раць узагон трэбо як найраней, тады i азімыя будуць добрыя. Капцёўка. Гара'ч м. Араты; той, хто арэ зямлю. Які там з яго гара'ч, з ручок плуга ні відаць. Бакуны. Гарачз'прысл. Горача, спякотна. Слонца з неба смаліць, гарачэ, ні вытрымаць. Капцёўка. Гарба'ч м. Гарбун. Так ён хлопец нічого сабе, масцеравы, але ж гарбач. Баброўнікі. Гарбе'ль м. Гарбун. У яе тулькі адзін сын быў i той калека, гарбель. Кунцаўшчына. Гарбу'с м. Гарбуз. Як ляцеў, як ляцеў праз тры я гароды, заблытаўса ў гарбузе, нарабіў я шкоды /з нар. песні/. Казіміроўка. Гарбузаня', гарбузяня' н. Поўнае дзіця / жарт./. Ах, ты гарбузаня, ты ку-ды гэта лезяш? Кашэўнікі. Гэта чые гарбузяня тут пад рукамі таўчэцца, ніхто ні забірая. Круглікі. Гарга'ра ж. 1. Недарэчны будынак вялікіх памераў. Яму, мусі, грошай ні было куды дзеці, што такую гаргаpy пастроіў. Кунцаўшчына. 2. Перан.: нязграбная жанчына або жывёліна. Кабыла — нека гаргара, у хлеў ні ўлазіць. Кругляны. Гаргіта'ць незак. Гаварыць на незразумелай мове. Немцы пачалі нешто гаргітаць, чорт іх ведае што. Індура. Гардадэ'ляж. 1. Вялікая нязграбная рэч. Гардадэлю паставіў, a ні адрыну. Што класці ў яе будзя? Баяры. 2. Перан.: высокая няуклюдная, жанчына, жывёліна. Hi розумуу яе німа, ні выгляду, нека гардадэля. Казіміроўка. Гардзе'ль м. Прывязка з кручаных дубцоў, якой змацоўваюцца бярвенні ў плыце. Давай набярэм гэтых гардзялёў, добро будзя на хлеп паліць. Дарашэвічы. Гардзе'ль ж. Глотка, горла /груб./. Што ты сваю гардзель раскрыў, крычыш? Круглікі. Гардзе'люс м. Прывязка з кручаных дубцоў, якой змацоўваюцца бярвенні ў плыце. Гардзелюс пачэпім на дзераве, зробім гушкаўку i гушкаемсо. Азяркі, Грандзічы. Гардзё'лка ж. Горла, глотка /груб./ Я яму гардзёлку заткнуў, а ні піснуў. Кунцаўшчына. Гарды'ба ж. Высокая, нязграбная жанчына. Села баба на воз, гардыба нека, ледво конь цягня. Верцялішкі. Гардэ'ба ж. Тое, што i гардыба. У яго баба, як гардэба, гаспадарку аб'есць. Ланявічы. Га'ркаць незак. Прыкрыкваць, груба крычаць. Прывык на дзеда вечна гаркаць i гаркая. Грандзічы. Гарку'шка ж. Гарчак, невялікая рыбка сямейства карпавых. Гаркушкі ўсялякія бываюць: залатыя, чырвоныя, нават чорныя бываюць. Лаша. Гарлапа'н м. Крыкун. Гарлапан некі, вечно горло дзяре. Кругл ікі. Гарлапа'ніць незак. Моцна, на ўсё горла крычаць, спяваць; гарланіць. Зачат яго, та як пачне гарлапаніць, хоць с хаты ўцякай. Балічы. Гарла'ч м. Тое, што i гарлапан. Але ж i гарлач, заўсёды стараяцца перакрычаць другого. Пракопавічы. Гарміда'р м. Тучная, бязладная гаворка. Гэта што тут за гармідар у хаці паднялі? Кавалічы. Гармо'нік м. Гармонік, духа вы музычны інструмент. У нас у аднаго хлопца гармонік быў, сам прас сібе навучыўсо іграць. Белева. Гармо'ня ж. Тое, што i гармонік. Як добра гармоня, та i добро іграя, на кепскай i добры музыкант ні заграя. Палаткова. Гарму'шка.ж. Ежа з накрышанага хлеба i вады. Наша баба наробіць гармушкі ў місцы, сядзя i есць. Свіслач. Гармя'к м. Армяк, старадаўняя сялянская адзежына з саматканага сукна. Як у дарогу ехалі, заўсёды с сабой бралі гармяк, ці пагода, ці ніпагода. Прыгодзічы. Га'рнец м. 1. Гарнец, старая мера сыпкіх рэчываў, роўная 3,26 л. На ноч коням да сечкі ўсыпляш гарнец гаўса, i коні дужаюць. Свіслач. 2. Мера гарэлкі ў дарэвалюцыйнай Беларусі i Літве. У адным гарнцы лічыласо тры літры гарэлкі. Клачкі. 3. Мера платы за
Дадатковыя словы
абесць, гарачзпрысл, гарбус, гардадэляж, гардзёлка, гаркушка, гармушка, песніі, ігруб
3 👁