Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Грабельня ні ў кожнаго гаспадара была, тулькі самыя багатыя мелі. Квасоўка. Грабі'льне н. Грабільна, ручка ў граблях. Грабільне найлепша з асіны, яно лёхкае такое, файно грабіць. Тапалёва. Гра'біць незак. Зграбаць сена. Німа такіх грабель, каб грабілі ат сібе /прыказка/. Мількаўшчына. Гра'бсці незак. Грэбці, грабці. Як добрыя граблі, та сено добро грапсці, складаць у капке. Сухая Даліна. Грабштэ'йн м. Назва аднаго з гатункаў яблык. Ашчэ дзед пагаранскі ўшчапіў дзікую яблыню грапштэйнам, i ціпер грапштэйны маям. Свіслач. Градавы' прым. Градавы. Той рок быў цяшкі, градавы, тры разы град лажыў збожа. Каўпакі. Градавая cepaда — свята ў першую нядзелю пасля вялікадня. Градавую сераду ні ўсе святкавалі. Старыя казал i, калі хто будзя ў градавую сераду рабіць, та грат паб»е ўсё збожа. Свіслач. Гра'дка ж. Палічка ў курнай хаце для ложак i місак. Я сама ашчэ помню, як маці паложыць на гратку лошкі, міске i яны так сохнуць. Канчатка. Гра'ды мн. Дзве жэрдкі, падвешаныя пад бэлькамі ў курнай хаце. На грады вешал! каўбасы, i яны ў дыме вэндзіліса, цыбулю маці вешала. Каханова. Гразіна' ж. Гразкае, багністае балота. У нас была такая гразіна, што праз яе ніхто ні праходзіў, дзікія качкі тулькі вадзіліса, крычалі.Табала. Грайзэ'га ж. Круглая піла з вялікімі зубам! для падоўжнай i папярэчнай распілоўкі. У яго была грайзэга з добрай сталі, файно рэзала. Дзекалавічы. Грамабо'й м. Высокарослая, грузная жанчына /іран./. Гэта баба грамабой, яе нават мужчыны баяцца, ні тулькі бабы. Свіслач. Грамзо'ліць незак. Пісаць дрэнным почыркам, няўмела. Што ты грамзоліш, ты такі пісака, што ні разбярэ сабака. Літвінкі. Грамні'цы мн. Свята ў хрысціян, якое прыпадае на 15 лютага па новаму стылю ў праваслаўных, 2 лютага — ў католікаў. Як на грамніцы пятух нап'ецца вадзіцы, та на Юр'я вол наесца травіцы /народ, прыкмета/. Свіслач. На грамніцы — хлеба палавіца, а корму — траціна /нар. прыкмета/. Зарубічы. Грамні'чны прым. Грамнічны, які мае адносіны да грамніц. Грамнічны дзень бывая з марозікам, бывая зусім цёплы. Кунцаўшчына. Грамнічная свечка — свечка, якую асьвячаюць на грамніцы. Калі хто памірая,та грамнічную свечку ў рукі даюць. Сухая Даліна. Гранато'вы прым. Цёмна-сіні. На Гранатовы цвет пафарбавала, другой фарбы ні мела. Луцкаўляны. Гра'ндзіць незак. Скандаліць, буяніць. Што вы тут грандзіця, зараз участковаго паклічу. Квасоўка. Гранды мн. Сані з шырокімі, pacкладзістымі драбінамі, у якіх перавозілі цяжары. На грандах больш вазілі сено. У грандах ні павярнуцца, яны так зроблены. Круглікі. Грані'чыць незак. Быць сумежным, межаваць. Хутаранцаў поле якраз гранічыць з намі. Лаша. Гра'са ж. Матыка, ручная прылада для рыхления глебы. Як граса гостра, та палоць добро, усё зелье перасякая. Кунцаўшчына. Грасава'ць незак. 1. Матычыць, рыхліць глебу матыкай. Учора ездзілі грасаваць бураке, чысто папрыставалі. Свіслач. 2. Таптаць, нішчыць. Коні жыто грасуюць, a ён ні бачыць, сядзіць сабе. Лугава. Гра'ска ж. Матыка. Граску трэбо гастрыць, зусім ступіласа. Стральцы. Гра'ты мн. Хлам. Выкідай ты с хаты гэтыя граты, яны ні модныя. Гродна. Графіро'ўка ж. Гафрыраваная жаночая спадніца. I ў міне была графіроўка зялёна i сіня. Як вышла замуж, та па будні хадзіла ў графіроўцы. Жылічы. Гра'фка ж. Аграфка, англійская шпілька. Графкі некалі бабы куплялі ў ганучнікаў, іх много ездзіло па сёлах. Кунцаўшчына. Грацко'ўе н. Салома пасля абмалота грэчкі. Грацкоўе каровам давалі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грабсці, грабштэйн, градка, грамзоліць, грандзіць, граска, напецца, прыкметаі, юря, інар, інарод, іпрыказкаі, ііран
7 👁
 ◀  / 329  ▶