Даха'т прысл. Дахаты, дадому. Хопіць гуляць, пара дахат збірацца. Лаша Дахвато'вы прым. Хваравіты, схільны да захворванняў. Конь некі дахватовы: вады халоднай як нап'ецца, так i зноў залазуя. Вялікая Жорнаўка. Дахо'даваць зак. Зжыць ca свету, давесці да смерці. Відаць, старого хоча даходаваць, а хату прадаць. Гродна. Дахо'дзіць незак. Слабець, траціць сілы. A ніякай рады німа, чалавек даходзіць, доўго ні працягня. Лаша. Да'цца зак. Змарнець, схуднець. За зіму чалавек зусім даўсо, ні пазнаць. Луцкаўляны. Даць зак. Даць. Даць дзецям волю — сам пападзеш у ніволю /прымаўка/. Рагачы. Даць бярозавай кашы — пакараць, адлупцаваць. Ой, мусі, i даў бярозавай кашы ім, будуць ведаць. Свіслач. Даць драпака'— пусціцца наўцёкі, уцячы, даць дзёру, драла, лататы. Але ж i даў драпака, толькі яго i бачылі. Палаткова. Даць ду'ху — хутка зрабіць, выканаць работу. Ну, вы i далі духу; думалі, на некулькі дзён будзя выбіраць бульбы, а вы за дзень амаль кончылі. Гібулічы. Даць ды'хту — пасварыцца, расправіцца, прабраць каго-небудзь. Я яму такого даў дыхту, што дзісятаму закажа. Квасоўка. Даць лататы — уцячы, даць драпака. Хлопяц паглядзеў чым пахня i даў лататы. Пракопавічы. Даць махнідрала — пусціцца наўцёкі. Пакуль тыя агледзяліса, та ён даў ўжэ махнідрала. Рагачы. Даць нурца' — нырнуць у ваду. Хацеў просто з мосту даць нурца, але здрэйфіў: натта ж высоко. Балічы. Даць фефяру — пакараць, адлупцаваць. Але ж i даў свайму хлопцу фефяру, будзя знаць, як другі раз бзыкаць на дзеда. Свіслач. Даць храпака'— добра паспаць. Як прыехаў тады, та як даў храпака, аж да палудня спаў. Балічы. Даць цу'гу — уцячы. Паглядзеў на ўсё гэта, ды як даў цугу, тулькі міне i бачылі. Луцкаўляны. Да'чка ж. Горшы гатунак фабрычнага белага палатна. Дачка ідзе на простыні, ціпер дачкі німа, каб была, бралі п. Гайкі. Дачу'шка ж. Дачка /памянш. — ласк./. А дачушка, а я ўсе думаю, чаму цібе так доўго німа, дзе падзеласа. Свіслач. Дашчэ'нту прысл. Начыста, датла, ушчэнт, поўнасцю. Гаспадарку зруйнавалі дашчэнту, усё пазабіралі. Малахавічы. Дбаць незак. Дбаць, праяўляць «лопаты, турбавацца. Хто дбая, той i мая / прыказка/. Абухава. Два чаты'рыста лічэб. Дзве тысячы чатырыста. За кабылу, што заграніцу пашла, мне палякі заплацілі два чатырыста злотых. Зарубічы. Двор м. Двор, сялянскі дом, хата з усімі пабудовамі. У Кунцаўшчыні некалі дваццаць адзін двор быў, ціпер больш сарака хат. Кунцаўшчына. Дво'рны прым. Дваровы; прыслуга пры панскім двары, парабак. 3 дворным пан, што хацеў, мог зрабіць; мог зімой выгнаць з двара. Свіслач. Двузі'мак м. Жарабя, якое перазімавала дзве зімы. Двузімак у воз ашчэ ні запрагалі, малады. Рудавіцы. Двухво'стка ж. Палёвы прус, невялікае насякомае з дзвюма вострымі выпусткамі на канцы тулава, якімі шчыпае. Паяўляецца пад падвешанымі на плоце анучамі. Як падымяш ганучу, так двухвостка i загіжыць, забегая, бо яна свету баіцца. Свіслач. Джвэ'нгнуцца зак. Моцна ўдарыцца, стукнуцца. Цемнавата было, ішоў, та як джвэнгнуўсо галавой аб вушак, аж іскры з гачу пасыпаліса. Карозічы. Джгаць незак. Біць, сячы. Як пачаў джгаць каня пугай, та аш шкада стало, а ён наравісты, ані з месца. Бакуны. Джы'гаўка ж. Балячка. Нека джыгаўка на шчацэ выскачыла, i сам ні ведаю ат чаго. Адэльск. Джынго'л м. Кутас. У нас аднаго празывалі джынгол, бо ён насіў ашчэ кавалерам пояс з джынгаламі. Кунцаўшчына. Джэ'мгало м. Чалавек, які назойліва, да кучна паўтарае а дно i тое ж надаедлівы чалавек. Джэмгало некі, надаеў за цэлы дзень, усе джэмгая адно i тое. Свіслач. Джэ'мгаць незак. Надаедліва паўтараць адно i тое ж. Пакінь джэмгаць, надаеў
Дадатковыя словы
дацца, джвэнгнуцца, напецца, прыказкаі, іпамянш, іпрымаўкаі
3 👁