цёўскім сельсавеце. Раўча'ны равок н. Невялікі прыток ракі Ласасянкі на захад ад вёскі Калбасіна ў Каробчыцкім сельсавеце. Ро'йстры мн. Урочышча, невялікі лужок каля вёскі Лэйгабалі ў Капцёўскім сельсавеце. Руда' ж. Урочышча, сенажаць, мокрае мясціна недалёка ад вёскі Копанькі ў Каробчыцкім сельсавеце. Руда'віца ж. Вёска ў Квасоўскім сельсавеце, на ўскраіне мокрага балота з мноствам крыніц. Руда'віцкае бало'та н. Балота, якое знаходзіцца каля вёскі Рудавіцы ў Квасоўскім сельсавеце. Ру'дня ж. Урочышча, сенажаць на захад ад вёскі Прывалка ў Гожскім сельсавеце. Рум м. Урочышча, месца над Нёманам на паўднёвы ўсход ад вёскі Дарашэвічы ў Квасоўскім сельсавеце. Румлё'ўка ж. Урочышча над Нёманам у паўднёвай частцы горада Гродна. Ру'скія магі'лы. Магілы рускіх салдат з вайны 1915 года, у выглядзе насыпаў, капцоў. Ручаі'на ж, Урочышча, мокры выган каля вёскі Капцёўка ў Капцёўскім сельсавеце. Ры'баў луг (лух). Луг, урочышча, выган недалёка ад вёскі Радзевічы ў Адэльскім сельсавеце. Рыдзялі' мн. Вёска ў Bepцялішкаўскім сельсавеце. Рэ'зікі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Забагонікі ў Bepцялішкаўскім сельсавеце. Рз'чкі. Урочышча, невялікія лужкі ў лесе каля вёскі Верцялішкі ў Bepцялішкаўскім сельсавеце. Саба'ча го'рка. Урочышча, два насыпаныя ўзвышшы ў выглядзе каўпакоў на ўсход ад Гродна. Саба'чы роў. Урочышча, невялікі яр i палетак ворнай зямлі на поўнач ад вёскі Шчачынова ў Путрышкаўскім сельсавеце. Садзі'ба ж. Урочышча палетак ворнай зямлі каля вёскі Клінчаны ў Адэльскім сельсавеце. Садзі'бы мн. Урочышча, выган, парослы кустамі, каля вёскі Копанькі ў Каробчыцкім сельсавеце. Са'джалка ж. Невялікі стаў у вёсцы Капцёўка ў Капцёўскім сельсавеце. Са'жалка ж. Невялікія два вадаёмы ва ўрочышчы Мэнцаль на ўсход ад вёскі Сухая Даліна ў Індурскім сельсавеце. Са'жаўкаж. Сажалка, невялікі натуральны вадаём пасярэдзіне вёскі Гібулічы ў Капцёўскім сельсавеце. Са'ла н. Урочышча, высокі бераг Нёмана каля вёскі Пышкі ў Баранавіцкім сельсавеце. Салда'цкі роў м. Урочышча, яр, які перасякаў дарогу, што ішла з Гродна на Каўпакі ў Капцёўскім сельсавеце. Саліно'ўшчына ж. Урочышча, лес на ўсход ад вёскі Гібулічы ў Капцёўскім сельсавеце. Сало'менка ж. Вёска ў Капцёўскім сельсавеце. Радзіма вядомага беларускага астранома, гуманіста, асветніка Марціна Пачабута-Адляніцкага. Са'льніцкія мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі i балота каля вёскі Грабяні ў Адэльскім сельсавеце. Саніко'ўшчына ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі i балота каля вёскі Адэльск у Адэльскім сельсавеце. Са'нкаўка ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі на поўдзень ад вёскі Хлістовічы ў Квасоўскім сельсавеце. Са'нкаўшчына ж. Урочышча, сенажаць над рэчкай Одлай на поўдзень ад вёскі Адэльск у Адэльскім сельсавеце. Са'ннікі мн. Вёска на поўдзень ад вёскі Бяляны ў Баранавіцкім сельсавеце. Са'нцава н. Урочышча, луг каля вёскі Баранавічы ў Баранавіцкім сельсавеце. Сапо'цкін м. Гарадскі пасёлак (з 1940 года), цэнтр Сапоцкінскага пасялковага савета Гродзенскага раёна. Сервіту'т м. Урочышча, выган на поўдзень ад вёскі Ліцвінак у Квасоўскім сельсавеце. Сватэ' мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Скамарошкі ў Каробчыцкім сельсавеце. Светая'нскм. Вёска ў Гожскім сельсавеце. Сві'дзеншчына ж. Урочышча, сенажаць каля вёскі Капцёўка ў Капцёўскім сель
Дадатковыя словы
горка, раўчаны, рзчкі, ройстры, рудавіца, рудавіцкае, рудня, румлёўка, рускія, ручаіна, рыбаў, рэзікі, сабача, сабачы, саджалка, садзіба, садзібы, сажаўкаж, сала, салдацкі, саломенка, сальніцкія, саліноўшчына, санкаўка, санкаўшчына, саннікі, санцава, санікоўшчына, светаянскм, свідзеншчына, сервітут
6 👁