Гэ'дак прысл. Так. Гэдак ні добро рабіць, брытко, людзі сміяцца будуць. Хамякі. Гэдак веле — столькі многа. Гэдак веля ваша карова малака дае, a кажаця, што перадойка. Ланявічы. Гэ'дакі займ. Такі. Гэдакі чалавек, браце, ні прападзе, будзя жыць, у яго ўсё будзя. Свіслач. Гэ'дулькі, гэ'дулько прысл. Столькі. Гэдулькі чалавек усялякай бяды перажыў, адкуль будзя здароўе. Сцяцкі. Мы з ім гэдулько біліса, каб ён чалавекам стаў, i ўсё прапало. Свіслач. Гэ'йдалка ж. Гушкалка, арэлі. Гэйдалку пачапілі на вярбе i гойдаямсо, пакуль ні надаесць. Сапоцкін. Гэйдаўка ж. Гушкалка, арэлі. У нас гэйдаўка была, збярэмсо i давай гэйдацца, пакуль хто ні зваліцца. Гібулічы. Гэ'мка ж. Гатунак бульбы жаўтаватага колеру, якую сяляне культывавалі да вайны у Заходняй Беларусі. Калісьці мы ўсё гэмку садзілі, ціпер німа ўжэ, звяласа. Каханова. Гэ'ркаць незак. Груба адказваць; пакрыкваць. Прывык гэркаць на кожнаго i гэркае; ні глядзіць, ці стары, ці малы. Кунцаўшчына. Гэрц м. Задзіра, забіяка. Гэрц быў навокруг, пакуль галавы ні скруціў, рады ад яго ні было. Кульбакі. Гэрш м. Забіяка, драчлівы чалавек. Гэ, у Сабалянах ён цэлы гэрш, без яго ні вяселе, ні забава ні абыдзяцца. Рыбніца. Гэ'ршкі мн. Браць на гэршкі — садзіць дзіця на шыю ці на плечы i насіць. Мой тато любіў міне браць на гэршкі, як малы быў. Рагачы. Гэ'стка ж. Карункі. Кедысьці шляхцянкі шылі сукенкі з гэсткамі, ціпер гатовыя купляюць. Занявічы. Гэ'тарашні прым. Сёлетні. Гэтарашні бычок горшы, але гадаваць будзямо. Ферма. Гэ'ттака прысл. Тут. Гэттака i паўгактаpa балота ні будзя, а ты кажаш гактар. Карозічы. Гэ'шэфт м. Даход ад выгадкай спекуляцыйнай здзелкі. Я з гэтаго ніякаго гэшэфту ні мецьму, нашто мне гэта. Азеркі, Грандзічы. Дабрадзе'ю м. Дабрачынец. Дабрадзею — форма сяброўскага звароту ў былой мясцовай шляхты /устар./. Дзень добры, пане дабрадзею, а куды пан буг провадзі? /куды едзеш?/. Ланявічы. Дабраду'шны прым. Дабрадушны, лагодны, прыхільны да людзей. Нябошчык быў дабрадушны чалавек, кап прымеў, та ўсё аддаў бы людзям. Юзафоўка. Дабра'нац выкл. Пажаданне спакойнай ночы. Дабранац вам! Я ужэ пайду дахаты, позно. Ланявічы. Дабра'цца зак. Дабрацца, з цяжкасцю дайсці. Ледво на трэці дзень дабраўсо дахаты, дарогі зусім ні было. Кунцаўшчына. Дабудзі'цца зак. Дабудзіцца, з цяжкасцю разбудзіць. Аніяк ні магла дабудзіцца, спаў як забіты. Маркішы. Даво'лі прысл. У значнай ступені, у вялікай меры. Ціпер даволі пристойно жывуць i на вёсках, старыя пэнсю палучаюць, маюць свае грошы. Лэйгабалі. Даво'лі выкл. Досыць, хопіць. Даволі ўжэ гуляць, цёмно на дварэ. Хамякі. Дагадзі'ць зак. Дагадзіць; задаволіць, зрабіўшы патрэбнае. Дагадзіў, як ксёндз Магдусі /прыказка/. Квасоўка. Яму цяшко дагадзіць, гэта такі чалавек. Скамарошкі. Цяшка бабі дагадзіць, ты ёй адно, a яна — другое. Лікоўка. Дагэ'туль прысл. Дагэтуль, да гэтага часу. Дагэтуль усё было добро, нівядомо, як далей будзямо жыць. Агароднікі. Дае'нка ж. Дайніца, даёнка. У нас рабілі дзешкі, каткі, даёнкі, вазілі прадаваць да Індоры. Бандары. Дажджаві'км. Чырвоны чарвяк, які пасля цёплага дажджу выпаўзае з зямлі на яе паверхню. Нікаторыя людзі ка
Дадатковыя словы
гэйдалка, гэмка, даенка, дажджавікм, ікуды, іпрыказкаі, іустар
4 👁