летку глінаваты кавалак зямлі быў, на ім сеялі сачэўку, добро расла. Кунцаўшчына. Глі'ндзік м. Гніда /з літ.мовы/. Паглядзі, во i зноў да Прымаковых гліндзік пасунуўсо. Зарубічы. Глі'нішча н. Глінішча, месца здабічы гліны. За сялом глінішча было, усе бралі гліну на печы. Лаша. Гліня'к м. Гліняны гаршчок. Як чыгуноў ні было, варылі ў гліняках, страва смашнейша была. Парэчча. Гло'тка ж. Глог, куставая расліна з ядомымі ярка-чырвонымі, жоўтымі пладамі. У рові гдотка расла, мы ўсе яе рвалі i елі, але нісмашна была, нека прэсна. Кунцаўшчына. Глу'бацца незак. Калупацца. Дзіця сядзіць сабе ў куточку i нешто глубаецца. Круглікі. Глу'зд м. Розум, развага. Глузду ў хлопца мало, пляце нека глупства. Рагачы. 3 глузду з»ехаць — страціць розум, звар»яцець. Ты што, місі, з глузду з»ехаў, ці што? Лаша. Глум м. Псаванне, марнаванне, марнатраўства. Гэта глум, хлопцы, рваць зялёныя яблыкі. Зарубічы. Глумі'ць незак. Псаваць, марнаваць. Прывыклі глуміць пры дарозі жыто, рады німа; пакуль жаць, чысто патопчуць. Балічы. Глухандзя' ж. Чалавек, які кепска чуе. Глухандзя, ты яму гавары адно, a ён табе другое пляце. Круглікі. Глухі' прым. Глухі, часткова або поўнасцю пазбаўлены слуху. Ты мацней кажы, яна глухая, добро ні чуя. Miroва. Глухая дарога — закінутая дарога. Гэта, брат, глухая дарога, па ёй ніхто ні ездзіць. Лаша. Глуша'к м. Чалавек, які кепска чуе. У нас каваль быў — глушак, добро ні чуў, глушаком празываяі. Сухая Даліна. Глушма'н м. Тое, што i глушак. Глушман некі, яму кажы, ні кажы, усероўно па-свойму зробіць. Літвінкі. Глушы'ць незак. Ударамі па лёдзе даводзіць рыбу да стану здранцвення. Зімой пойдзямо на рэчку глушыць рыбу, як удэрыш шлягай на лёдзі, так рыба i вывярняцца. Кунцаўшчына. Глым выкл. Цап, чам /у значэнні: есці/. Рады німа, кабыла сют-тут i зноў зубам i глым за бульбавене. Рагачы. Глымазну'ць зак. Хапануць. Там i закуска такая была, глымазнуў два разы гурка i ўсё. Дубніца. Глы'мнуць зак. Тое, што i глымазнуць. Карова, як жанеш каля жыта, так i стараяцца хоць раз глымнуць зубамі. Свіслач. Глэ'маць незак. Хапаць зубамі, губамі; выбіраць. Сечкі конь ні хоча есці, тулькі прывык глэмаць, выбіраць гавёс. Круглікі. Гляк м. Гляк, нізкая гліняная пасудзіна з вузкім горлам. У гэтым гляку я ашчэ воду насіла жанцам у поле. Рагачы. Гляу'ш м. Слабы конь. Конь гляуш, ім i за суткі да Гродна ні даедзяш, рукі адбярэ паганяючы. Цыдовічы. Глячо'к м. Невялікі гляк. Маяш дачку — трымай гарэлку ў глячку. /прымаўка/. Зарубічы. Гна'ты мн. Сцёгны. Я табе, гіцлю, гнаты паперабіваю, будзяш знаць, як чужое браць. Баброўнікі. Гнаць. незак. Гнаць, прымушаць рухацца. Hi трэбо каня так гнаць, ён дыхавічны, бегчы ні можа. Кунцаўшчына. Гнаць плыты — сплаўляць плыты па рацэ. Летам плытнікі як пачнуць, бало, гнаць плытэ па Нёмну, та плыт за плытом ідзе i ідзе. Дарашэвічы. Гная'рка ж. Шырокая дошка /іх дзве/, якая застаўляецца ў возе, калі возяць на поле гной. Гнаяркі падымяш i кладзеш гной вышэй ручок, наложыш, аж ледво конь зварухне з месца. Кунцаўшчына. Гні'ба ж. Клюшня. Рак сваімі гнібамі можа нават паляц атшчыпнуць. Сапоцкін. Гні'да ж. I. Гніда, яйцо вошы. Дзе гніда есць, там i вош будзя /прымаўка/. Малахавічы. 2. Перан.: скупы чалавек. Гэта гніда вадэ чалавеку ні дасць напіцца, ні тулькі, кап што другое даў. Селюкі. Гніле'цм. Гнілец, хвароба пчаліныхлічынак. Калі ў пчол гнілец, лічы, што ўлей прапаў, касаваць трэбо. Грынёўка
Дадатковыя словы
глотка, глубацца, глячок, гнаярка, гнілецм, дзвеі, есціі, мовыі, іпрымаўкаі, ііх
3 👁