык. Вада дзюркачом праз дзірачку цячэ, бульбу затопіць. Круглікі. Дзюрча'ць незак. Цурчаць. Як помню, та гэты ручай тут дзюрчаў i ціпер дзюрчыць. Кунцаўшчына. Дзябё'лы м. Дзябёлы, дужага целаскладу, поўны. Здаецца, такі дзябёлы чалавек быў, а хвароба ўрас скруціла. Пракопавічы. Дзя'га ж. Дзяга, рэмень, папруга. Вунь дзяга вісіць, а ён круціць голаў, шукая. Лікоўка. Дзягу ахвіцэрску сабе прыдбаў, ужэ фарсіць у вёсцы. Кавалічы. Дзя'дзіна ж. Дзядзіна, дзядзькава жонка. Дзядзіна міне i выгадавала, маці памярла. Брузгі. Дзядзі'нец м. Дзядзінец, агароджаны вялікі двор пры пабудове. Каля клябані на дзядзінцу паставяць хурманкі, a самыя ідуць у цэркву. Лаша. ДзядьГ мн. Продкі. Я атсюль нікуды ні паеду, тут мае дзяды жылі, i я буду жыць. Пруды. Дзяк м. Дзяк, ніжэйшы царкоўны служыцель у праваслаўнай царкве. Дзяк жыў у клябані, дзе ціпер магазін. Лаша. Дзя'лка ж. Дзялянка, участак зямлі, адведзены для апрацоўкі ці забудовы. Якрас папаласа добра дзялка, лес бліско, рэчка. Караліно
Дадатковыя словы
гггушакі, дзыгаць, дзюркацець, дзюрчаць, дзіраж, дзісяток, оўеі, раслінуі, івыел, іпра, іпрыказкаі, іпрымаўкаі
4 👁