з грацкоўем нават сечку рэзалі, як канюшыны ні было. Гібулічы. Груд м. Груд, сухая сенажаць, сухадол. На груд мы вадзіл і пасвіць коняй, там трава добрая. Галаўнічы. Гру7да ж. 1. Груда, засохлая гразь. У сухі рок, як пасеюць пшаніцу, грудаў много, хадзілі i разбівалі даўбешкамі. Сухая Даліна. 2. Груда, замёрзлая на дарозе гразь, няроўнасці. На дарозі груда, хутко ні паедзяш, вое кідая. Табала. Гру'да ж. Хвароба ног ў коней. Груда на капыці ў каня, кульгая. Рацічы. Грудавы' прым. Які мае адносіны да груда. Той рок на грудавым выгане травы ні было, усё высмаліло слонца. Літвінкі. Грудавое сено — сена з груда. Грудавое сено еткае, добро коні i каровы ядуць. Рагачы. Грудзі'ло н. Цуглі. Дай каню грудзіло ў зубы, каб ні панёс, машыны палохаяцца халернік. Брузгі. Гру'дкі мн. Грудзі /памянш. — ласк./. Як прастыня дзіця, та патрэш груткі касторкай i перастаня. Струбка. Грузіна' ж. Гразкае, балоцістае месца. Грузіна страшэнная, каровы завальваліса, вяроўкамі мужчыны выцягвалі. Верцялішкі. Грузлі'ца ж. Туберкулёз, сухоты. На грузліцу як хто зварэў раней, рады ні было, так i паміраў. Рагачы. Грука'т м. Грукат. Рано як выдзяш на гуліцу, та тулькі грукат ідзе па шашэ, хурманкі да Гродна едуць. Баяры. Грума7да ж. Грамада, трупа людзей, натоўп. У нас была цэлая грумада людзей, аж дзесяць душ, пяць братоў i пяць сёстраў было. Эйсманты. У іх велька грумада людзей, есці не мелі чаго, нішчэмніца страшна была. Эйсманты. Гру'нт н. Борная зямля. Грунту мало было, ні было на чым жыць, хадзілі на заропкі. Рацічы. Грыва ж. Нявыкашаная трава. Як касілі, мне бацько казаў: "Hi пакідай грывы, людзі сміяцца будуць."Лаша. Грыво' н. Частка грывы на спіне ў каня. Як сядаяш на каня, адной рукой трымаясса за грыво, каб ні ўпасць. Круглікі. Гры'ка ж. Грэчка. Грыка як цвіце, та пчолы над ёй аж звіняць. Сапоцкін. Грык-выто'чка ж. Мядзведка, насякомае, якое жыве ў зямлі, шкоднік раслін. Грык-выточка ў ямінах складае ікру, з яе выходзяць малыя грыкі. Крыўляны. Грыма'к м. Удар кулаком, кухталь. Литое ь як даў грымака ў плечы, та той аж вякнуў. Верцялішкі. Грыме'ць незак. Моцна, надрыўна кашляць. Перастань грымець, заснуць ні магу. Кунцаўшчына. Гры'мнуцца зак. Ударыцца, стукнуцца. Ішоў, знячэўку як пакаўзнуўса, так i грымнуўса аб землю, ледво паднялі пад рукі. Бакуны. Грымо'ты мн. Грымоты, раскацістыя гукі грому. Усю ноч грымоты былі, ні магла заснуць, страшно бліскало. Балічы. Грэ'баваць незак. Грэбаваць, адносіцца з пагардай. Hi трэбо грэбаваць работай, кожная работа аплачваяцца i ў пашані. Сухая Даліна. Грэ'бень м. Верх страхі. Грэбянь заўсёды замацоўвалі латамі, каб вецер ні знёс. Бакуны. Грэ'бля ж. Грэбля, гаць. Шумяць вербы каля грэблі, што я пасадзіла /з народ, песні/. Свіслач. Грэ'йзаць незак. Няўмела пісаць. Навучыўсо трошкі грэйзаць i грэйзая, фамілю сваю напіша. Свіслач. Грэ'йса ж. Старая, няўклюдная, з доўгім носам жанчына /іран./. Грэйса гэта i зноў да нас нечаго суняцца. Кунцаўшчына. Грэ'мзаць незак. Toe, што i грэйзаць. Хлопяц ні піша, a грэмзая, німа на што глядзець, ніяк навучыць ні магу. Карозічы. Грэ'мзы мн. Пальцы /ужываецца ў неадабральным сэнсе/. Ты дзе гэта свае грэмзы садзіш, спярша памыць трэбо, a тады садзіць. Кунцаўшчына. Грэ'та ж. Крэйда. Грэты німа, трэба было б хату пабяліць.Стральцы. Грача'нікі мн. Піражкі з грэцкай мукі i цёртай бульбы, закручаныя ў капус
Дадатковыя словы
грачанікі, грудкі, грузліца, грымнуцца, грэбень, грэмзаць, грэта, песніі, сэнсеі, іпамянш, іужываецца, ііран
5 👁