Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
матыліцы завяліса. Адэльск. Гаўча'рнік м. Аўчарня, авечы хлеў. Ваўке, бывае, i ў гаўчарнік улезуць, паткапаюць пад фундамент i гавец парэжуць. Свіслач. Гаўчы'на ж. Аўчына. Добра гаўчына, будзя на каўнер да кажуха. Квасоўка. Гаўчы'ннік м. Аўчыннік, майстар па вырабу аўчын. У Скідалі быў добры гаўчыннік, файно вырабляў гаўчыны. Свіслач. Гафт м. Гафт, від ажурнай вышыўкі. Гафт прышывалі да блюскаў, да спадніцаў, кап пекно было. Лойкі. Гафтава'ць незак. Гафтаваць, рабіць узор на тканіне спецыяльным відам вышыўкі. Гафтаваць я добро ўмею, научыласа ат свае маткі, яна научыла. Лойкі. Гаці'ць незак. Гаціць, запруджваць ваду ў рэчцы плацінай. Як пасвілі коні, пачнем купацца i давай гаціць рэчку, каб глыбей была. Кунцаўшчына. Га'ць ж. 1. Гаць, насціл для праезду цераз балота. Да мліна можно было праз гаць праехаць, але велькай вадой яе прарвало, ціпер ні праедзяш. Балічы. 2. Запруда, плаціна. Каб глыбей было ў рэчцы, зрабілі гаць, запрудзілі. Кунцаўшчына. Гашт м. Флёкс, кветка. Гашт — гэта такія кветкі, бываюць сінія, белыя, рознаго коляру бываюць. Пад'ятлы. Гваздану'ць зак. Моцна ўдарыць. Як гваздануў яму па кепалах, та шапка i паляцела на дарогу. Лікоўка. Гва'знуцца зак. Стукнуцца. Як ступіў на лёт, так i гвазнуўсо патыліцай. Лаша. Гвалт м. Крык, лямант. У хаці такі падняўсо гвалт, што аж на дварэ чуваць. Свіслач. Гвалт выкл. Кліч паратунку ў выпадку небяспекі. «Гвалт! Гвалт! Людзі, ратуйце, б»юць". Індура. Гва'лтам прысл. Сілком, прымусова. Гвалтам міне ні возмяш, ні тая я. Белева. Гавары'ць незак. Ціха гаварыць, размаўляць. Сядзяць сабе старыя, як галупке, i нешто гавораць. Свіслач. Гвяздурэ'мн. Каляднікі. Помню, як гвяздурэ хадзілі па хатах, календы спявалі. Пад»ятлы. Гвя'кнуцца зак. Упасці на зямлю, моцна стукнуцца. Як гвякнуўса аб землю, та насілу ўстаў. Зарыца. Гды'ка ж. Кадык, выпнутая храстковая частка гартані ў мужчыны. Гдыка ў яго вытыркая наперад, аж нідобро глядзець. Бакуны. Ге'гні мн. 1. Пальцы /неадабр./. Хоць бы гегні памыў, суняш німытыя. Свіслач. 2. Рыбалоўная снасць з драўлянай acновай у выглядзе палазоў. Пасля вайны, помню, гегні як возьмяш, та торбу рыбы валачэм дахаты. Парэчча. Гела'з м. Авадзень; тое, што i банкач, брызгаўка, бомк, бонка. Гелаз, каровы гелавуюць, во як хвастэ пападымалі. Адэльск. Ге'лзанка ж. Цуглі. Палахліваму каню гелзанку заўсёды ў зубы давай, а то калёс ні збярэш. Гібулічы. Ге'ліцца незак. Прыкідвацца хворым, ленавацца. Геліцца, бо рабіць ні хоча. Каўняны. Гельд м. Грошы / у іранічным сэнсе/. Купіў бы каня, ды гельд німа /прыказка/. Пракопавічы. Гемз м. Вышэйшы гатунак шавецкай скуры. Гемз дарагі быў, мне заказвалі гемзавыя туфлі, а Любі — хромавыя. Свіслач. Гешз'фт м. Даход ад выгаднай, спекуляцыйнай здзелкі. Што я, хіба які гешэфт з гэтаго мецьму? Малая Жорнаўка. Гжмо'ты мн. Грымоты, раскацістыя гукі грому. Усю ноч гжмоты, баба наша ні спала, жагналаса, свечку паліла. Баранавічы. Гзымс м. Выступ над прыпечкам у хлебнай печы. Газоўку мая маці паставіць на гзымсі, лямпы ні запальвала, i робіць што трэбо. Кунцаўшчына. Пбе'ць незак. Мучыцца, пакутаваць ад нястачы, голаду. Пры немцах чалавек ні жыў, а тулькі гібеў ад страху. Свіслач. Пва'лт выкл. Кліч аб паратунку; тое, што i гвалт. Пвалт! Люткове, ратуй ця, жулікі б'юць. Індура. Пжа'ць незак. Рухацца безупынку, круціцца. Рыба ў завадзі аж гіжыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, гваздануць, гвазнуцца, гвяздурэмн, гвякнуцца, гелзанка, гешзфт, падятлы, пбець, пжаць, сэнсеі, інеадабр, іпрыказкаі
6 👁
 ◀  / 329  ▶