лоблю, у хату ледво ўлезла. Каўбасіна. Гало'кальнік м. Валачобнік. Некалі галокальнікі па хатах хадзілі, вялікодныя песні спявалі: "Хадзіў Хрыстос сам па зямлі», a дзяўчатам — «Канапельку». Кунцаўшчына. Як прыцямнея, так галокальнікі i пачнуць галокаць, i песні спяваць. Рагачы. Гало'каць незак. Спяваць валачобныя песні. За вечар некулькі парціяў галокальнікаў пройдзя, усё галокаюць. Лаша. Я сам хадзіў галокаць, голас файны меў, i хлопцы бралі. Кунцаўшчына. Гало'нзка ж. Галінка. Той рок яблык было, аж галонзкі ламаліса. Хліставічы. Гало'та ж. Бедната, галеча. А куды нам, галоце, было тады дзецца? Лаша. Гало'ўка ж. Адзін клубень цыбулі, качан капусты. Галоўка ўсяляка бывая, малая i велька, я на галаўке цыбулі ні купляю. Рудавіцы. Пасадзіла дваццаць галоваклітоўскай цыбулі. Калбасіна. Гало'ўка ж. Дэталь у калаўроце, на якой трымаюцца ручкі ca шпулькай. Мне як майстру злажыць галоўку ў калаўротку — гэта палова работы. Канюхі. Галу'за м. Бедны чалавек. Гэ, маўчаў бы гэты галуза, а то i ён нешто пляце, век нічого ні меў. Сухая Даліна. Галу'шкі мн. Галушкі, страва ў выглядзе дробных клёцак з дранай бульбы. Маці на вячэру часто галушкі варыла, часам у сярэдзіну клала мясо, смашныя былі. Баброўнікі. ГальГш м. 1. Бядняк, галадранец. Галыш, нават святочнаго каптана ні мая, ходзіць у апшэрпаным. Кавалічы. 2. Па павер'ю, асоба ў выглядзе голага чалавека, якая сядзіць у жыце i хапае малых дзіцей. Hi лесце, дзеткі, у жыто, там галыш сядзіць, ухопіць. Казіміроўка. Галье' н. Галлё. Даўней дроў ні было, па галье егдзілі ў Зарубіцкі лес, кубікі куплялі. Лікоўка. Га'лька ж. Жаночая ніжняя спадніца з карункамі. Надзеня гальку i ідзе сабе, як пані. Сухая Даліна. Галямацы'я ж. Бяссэнсіца, бязглуздзіца, лухта. Нека ў нас галямацыя творыцца, нічого ні разбярэш, што да чаго. Кунцаўшчына. Га'ляч ж. 1. Адкрытае, незаслоненае ад вятроў месца. Каб дзе ў зацішку, а то на гэтай галячы паставіў хату, вецяр тулькі свішча. Жылічы. 2. Пустэча, месца без расліннасці. Журневіч пачаў сеяць на галячы, дзе нічого ні расло, угнаіў i такое жыто расце. Квасоўка. Галя'шка ж. Галёнка, частка нагі ад калена да ступні. Але ж i высцябаў дубцом па галяшках, будзя ведаць, як у чужы садлазіць. Сіўкава. Гамава'ць незак. Тармазіць. Як коцісса з горкі, та трохі гамуй, цісні на педалі, а то паляціш разам з роварам. Лікоўка. Га'марны прым. Нязручны, празмерна вялікі; няўклюдны. Калун некі папаўсо гамарны, ніяк ні прыспасобісса калоць. Ніжнія Пагараны. Дзяцько некі гамарны ўпёрса ў аўтобус, ні павярнуцца. Квасоўка. Гаматны' прым. Нязручны, празмерна вялікі. Некі гаматны каўнер у бурцы зрабіў, галавы ні паверняш, стаіць аддыдуліўшыса. Свіслач. Га'маць незак. Есці /дзіцячае слова/. Колік, можа, гамаць кашку будзяш, я дам. Кунцаўшчына. Га'мба ж. Загана, хіба. Людзі, купляйце карову, у ёй ніякай гамбы німа, добра карова. Індура. Гамбава'ць незак. Абгаворваць; абмяркоўваць, шукаючы заганы. Пачалі дзеўку гамбаваць, ціпер ніхто дзвярэй да яе ні адчыніць. Круглікі. Гамзэ'лька ж. Камізелька, кароткая адзежына без рукавоў. Некалі ў маго тата гамзэлька была, ціпер ніхто гамзэляк ні носіць, з моды вышлі. Пракопавічы. Гамо'ліна ж. Высокарослы, грузны чалавек, граміла. Гэта ні дзяцька сюды ўпёрса, a цэла гамоліна, паўаўтабуса заняў, ні павярнуцца. Квасоўка. Гамярэ'шка ж. Драўляная папярэчная накладка на чаранку рыдлёўкі або вілаў. Як гамярэшка на чаранку рыдлёўкі есць, та i капаць ямчэй, руку ні намуляяш. Сухая Даліна. Гана' ж. Раздолле, раскоша. Вось ім тут будзя гана, зажывуць на ўсю ногу. Кунцаўшчына. Га'накм. Ганак. Выйдзяш на ганак, паслу
Дадатковыя словы
галонзка, галота, галька, гамаваць, ганакм, паверю, словаі, ідзіцячае
2 👁