Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
басіна ў Каробчыцкім сельсавеце. По'плава н. Урочышча, пралесак, праз які працякае ручай Поплава, каля вёскі Копанькі ў Каробчыцкім сельсавеце. Празаро'кі мн. Урочышча на поўнач ад вёскі Сухая Даліна ў Індурскім сельсавеце, над ракой Свіслаччу. Прасняко'ўшчына ж. Урочышча, лес i поле на ўсход ад вёскі Гібулічы ў Kaробчыцкім сельсавеце. Про'дзі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі недалёка ад вёскі Лэйгабалі ў Каробчыцкім сельсавеце. Про'нтаў роў м. Урочышча, глыбокі яр каля вёскі Галаўнічы ў Bepцялішкаўскім сельсавеце. Пры'ня-гара ж. Урочышча, высокі бераг над Нёманам каля вёскі Навасёлкі ў Абухаўскім сельсавеце. Прысту'пічы мн. Вёска ў Скідальскім сельсавеце. Насельніцтва апрача земляробства займалася ганчарствам. Пу'жаўшчына ж. Урочышча над прытокам ракі Лашанкі Лікоўкай, сенажаць на паўночны захад ад вёскі Лаша ў Індурскім сельсавеце. Пу'ндзішкі мн. Урочышча каля вёскі Табольская Будка ў Bepцялішкаўскім сельсавеце. П /тна мн. Вёска ў Капцёўскім сельсавеце. Пу'тнаўскі лес м. Урочышча, лес на захад ад вёскі Зарубічы, побач з вёскай Путна ў Капцёўскім сельсавеце. Путры'шкі мн. Вёска ў Путрышкаўскім сельсавеце. Пучке'раўшчына ж. Урочышча, сенажаць на поўдзень ад вёскі Старая Дубавая ў Адэльскім сельсавеце. Пыра'нка ж. Рэчка, правы прыток ракі Котры (басейн Нёмана), пачатак бярэ з Малочнага возера, працякае праз Белае возера i Рыбніцкае. Даўжыня 44 км. Галоўны прыток — Бярвенка. Пы'шкі мн. Урочышча, лес на поўнач ад Гродна, над Нёманам. Пы'шкі мн. Вёска ў Баранавіцкім сельсавеце, над Нёманам. Пяке'лка ж. Невялікая рэчка, якая працякае каля ўрочышча Абрэмшчына, вёскі Каленікі, недалёка ад вёскі (былой аколіцы) Занявічы ў Індурскім сельсавеце i ўпадае ў раку Свіслач. Пяслі'мн. Вёска ў Адэльскім сельсавеце. Да 1652 года называлася Лаша, над рэчкай Лашанкай. Пясчына'ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Рацічы ў Гінавіцкім сельсавеце. Пясчына — гэта поле, ўсероўно засейваласо, хоць i пясчына была. Рацічы. Пятро'паль м. Урочышча ў Путрышкаўскім сельсавеце недалёка ад вёскі Путрышкі. Пятухо'ва rapa' ж. Урочышча на поўдзень ад вёскі Рацічы ў Гінавіцкім сельсавеце, узгорак. Пятухо'віна н. Урочышча, сенажаць каля вёскі Цыдовічы ў Гожскім сельсавеце. Пяце'ляўшчына ж. Урочышча, выган каля вёскі Віцькі ў Квасоўскім сельсавеце. Ра'йста ж. Урочышча, тарфяное балота, катлавіна на поўнач ад вёскі Гожа ў Гожскім сельсавеце. Ра'гінаў луг м. Урочышча, луг побач з вёскай Лэйгабалі ў Каробчыцкім сельсавеце. Рагінаў луг, бо проціў Рагінавага поля быў. Лэйгабалі. Раза'лін м. Урочышча, былое памесце Сямёна Легатовіча недалёка ад вёскі Путрышкі ў Путрышкаўскім сельсавеце. Райгро'д м. Урочышча на паўночны ўсход ад вёскі Прывалка ў Гожскім сельсавеце, вялізная ўпадзіна, якую займаюць багны, сенажаці, палі. РакаўшчьГна ж. Урочышча на захад ад вёскі Кунцаўшчына ў Індурскім сельсавеце. Раман-во'зера н. Невялікае возера каля вёскі Хамуты ў Парэцкім сельсавеце. Ра'па Жы'ліцкая ж. Парогі, папярочны камяністы выступ на дне Нёмана каля вёскі Жылічы ў Капцёўскім сельсавеце. Ра'па Кашо'ўніцкая ж. Парогі, камяністы папярочны выступ на дне Нёмана каля вёскі Кашэўнікі ў Капцёўскім сельсавеце. Ра'ці н. Урочышча ў Зарубіцкім лесе на паўночны захад ад вёскі ў Кап
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жыліцкая, кашоўніцкая, празарокі, праснякоўшчына, продзі, пронтаў, прыня, прыступічы, пужаўшчына, пундзішкі, путнаўскі, пучкераўшчына, пыранка, пышкі, пякелка, пяслімн, пясчынаж, пятропаль, пятухова, пятуховіна, пяцеляўшчына, разалін, райгрод, райста, рапа, ітна
5 👁
 ◀  / 329  ▶