ходзіць. Сіўкава. Чэрві на дзераве аж гіжаць, выкручваюцца на слонцы. Батароўка. Гіжу'чы дзеепрым. Рухавы, жывы. Myжык у Галі маленькі некі, але гіжушчы, yce недзі бяжыць, нетто робіць. Рудавіцы. Гіз м. Авадзень; тое, што i банкач, брызгаўка, бомк. Ну, брат, гіз i пячэ, каровы ўцякаюць, іх ні ўтрымаяш. Караліна Гізава'ць незак. I. Уцякаць ад укусаў аваднёў. Каровы як пачалі гізаваць, та ледво пазбіраў усіх. Галынка. 2. Цяжка ісці, ледзь цягнуць ногі. Здаецца, мой i зноў набраўсо, ледво гізуя, мерая дарогу. Кунцаўшчына. Гі'каўка ж. Іканне; тое, што i ікаўка. Нека гікаўка напала, гікаяцца, хібо хто пракліная. Балічы. Гі'каць незак. Ікаць. Дзіця змерзло, пачало гікаць i гікаць. Свіслач. Гілазава'ць, гілізаваць незак. Уцякаць ад укусаў аваднёў. А потым каровы пачал! гілазаваць, гілёз напаў. Рацічы. Каровы гілізуюць, у воду лезуць. Рацічы. Гілё'з м. Авадзень. Гілёз страшно пячэ ў палудзянь, кароў ні ўтрымаяш, уцякаюць дахат. Рацічы. Гіль м. Авадзень. Гіль напаў на каровы, у кустэ хаваюцца. Стральцы. Гілява'ць незак. Уцякаць ад укусаў аваднёў. Каровы гілююць, гілі сякуць, рады німа. Стральцы. Гі'мка ж. Гатунак бульбы жаўтаватага колеру, якую сяляне культывавалі ў Заходняй Беларусі да вайны. Гімка ўкусна была, жоўта, рассыпіста. Дзекалавічы. Гіргата'ць незак. Гаварыць на незразумелай мове. Нямчурыско нетто пачаў гіргатаць, а я кажу: «Пане, я нікс партызан! НіксГЛіцвінкі. Гіргяле'ць незак. Мерзнуць, стыць. Я тут гіргялею на халадзі, а ён валэндаяцца сабеўхаці. Лікоўка. Гі'рса ж. Прса, пустазелле сямейства злакавых. Ціпер гірсы i заіскам ні знойдзяш, a некалі з гірсай хлеб елі. Жукевічы. Гі'хар м. Рабіць на гіхар — рабіць абы-як, як папала. Зараз, браце, усё робіцца на гіхар, абы хучэй, абы больш. Батароўка. Гі'ццаль м. 1. Скуралуп, скурадзёр; чалавек, які ў польскі час лавіў сабак. Сабам, як учуюць, што гіццаль паявіўсо, та ўсе ўцякаюць як могуць. Гродна. 2. Нягоднік /лаянк./. Пры немцах гэты гіццаль людзей прадаваў, i ашчэ жыве. Пагараны. Гішпа'нска му'шка ж. Шпанская муха, невялікі жучок, шкоднік дрэў i кустоў. Гішпанскую мушку на бэзі лавілі. Kaжуць, нека лякарство з яе вырабляюць. Рацічы. Адзін раз напарылі гароху з гішпанскай мушкай, далі пятуху. Ён так пайшоў, што ўсіх курэй перадушыў. Гродна, вёска Гаркавічы. Гішэ'фт м. Даход ад спекуляцыйнай, выгаднай здзелкі. Каб ён гішэфта ні меў, та ні купляў бы машыны. Гродна. Глава'р м. Старшы ў дзіцячай гульні, якога выбіралі перад гульнёй удзельнікі кожнай каманды ca свайго склада. Міне заўсёды главаром выбіралі, бо моцно бегаў, далёко кідаў качолку. Копанькі. Гладамо'р м. Пражэрлівы, ненасытны чалавек. Гладамор некі, сам худы, a прэ ні ў свае духе, дзе гэта ўсё дзеняцца. Прывалка. Гла'дкі прым. Адкормлены, сыты. Як даў каню гаўса, та i стаў глаткі. Кунцаўшчына. Гла'дко прысл. Якасна, вельмі добра. Глатко зроблены дзверы, нічого ні скажаш. Старая Руда. Гламану'ць зак. Хапануць. Як галодным канём гарэш, та той толькі стараяцца гламануць зубамі траву ці які асот. Кунцаўшчына. Гламы'знуць зак. Хапануць. У кавалеры i як служыў, та ўсялякія кон i был i, другі так i стараяцца гламызнуць цібе зубамі за плечы або за руку. Рудавіцы. Глей м. Глей, адклады на дне вадаёмаў. На дне Свіслачы пад Шырокімі адзін глей, ногі застрагалі, ледво выцягняш. Занявічы. Гле'йкі прым. Глейкі, вязкі, ліпкі. Хлеб некі глейкі, ні ўдаўсо зусім. Балічы. Глінава'ты прым. Гліністы. У адным па
Дадатковыя словы
гладко, гладкі, глінаваты, гіжучы, гіляваць, гіргялець, ілаянк
6 👁