Дарэ'мшчына ж. Дармовае, бясплатнае, вельмі таннае. Ціперака жалество стало дарагое, a пры саветах дарэмшчына была, танно прадаваласо. Зарубічы. Дасе'ўкі мн. Дасеўкі, завяршэнне сяўбы. У нас на дасеўкі петуха білі, маці вячэpy добру рабіла, a гарэлку рэтко калі пілі. Лаша. Даспадо'бы прысл. Даспадобы, да густу. Ён мне зразу даспадобы прышоўсо, такі мяхкі чалавек па характеру. Малышчына. Дастава'ць незак. Даставаць, раздабываць. Даставаць заўсёды цяжэй, чым, даваць, a дасі — ні збяднеяш. Грынёўка. Дасці'пны прым. Старанны, руплівы, вынаходлівы. Ён ні такі спасобны быў да вучэння, але натта ш дасціпны, таму i нісцітут кончыў. Дарашэвічы. Датало'пкацца зак. Сцяміць, скеміць, зразумець. У цемнаце ні ведаў, дзе я, a потым ледво даталопкаўсо, ў якім месцы. Свіслач. Датка'ць зак. Даткаць, завяршыць тканне. На гэтым тыдні думаю даткаць кужаль, на свято выкінуць с хаты кросна. Лаша. Датла' прысл. Датла, дашчэнту. Усё згарэло, немцы спалілі датла вёску, тулькі адны камінэ стырчалі. Скідаль. Датыка'ць незак. Датыкаць, завяршаць тканне. Пакінула на заўтро датыкаць, ніня німа часу. Свіслач. ДатьГкач м. Прылада для завяршэння ткання кужалю ў выглядзе куска палатна з двума пруткамі. Датыкач прывязвалі да асновы i датыкалі, каб канцэ асновы карацейшыя былі. Кругляны. Даўба'к м. Тупы, някемлівы чалавек. Даўбак некі, вучыцца ніяк ні хоча, тулькі бегая цэлы дзень, як дурны. Лікоўка. Даўбе'шка ж. 1. Вялікі драўляны малаток для разбівання грудаў у полі. Як сухі рок, грудаў много, бралі даўбешкі i білі груды, каб пшаніца ляпей ycходзіла. Сухая Даліна. 2. Перан.: тупы, някемлівы чалавек. Даўбешка, што яму ў голаў ні даўбуць, нічого ні прыстае. Літвінкі. Даўоні'ца ж. Ступа. У даўоніцу насыпляш ячменю, папарыш кіпятком i таўкачом даўбеш, пакуль ні абаб'еш, каб была куця. Путрышкі. Даўоня' ж. Цяслярская прылада ў выглядзе драўлянай калоды з ручкай, якую выкарыстоўвалі для пасадкі сцен будынкаў. I ціпер пат хлявом даўоня ляжыць, ею набіваюць сцены, кап шчыльней прыставалі. Сабаляны. Даўбяні'ца ж. Ступа. У нас на гарэ ашчэ даўбяніца ляжыць, нікому ні патрэбная, валяяцца. Путрышкі. 2. Карыта з накрыўкай, выдаўоленае з дрэва, для захоўвання сала i мяса. Даўбяніца такая доўгая, накрываласа вечкам, зверху звужана. Пышкі. Даўво'д м. Паездка маладажонаў цераз тыдзень пасля вяселля да бацькоў жонкі. На даўвод паехалі, да бацькоў маладой, у хаці іх німа. Рацічы. Даўгавя'з м. Высокі i худы чалавек. Даўгавяз велькі пад небо, а дурны, як трэбо. Кунцаўшчына. Даўгавя'зы прым. Высокі i худы; цыбаты. Даўгавязы i жонку сабе даўгавязую падабраў. Карозічы. Даўгано'сік м. Даўганосік, жук, шкоднік сельскагаспадарчых раслін. Мой бацько жыто па некулькі разоў перасушваў, баяўсо, каб даўганосік ні завёўсо. Луцкаўляны. Даўжы'р м. Даўжыня. Такі даўжыр; як гляняш — канца ні відаць. Свіслач. Да'ўкі прым. Даўкі; які засядае ў горле, выклікае аскоміну. Яблыкі файныя на выгляд, але даўкія, ні можно есць, аскому набіваяш. Белева. Даўме'цца зак. Зразумець, дадумацца. Я нават ні даўмеўсо, што так можно будзя зрабіць. Кругляны. Даўне'йшы прым. Даўнейшы, мінулы. Hi ўспамінай пра даўнейшы час, што было, каб яно век ні вярнуласо. Кругл ікі. Даўным-даўно' прысл. Вельмі даўно. Гэта, брат, было даўным-даўно, ні за нашай памяцю. Белева
Дадатковыя словы
абабеш, выдаўбленае, даталопкацца, даўбня, даўбні'ца, даўбніцу, даўмецца, даўоніца
1 👁