жуць, што дажджавік падае з дажджом на зямлю з неба. Пышкі. На дажджавік рыба добро бярэцца. Забагонікі. Дажы'нкі мн. Абрадавае свята ў дзень заканчэння жніва. Учора дажынкі былі, паўпіваліса — наш прадсядацель ні скупы. Лаша. Дазарэ'зу прысл. Крайная неабходнасць, вельмі патрэбна. Мне назаўтро трэбо рублёў сто дазарзэу, ні ведаю, дзе ўзяць. Кунцаўшчына. Дайні'ца ж. Дайніца, даёнка. Добра карова, як пойдзяш, так поўну дайніцу i надоіш малака. Лаша. Дакана'ць зак. Даканаць, загубіць, давесці да пагібелі. Звязаўсо стары з маладой бабай, яна яго хутко даканая. Індура. Дакара'ць незак. Дакараць, папракаць. Жонка сюд-туд i зноў пачне дакараць, якім ён калісьці быў, што вычаўпляў. Караневічы. Даку'ль прысл. Дакуль, да якога часу. Гэга ж дакуль будзем цярпець усё гэтыя здзекі? Баранава. Да куча'ць незак. Надакучваць, назаляць. Hi трэбо было так дакучаць жонцы, жыла б, ні пакінула б. Віцькі. Да'леч ж. Далечыня, далячынь. Ты што, здурэў, такую далеч буду ісці пяшком, ляпей пачакаю на алтабус. Лаша. Далібо'г выкл. У значэнні запэўнівання, пацверджання чаго-небудзь. Далібог, я там ні быў, нічого ні бачыў. Кунцаўшчына. Дальбо' выкл. Toe, што i дальбог /y скарочанай форме/. Дальбо, гэта праўда была, каб я так жыла. Дарашэвічы. Дальбо'х выкл. Toe, што i далібог. Дальбох, я сама бачыла, як на Баламутаву хату агонь ляцеў. Кунцаўшчына. Даляга'ць незак. Непакоіць, турбаваць, трывожыць. Каму ні баліць, таму i ні далягая /прымаўка/. Белева. Heшто далягае дзіцяці, плача, ні спіць, а што — ні ведаю. Карозічы. Дамаві'к м. Дамавік, злы або добры дух у народных павер'ях. Каб выратаваць ад дамавіка каня, трэбо застрэліць на ляту сароку i павесіць у хляве. Лаша. Дамавы' м. Тое, што i дамавік. Дамавы як ні ўзлюбіць каня, та цэлу ноч на ім ездзіць будзя, рано с каня тулькі пара валіць. Загорцы. Дамага'цца незак. Дамагацца, дабівацца пастаўленай мэты. Як мужыке пачалі дамагацца сваго, так пан i ніўзлюбіў, пачаў прыдзірацца, дарогу загарадзіў, каб ні ехалі праз двор. Канчатка. Даня'ць зак. Даняць, вывесці з раўнавагі. Цешча стараласа на каждым кроку даняць зяцю, збыткаваласа над ім. Кульбакі. Дапасава'ць зак. Падагнаць, прыладзіць. Здаецца, дапасаваў дзверы як трэбо, усероўно холад ідзе ў хату. Дзекалавічы. Дапа'сці зак. Дарвацца. Свіня дапалі да яды, лэхаюць, аж вушы трасуцца. Круглікі. Дапусці'ць зак. Дапусціць, прыладзіць, падагнаць. Рамы стараўсо дапусціць да вокан, як трэбо, каб камар носа ні патсунуў. Лаша. Дапяка'ць незак. Данімаць, надакучваць, выводзіць з раўнавагі. Цешча з нівесткай як пачалі дапякаць хлопцу, та ні могжыць, кінуў i прышоў да бацькоў. Славічы. Дар м. 1. Падарунак; тое, што дадзена ва ўласнасць дарма. А гэта дар ад майго дзяцькі Максіма, ён мне падарыў. Кунцаўшчына. 2. Дар за дар, дарма — ніц; ведай, браце, як ты мне, так i я табе. Свіслач. Дарава'ны дзеепрым. Падараваны, падораны. Дараванаму каню ў зубы ні глядзяць /прыказка/. Каленікі. Дара'дзіць зак. Даць параду, параіцы. Дарадзілі скулу семям гарачым прыкладаць, кабжывей нарывала. Ферма. Даражыня' ж. Дарагавізна, дарагоўля. Там такая даражыня, што з нашымі грашыма ні патступіцца. Пракопавічы. Дары'ць незак. Даваць падарункі, абдорваць. У нас маладая дарыць усіх братоў, сёстраў маладого падаркамі. Рацічы. Дарэ'заць зак. Дарэзаць, канчаткова пазбавіць жыцця. Парася нешто было захварэло, мусяў дарэзаць. Гарны
Дадатковыя словы
дазарэзу, далягаць, дапасаваць, дапасці, дарадзіць, паверях, формеі, іпрыказкаі, іпрымаўкаі
2 👁