Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
ныя лісты i перавязаныя саломкай. Грачанікі пяклі ў пячэ, на дзеды, я сама ела, смашныя былі. Адэльск Грэ'ччына ж. Грэчка. Дзе грэччына, там i мёд /прыказка/. Грынёўка. Губі'ца ж. 1. Мера даўжыні кужалю ад сцяны да сцяны хаты. У адной аснове дзесяць губіць кужалю, цэлы свойчык. Сіўкава. 2. Старая мера палатна. У аднай губіцы лічыласо шэсць аршын кужалю. Жылічы. губка ж. Мера асновы, палатно даўжынёй на хатнюю сцяну. Губкі бываюць розныя, у адной можа быць шэсць аршын, а можа i больш сямі. Каханова. губка ж. Губка, высушанае цела губыгрыба, якое служыло для здабывання агню. Запалак ні было, возьмяш кавалачак губкі i крэсіво i красаяш, кап прыкурыць папяросу. Зарубічы. Губяня'ткі мн. Губы /памянш. — ласк./ Ты што гэта губяняткі наставіў, мусі, амаць хочаш? Свіслач. Гу'галь м. Тушаная бульба з бручкай, морквай на гусіным тлушчы. Помню, як яўрэі гугаль у медных каструлях у печках тушылі; дастануць, тулькі пара ідзе, жоўты такі. Пракопавічы. Гу'да м. Мянушка беларусаў, якія жывуць у аколіцах Друскенік i Парэчча. Як на мушчыну — літовец кажа: "Вун гуда пашоў." А на бабу: "Во гудзе пашла." Парэчча. Гу'дас м. Мянушка беларусаў, якія жывуць у аколіцах Прывалак Гожскага сельсавета. Літоўцы на нас кажуць гудас, а мы іх называям клюмпікі, бо яны ў клюмпах ходзяць. Прывалка. Гуда'ска ж. Мянушка беларусак сярод літоўцаў. Гудаска з Парэча прышла да нас замуж. Казіміроўка. гу» м. Гуз, пукатасць на целе ад ўдару. Як стукнуўсо, так гуз на лобі i выскачыў. Лаша. Гуза'к м. Тое, што i гуз. Некі гузак пад пахай узяўсо, i сам ні ведаю атчаго. Казіміроўка. Гу'зел. Вузел, месца, дзе звязаны канцы вяроўкі, шнура. Гузел засмаргнуўсо, ціпер ні развяжаш. Зарубічы. Гу'зял м. Тое, што i гузел. Як добро завяжаш гузял, та ўжэ ні развяжацца, вяроўка парвецца, а гузял ні развяжацца. Свіслач. Гу'каць незак. Гукі, якія свіння выдае ў перыяд палавой актыўнасці. Свіня, мусі, гукаць будзя, ні есць, усё перавярнула, тулькі гукая. Свіслач. Гу'ла ж. Вузел з закручаных валасоў на галаве ў жанчыны. Некалі дзяўчата косы запляталі, закручвалі ў гулы; у каго косы велькія, та гула велька. Стрэльчыкі. Гу'лі мн. Гуляние, забава. Гулі яго змарнавалі, круціўса, пакуль галаву ні скруціў. Рудавіцы. Гуліца ж. Вуліца. Гуліца ў нас была брукаваная, хоць бокам каціса. Кунцаўшчына. Гультаі'ско м. Гультай /лаянкавае слова/. Падло, гэты гультаіско, людзі робяць, a ён возьмя вудачку i рыбу ловіць. Балічы. Гуля'не н. Гуляние; забавы, танцы пад адкрытым небам. На гуляне хлопцы пры паляках бралі нож ці спружыну з гірай. Як тулькі што, так i завядуцца біцца. Лаша. Гу'мба ж. Вузел з закручаных валасоў на галаве ў жанчыны. Даўней дзяўке косы закручвалі ў гумбы, гэта ціпер апстрыжаныя ходзяць. Стрэльчыкі. Гу'мза ж. 1. Вузел, скрутак, пакунак. Здаецца, i бедны чалавек, а як выцягнуў з-за пазухі гумзу грошай, та ўсе аж ахнул!. Балічы. 2. Нарасць на дрэве. Думаў, грыб расце на бярозі, а зноў нека гумза. Зарубічы. Гу'мнішча н. Месца, на якім стаяло гумно. На гумнішчы ставілі снапэ дасушваць, як сырыя былі, потым ў адрыну насілі. Кунцаўшчына. Гумно' н. 1. Гумно для складвання i абмалота збожжа. У нас гумно велька было, усе снапэ ўлазілі. Клінчаны. 2. Пляцоўка перад будынінай, гумка. На гумне заўсёды стаяў воз, дзеравяны плуг, бораны. Клінчаны. Гу'нка ж. Гунька, зрэбная посцілка, пакрывала. Як конь спацея, накрывалі гункай, каб ні прастыў, вадэ халоднай ні давалі. Дарашэвічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

губіца, гумба, гумнішча, словаі, ілаянкавае, іпамянш, іпрыказкаі
6 👁
 ◀  / 329  ▶