хаяш, як салоўкі шчабечуць у рові — i ўжэ табе весялей. Свіслач. Ганары'сты прым. Ганарысты, caмаўпэўнены. Хоць бедны быў, але ганарысты, лічыў сябе лепшым за другіх багатых. Сухая Даліна. Гангры'на ж. Гангрэна. Гангрына ўпала ў ногу, спачатку паляц счарнеў, a потым i ўся нага. Карозічы. Гандара'к м. Андарак, саматканая паласатая або клятчастая спадніца. Я ў гэтым гандараку пад вянец ішла. Кругл ікі. Ганд/ры ць незак. Размаўляць, вясці гута рку. Стаімо гэта мы i гандурым сабе паціху. Гродна. Гандэ'лак м. 1. Крама, магазін. Давай пайшлі ў гандэлак, можа, прывязлі што. Крыўляны. 2. Посуд для піцця гарэлкі, крыху большы за чарку. Сядай, браце, мы ўжэ па адным гандэлку кінулі. Сапоцкін. Гандэ'лаўка ж. Піўная. Каб ні гэта гандэлаўка, так i бяды ні ведалі п. Пагараны. Га'ніць незак. Ганіць, асуджаць, абгаворваць. Сваго ні хвалі i чужого ні гань / прыказка/. Лазы. Гансё'р м. Шкляная бутля з вузкім горлам, аплеценая лазой. Прывязеш гансёр газы i паліш месяцаў два-тры. Цыдовічы. У гансёр пяць бутэляк гарэлкі ўлазіло. Літвінкі. Гансё'р м. Спецыяльнай формы чарапіца для накрыцця верха стрэхі. Гансёры паложыш на строп, пазамазваяш глінай, каб ні дуло — i ўжэ добро. Кругл ікі. Ганта'ль м. Ганталь, цвік, якім прыбіваюць гонту. Гонту прыбіваюць толькі ганталямі, другія цвіке яе псуюць. Сухая Даліна. Гану'ча ж. Ануча. За ганучу — падняў бучу /прымаўка/. Ферма. Гану'чнік м. Анучнік. Той, хто збірае або скупляе анучы. Ганучнікаў гэтых праз вёску за дзень некулькі праедзя. Кунцаўшчына. Гану'чы мн., ж. Анучы, якімі абмотвалі ногі. Як замного накруціш ганучы, то цісня, а як замало — у ногу халадно. Квасоўка. Га'ньба ж. Ганьб, загана, недахоп. Адна ганьба ў яго — п»е, а так добры хлопяц, масцеравы. Лабна-Агароднікі. Ганье' н. Зграя сабак, ваўкоў. Ганье напало на цяля, ледво выратавалі. Рагачы. Усю ноч ганье ні давало заснуць, грызліса пад вокнамі. Навікі. Га'па ж. Разява, разявака. Кап ты ні быў гапай, та да гэтаго ні дайшло п. Сапоцкін. Га'пка ж. Гафтачка, прарэшак, пяцелька. Прарваў yce гапкі, цігер будзяш хадзіць расхрэстаным. Мігова. Гаплю'к м. 1. Аплік, металічны кручок для зашпільвання адзення. Некалі на гаплюк ганавіцы зашпільваліса, гузікаў ні было. Каленікі. Раскажу я вам скаску, як мужык гаплюком землю гараў. Кунцаўшчына. 2. Перанос.: маларослы, худы конь. Купіў некаго гаплюка, чым гараць ён будзя. Балічы. Гара'ж. Гарышча, падстрэшша. У іх заўсёды гара каўбас вісіць, па два паршуке не рок калолі. Рагачы. Га'ра ж. Гарэлка. Здаецца, выпіў бы трошкі, а то набярэцца гэтай гары, як свіня, i лезя дахаты. Зарубічы. Гарабе'й м. Верабей. Гарабей — c канапель, a пташачка — з лёну /з нар. песні/. Свіслач. Гарабі'на ж. Рабіна. Як гарабіны много, будзя бульба малая /народ, прыкмета/. Кругл ікі. Гарабі'нец м. Рабіннік. На полі Журневічавым адзін гарабінец рос, нічого ні было, ціпер жыто, як сцяна, расце. Квасоўка. Гарадзі'ць незак. Гарадзіць, абгароджваць. Трэбо было б гарадзіць, але жэрдак німа дзе дастаць. Каленікі. Гарахаве'не н. Гарохавінне, гарохавая салома. Як канюшыны мало было, та да сечкі гарахавеня прырэзвалі. Баброўнікі. Гарахаві'ско н. Гарохавінне. Гарахавіско пад гоўца кідалі, кап пепабіралі. Кругл ікі. Гара'ць незак. 1. Араць. Ой, пайду я шугам-лугам, дзе мой мілы гарэ плугам /з нар. песні/. Малая Альшанка. Гараць узагон — агаць пад пасеў азімых. Га
Дадатковыя словы
гандіры, гануча, гапка, гарабіна, гараж, гарахавене, песніі, прыказкаі, прыкметаі, інарод, іпрымаўкаі
2 👁