Гні'лкі мн., ж. Гнілушкі, ляжалыя дзікія грушы. У дзеда Ясюка заўсёды на гарэ ляжалі гнілкі, дастаня i нас частуя. Кунцаўшчына. Гніля'к м. Гніляк, гнілушка, абломак гнілога, спарахнелага дрэва. Гніляке кончыліса, німа чым пчол паткурваць. Ласосна. Гнэ'мбіць незак. Мучыць, караваць, здзеквацца. Кат некі, a ні чалавек, дзіцей сваіх гнэмбіў, дзеўчына калекай засталаса. Круглікі, а то кепско будзя. Тарусічы. Го'бздзі мн. А грубел ыя пальцы /у іранічным сэнсе/. Ты дзе гэта садзіш свае німытыя гобздзі, адыдзі. Кунцаўшчына. Го'бруць ж. Аброць, вуздэчка. Жарабяці німа, а на яго ўжэ гобруць шыюць / прыказка/. Бакуны. Го'дзі прысл. Годзе, хопіць, досыць, даволі. Годзі, хлопцы, вотку піць, пойдзем на работу, будзем грошы палучаць кожную суботу /з нар. песні/. Баброўня. Го'жы прым. Гожы, прыгожы, слаўны. Гожы быў хлопяц, але прапаў нізашто. Гожа Го'йна прысл. Багата, заможна. Яны гойна жылі, усяго было ў дастатку. Балічы. Го'ка н. Вока. Гочы відалі, што купавалі / прымаўка/. Круглікі. Го'лень ж. Галёнка, частка нагі ад калена да ступні.Жнучы чысто голені паапорвала пожняй, прышчаць. Пракопавічы. Го'лка ж. Іголка. Hi бачу добро, аніяк ніткі ў голку ні зацягну. Лойкі. Го'лы прым. Голы разбою ні баіцца /прыказка/. Лойкі. Го'ляк м. Расол з-пад селядцоў. Некалі бульбу у голяк макалі, елі, a ціпер c скваркамі ні хочуць. Стральцы. Голя'ндра ж. Каляндра, расліна, якая скарыстоўваецца як прыправа да мяса. Голяндра ў нас у гародзі pacце, да мяса добра, пахня на ўсю хату. Калбасіна. Го'міло н. Дзіцячая гульня з лучынкамі. Малымі мы ўсё ў гоміло гулялі, наробім з лучынак такіх рамак, ходзім i спяваям: "Гоміло, гоміло, упала баба c коміна, а дзед — c печы, пабіў бабі плечы". Кунцаўшчына. Го'ншчык м. Смалакур; чалавек, які паліць смаляную печ. Я ўжэ больш трыццаць рок у смалярні гоншчыкам. Сабаляны. Го'ны мн. Вялікі падоўжны кавалак поля. У нас весь палетак засявалі пшаніцай, толькі адны гоны жытам. Сухая Даліна. Го'пцас прысл. Нахабна. Ашалеў ці што, гопцас на людзей прэцца; ні глядзіць ні гока, ні бока. Баброўнікі. Гоп-ца-ца! Выкліч. Вокліч, які ўжываецца, калі падкідваюць малое дзіця на руках уверх. Гоп-ца-ца! Гоп-ца-ца! Во, як мы высока. Свіслач. Го'рба ж. Куча. Цэла горба бульбы засталаса на полі ні накрыта, памерзне. Круглікі. Цэлу горбу снегу накруціло каля плота. Луцкаўляны. Го'ркнуць незак. Рабіцца i горкім. Масло нісмашна, пачало горкнуць. Лаша. Го'рны прым. Ворны, прыгодны для ворыва. Усяго ў нас было зямлі шэсць дзісяцін, а горнаго поля тулькі дзве. Зарубічы. Горная зямля — зямля, прызначаная для ворыва. У нашай вёсцы зямлі много было, але ніўдобіца, горнай зямлі зусім мало. Навасёлкі. Го'стры прым. Востры. Нож у плузі як гостры, та i гараць лёхко, спраўпей ідзе. Кукалі. Го'ўтаць незак. Ледзь варушыць. Дзісь вецер слабы, вятрак крыламі ледво гоўтае, малоць ні будзя. Грыўкі. Гоц выкл. Скок, гоп. Вокліч, якім суправаджаецца пераадоленне перашкоды. Hi кажы гоц, пакуль рову ні пераскочыш /прыказка/. Індура. Го'цкаць незак. Падкідаць на руках малое дзіця. Кінь дзіця гоцкаць, у яго ўжэ духе заняло ат тваго гоцканя. Балічы. Го'цкі мн. Танцы, скокі, гульні. Дзісяй гоцкі, заўтра — гоцкі, будзям хадзіць бес сарочкі /прымаўка/. Круглікі. Грабе'лькі мн. Жалезныя планкі з зубам! на канцах аглобляў для нацяжкі атосаў. Я к грабелькі добрыя, та i атосы добро трымаюць аглоблі. Нямейшы. Грабе'льня ж. Грабілка, сельскагаспадарчая машына для зграбання сена
Дадатковыя словы
гнэмбіць, голень, горны, гоўтаць, грабельня, песніі, прыказкаі, прымаўкаі, сэнсеі, іпрыказкаі, іпрымаўкаі
3 👁