Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Гунцво'т м. Нягоднік, паганец /устар./. Гунцвот гэты i зноў нешто натварыў, недзя ўлес. Загорцы. Гу'нька ж. Гунька, зрэбная посцілка, пакрывала. Гунька ў дарозі патрэбна, можаш сам накрыцца, каня накрыць, каб ні прастыў. Цыдовічы. Гур м. Баваўняныя ніці, якія куплялі ў польскія часы ў крамах. Я сама купляла гур у Індоры, ткала мужыку i дзецям на каптане. Грыўкі. Гура'й м. Гермафрадыт, арганізм, які мае адзнакі абодвух палоў /часцей у жывёл/. Гурай, мусі, ні курыца, ні пятух, ні спявае i ні нясецца, чорт яго ведае што куліла. Рацічы. Ходзіць, кажа, як гурай, ні мушчына, ні баба. Рацічы. Гу'рба ж. Гурба, куча снегу, намеценага ветрам. За ноч гурбы снегу панамятало, усё пазаносіло. Батароўка. Гургале'мн., м. Лёд, намёрзлы на шыбах. Праз вакно нічого ні відаць, гургале намерзлі. Парэчча. Гуро'км. Агурок. Некалі гурке тулькі для сібе садзілі, ціпер садзяць на продаш, машыны за гурке купляюць. Рагачы. Гурт м. 1. Гурт, статак буйнай рагатай жывёлы, чарада птушак. Адзін пастух цэлы гурт кароў ні ўпасе, давалі патпаска, калейніка. Кунцаўшчына. 2. Натоўп, трупа людзей. Гуртам i бацьку біць ляхчэй /прымаўка/. Кульбакі. Гуры'стасць ж. Пад'ём, выпуклая верхняя частка ступні нагі. У міне гурыстасць ні велька, чаравікі кожныя падыдуць. Свіслач. Гуры'сты прым. Высокі ў пад'ёме. I міне ногі гурыстыя, ботаў ні магу падабраць, тулькі трэбо рабіць на заказ. Балічы. Гурысціна' ж. Пад'ём, тое, што i гурыстасць. Дзе тут чаравікі ёй падбярэш, такая гурысціна ў дзеўкі. Клачкі. Гу'сьтаўка ж. Гушкалка, арэлі. У нас гусьтаўка была, дзед ашчэ зрабіў, мы ўсе гусьталіса. Сапоцкін. Гуся'ціна ж. Гусяціна, гусінае мяса. Гусяціна добра мясо, але качына ашчэ лепша, смашнейша. Ферма. Гуся'чы прым. Гусіны, які мае адносіны да гусі. Гусячы пух лепшы ат курынаго, каштаўнейшы. Кунцаўшчына. Гусячы зносак — меншае яйцо, чым звычайна. Ля, гусячы зносак, гусь рабая знясла. Рагачы. Той вялікдзень у яго быў гусячы зносак, та ўсе яйца павыбіваў. Клінчаны. Г/таж. Гута, даўнейшая назва шклозавода. Дзе пры Польшчы гута была, ціпер шклозавод разбудавалі, тае гуты i ні пазнаць. Гродна. Гуталі'на ж. Гуталін, вакса. Гуталіны ні шкадуе, чаравікі заўсёды блішчаць. Новая Дубавая. Гутарлі'вы прым. Гутарлівы, гаваркі. Гутарліва ў цібе жонка, ні заснеш. Парэчча. Гу'тарыць незак. Гутарыць, размаўляць. Сядзяць i гутараць, а работа стаіць. Некрашы. Гутня'к м. Гутнік, рабочы, які працаваў на гуце. У гутнякоў цяшкая праца была, яны ўсё больш на лёхкія хварэлі. Гродна. Гуц м. Гультай. Гуца выгадавала на сваю галаву, a ціпер мэнчуса з ім. Галавачы. Гу'шальніца ж. Гушкалка, арэлі. Ён, кажуць, ашчэ малым упаў з гушальніцы, ногу вывіхнуў. Зарубічы. Г/ш ацца незак. Гушкацца. Наш Толік баяўсо гушацца, галава кружыласа. Навасёлкі. Гу'-ша-ша! выкл. Вокліч старэйшых, калі гушкалі малое дзіця ў калысцы. Гу-ша-ша! Гу-ша-ша малого Коліка. Кругляны. Гу'ля, гыля выкл. Пазыўныя да гусей. Гуля, гыля, шэры гусі. Гыля, гыля ў лебяду. Павязалі галованьку — дый да дому ні прыду/з нар. песні /. Карозічы. Гы'-ля выкл. У сэнсе: ты глядзі. Гы-ля — кажуць у Жукевічах, а у нас так ні кажуць, а кажуць: паглядзі. Пагараны. ГьГццаль м. 1. Скуралуп, скурадзёр; чалавек, які ў даўнейшыя часы лавіў сабак. Гыццаль як пакажацца з будой на рынку, так сабакі аш пад ногі лезуць, хаваюцца. Індура. 2. Нягоднік /лаянкУ. Гыццаль гэты, усюда ён ўпрэцца, рады німа. Аульс. Гэ'баль м. Гэбель. Гэбаль ў міне быў з двума жалескамі, ашчэ дзедаў, файно габляваў. Дзекалавічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гургалемн, гурокм, гуталіна, гушальніца, гітаж, гіш, жывёлі, падём, падёме, прыдуіз, ілаянку, іпрымаўкаі, іустар, ічасцей
5 👁
 ◀  / 329  ▶