памол зерня ў млыне. За памол збожа бралі па два гарцы за мяшок, a ў вятраках — па адным гарцы.Бакуны. Гарно' н. 1. Месца на плыце для агню. Пад гарно на плыт клалі дзярно, каб ні загарэласо дзераво. Дарашэвічы. 2. Горан у кузні. Пастой цэлы дзень каля гарна, папамахай молатам — будзяш ведаць, што за хлеп каваля. Белева. Гарну'ць незак. Гарнуць; збіраць у адно месца. Ён добры чалавек, усіх да сібе горня, памагая. Жукевічы. Гарну'шак м. Маленькі гаршчок. Каша дзіцяці будзя ў пячэ, у гарнушачку, у палудзень дасі. Прыгодзічы. Гаро'д м. Агарод. Я ўсе гляджу, каб гарод зельям ні зарос, лебяда ні пакрыла. Лаша. Гаро'дчык м. Агародчык, месца перад вокнамі хаты, дзе раслі кветкі i лекавыя расліны. У нас заўсёды поўны гародчык усялякіх кветак, усялякая мята расла, барлінец. Рацічы. Гартво'ль м. Дубовы кол з суком, які выкідаюць на бераг для затрымкі плыта. Тары гартволям ляпей, трымай, кап стаў. Свіслач. Гару'дзія ж. Гармата. Як я ашчэ служыў у войску, та гарудзію коньмі цягалі, a ціпер ўсе машынамі. Стральцы. Гарцава'ць незак. Гарцаваць, па-маладзецку ездзіць верхам. Тут i шведы, i палякі гарцавалі, a ціпер i след іх прапаў. Галавачы. Гарцава'ць незак. Гаварыць на незразумелай мове. Немцы збегліса i пачалі нешто гарцаваць, а што — чорт іх ведае. Лаша. Гарцо'ўка ж. Невялікая бочачка, у якую ўваходзіла 3 літры піва. Піво вазілі на дзеды па вёсках, бацько возьмя гарцоўку, i нам даволі было. Казіміроўка. Га'рчыкм. Маленькі гарнец. Некалі гарчыкам збожа мералі, найбольш гавёс, калі коням сыпалі. Пышкі. Гаршчэ'чнік м. Ганчар. Некі чалавек пераехаў у Азёры, хату купіў, мусі, гаршке ляпіў. Та яго гаршчэчнікам i празвалі i ціпер празываць. Азёры. Гаршчэ'чніца ж. Жонка або дачка ганчара. У Капцёўцы замужам баба была з Альшаніцы, гаршчэчніцай празвалі, бо ў Альшанцы гаршке ляпілі. Капцёўка. Гарэ'ліца ж. Гарэлка. Пеця, людзі, гарэліцу, а вы, гусі, воду /з народ, песні/. Свіслач. Гарэ'х м. Арэх. Як бліскавіца, та гарэхі, кажуць, пустыя будуць, папаліць. Пагараны. Гаса'ць незак. Бегаць, гайсаць /пра жывёл/. Сабака гасае па жыці, мусі, зайца вынюхаў. Квасоўка. Гастры'ць незак. Вастрыць. Трэбо гастрыць разаке, а то пачалі, клочыць. Баранава. Гасце' н. 1. Восці. Раней ніхто ні забараняў біць рыбу, возьмяш гасце i пашоў на рэчку. Лаша. 2. Асцюкі. Як малоціш босым, та гасця паналазіць у клешні i коляцца. Кунцаўшчына. Гато'ўка ж. Наяўныя грошы. Пры паляках я к хто меў гатоўку, той i землю купляў. Зарубічы. Гаў-гаў! Выкл. Вокліч. У дачыненні да дзяцей у значэнні назоўніка — сабакі. Ля, паглядзі, Колік, які гаў-гаў да цібе бяжыць харошанькі. Кунцаўшчына. Гаўнае'д м. Вельмі скупы чалавек. Гаўнаед ён, падсцілку с-пат сібе еў бы, яму ўсё мало. Кунцаўшчына. Гаўня'к м. 1. Памёт жывёлы. Гною, мусі, на гарод ні мая, што гаўняке збірая. Карозічы. 2. Перан.: падпетак, які не выклікае павагі сваімі паводзінамі. Гаўняк некі, i ён сюды лезя. Лойкі. Гаўся'ніско н. Аўсянішча; поле, дзе рос авес. Гаўсяніско згараў, мо лубіну трошкі пасею. Рагачы. Гаўся'нішча н. Аўсянішча. Па гаўсянішчы канюшына пашла, пакрыла, касіць пара. Лаша. Гаўся'нка ж. Аўсянка, аўсяная салома. Гаўсянка добра каровам на корм i на сечку таксама добра. Пракопавічы. Гаўся'ны прым. Аўсяны. Гаўсяны кісель вельмі карысны, нават малым дзецям даюць есці. Кавалічы. Гаўто'рак м. Аўторак. Кожны гаўторак у Індоры торг быў, людзей з»яжджалаco адусюль. Пракопавічы. Гаўца'ж. Аўца. Гаўца нешто кашляя, мусі
Дадатковыя словы
гарнушак, гартволь, гарудзія, гарцоўка, гарчыкм, гарэліца, гасаць, гатоўка, гаўсянішча, гаўцаж, жывёлі, песніі, іпра
3 👁