Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
як горка рэдзька, усе адно i тое джэмгая. Свіслач. Дзвіжэ'не н. Рэлігійнае свята 14 верасня па ст. стылі. На дзвіжэне фэст у нас быў у Дзярэчыні. Людзі з'яджаліса з усіх вёсак. Рудавіцы. Дзвіжо'к м. Матор, бензінавы рухавік. Дзісь кіна, пэўно, ні будзе: дзіжок ні заводзіцца, хібо зламаўсо. Лікоўка. Дзе'вер м. Дзевер, мужаў брат. Гэта мне Іван прыходзіўсо дзевярам, ціпер німа, памёр. Свіслач. Дзевяціра'нка ж. Лекавая расліна. Дзевяціранка — такое зелье, памагало ад дзівяці хвароб, таму i дзвяціранка. Гліняны. Дзед м. Прыстасаванне, у якое ўтыкалася лучына для асвятлення ў курнай хаце. Дзед браў лучыну ў зубы i свяціў — казалі старыя людзі. Парэчча. Дзед у нашай старой хаці i ціпер прыбіты на сцяне. Азяркі. У дзеда можно было ўставіць адну лучыну, а можно i больш. Бакуны. Дзе'дзіч м. Уладар маёнтка, землеўладнік. 0, ён дзедзіч быў, у яго аднаго лесу было гактараў сто. Малое Дзямідкава. Дзе'ды мн. Дзяды, абрад памінання нябожчыкаў; дзень, калі выконваецца гэты абрад. Дзеды бываюць восеню, за шэсць нідзель перат колядамі, другія дзеды — перад вялікдзень за сем нідзель. На дзеды падавалі на стол дзевяць патраў. Зарубічы. Дзе'жка ж. Дзежка, драўляная пасудзіна з клёпак для заквашвання хлеба. Дзешка ў кожнай хаці была, у ёй рашчынялі хлеб, мясілі, трымалі квас. Байдары. Дзешкі куплялі ў Лунай, былі файныя дзешкі с сасновых i дубовых клёпак. Сухая Даліна. Дзень м. Дзень. Цэлы дзень смаліло слонца, усё пасохло. Баранава. Бе'лы дзень — працоўны дзень. Дзе гэта хто бачыў, белы дзень — а ён, халернік, заваліцца i спіць. Кунцаўшчына. Дзень до'бры — танец або песня, якую музыканты выконваюць у час вяселля па заказу за індывідуальную аплату. Як заграюць музыканты аднаму дзень добры, так кожны грошы i гатовіць, як да яго прыдуць, каб заплаціць. Талочкі. Дзень до'бры — прывітальны зварот пры сустрэчы. Дзень добры! Як маяцяса, як здароўя жонкі, дзетак? Квасоўка. Дзеньку'е часц. Дзякуй; дзякую. Ты думает, табе за гэта дзенькуя хто скажа? Гожа. Дзеньку'ю у знач. наз. Дзякуй. За дзенькую ніц ні купую /прымаўка/. Талочкі. Дзепута'т м. Дэпутат. Ціпер ён дзепутат, можа памахчы шыферу дастаць, усім памагая. Кавалічы. Дзе'раво н. 1. Дрэва /расліна/, драўніна. Добраго дзерава на хату навазіў. Ліцвінкі. Яблыко ад дзерава далёко ні падая /прыказка/. Свіслач. 2. Дзераво н. Стрэмка. Дзераво забіла пад ногаць, а ніяк ні дастану. Рацічы. Дзеравя'ны прым. Драўляны, зроблены з дзерава. У нас некалі дзеравяны плуг быў, бацько гараў, с ператком такім. Кунцаўшчына. Дзеравя'ныя вілы'— вілы, зробленыя з рагуліны дрэва. Дзеравяныя вілы добрыя былі сено варочаць, трасянку трасці, снапэ падаваць. Сухая Даліна. Дзеравя'ны вуга'ль — вугаль, атрыманы са спаленага дрэва ў смалярні ў працэсе дабычы смалы i шкіпінару. Дзеравяны вугаль выпальвалі с сасновых карчоў для кузняў. Бліскія кавале прыязджалі да Рыбніцы хурманкамі, бралі. Рыбніца. Дзераза'ж. Дзераза, расліна з паўзучым сцяблом. Як малыя былі, хадзілі ў лес па дзеразу, вілі вянкі, затыкалі святам за абразэ. Пагараны. Дзеся'туха ж. Рэлігійнае свята ў дзясятую пятніцу пасля вялікадня. Дзісятуху ні ўсе святкавалі, у нас нікаторыя святкавалі, як работы такой ні было. Галавачы. Дзесяці'на ж. Дзесяціна, старая мера зямельнай плошчы, роўная 2400 кв. caжаням, або 1,09 га. За польскім часам дзісяціна зямлі дораго стоіла, больш як 1000 злотых. Лаша. Як дзеўка выходзіла замуж, давалі ў пасаг дзісяціну зямлі, а то ніхто ні браў. Круглікі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзвіжок, дзенькуе, дзеразаж, дзесятуха, зяджаліса, іпрыказкаі, іпрымаўкаі, іраслінаі
2 👁
 ◀  / 329  ▶