Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
цагельня — гэта зямля, што пад самай цагельняй была. Прывалка. Падяле'не н. Урочышча на ўсход ад вёскі Калбасіна ў Каробчыцкім сельсавеце. Падя'тлы ж. Вёска ў Баранавіцкім сельсавеце. Пажа'рна ж. Урочышча, мяшаны лес на паўночны ўсход ад вёскі Гібулічы ў Капцёўскім сельсавеце. Пай м. Урочышча на паўночны захад ад вёскі Гібулічы ў Капцёўскім сельсавеце. Пала'ц Красі'нскай м. Палац былой графіні Красінскай у Свіслачы Квасоўскага сельсавета. Па'нскі агаро'д м. Урочышча каля вёскі Парэчча ў Парэцкім сельсавеце. Тут растуць тры вялізныя дубы. Адзін з іх мае ў абводзе 7,20 м. Дуб з выгаралым дуплом. Да 1939 года ў дупле была маленькая каплічка. Каля дуба мясцовыя жыхары адпраўлялі маёвыя маленні, набажэнства. Гэтаму дубу, кажуць, больш як 500 год. Лічыцца за найстарэйшае дрэва былой Гродзенскай пушчы. Паняму'нь н. Вёска ў Путрышкаўскім сельсавеце. 3 палацам паляўнічым з часоў польскага караля Станіслава Аўгуста, у якім ён часта бываў. Некая! ён належаў вядомаму польскаму пісьменніку Ю. У. Нямцэвічу. Тут часта адпачываў са сваёй сям'ёй акадэмік Я. Ф. Карскі, а таксама польская пісьменніца Э. Ажэшка i этнограф — фалькларыстЯн Карловіч. Паняму'нь н. Назва часткі вёскі Жукевічы ў Капцёўскім сельсавеце. Папо'ўская мяжа ж. Урочышча, шырокая мяжа, якая раздзяляла папоўскую землю i сялянскую, на захад ад вёскі Bepцялішкі ў Верцялішкаўскім сельсавеце. Папо'ўшчына ж. Урочышча, лес на ўсход ад вёскі Дубніца ў Баранавіцкім сельсавеце. Парэ'чча н. Мястэчка — цэнтр Парэцкага сельсавета, за 30 км на ўсход ад Гродна. Раней называлася «Друскенікі». Пацэ'нская сажалка ж. Старое рэчышча ракі Свіслач каля былой аколіцы Пацэнкі (цяпер Лугавая) у Індурскім сельсавеце. Пацяро'б (пацяроп) м. Урочышча, лясок на ўсход ад вёскі Капцёўкі ў Капцёўскім сельсавеце. Перабі'тка ж. Невялікі ручай, які выцякае з балота каля вёскі Рудавіцы у Квасоўскім сельсавеце. Пенякі' мн. Урочышча побач з вёскай Табольская Будка ў Верцялішкаўскім сельсавеце. Перало'м м. Вёска ў Гожскім сельсавеце, на правым беразе Нёмна. У ёй у ХІУ ст. быў пагранічны літоўскі замак, тут у 1378 годзе адбылася бітва літвінаў з крыжаносцамі. Пе'скі мн. Урочышча недалёка ад вёскі Віцькі ў Капцёўскім сельсавеце. Пе'чышча м. Урочышча, высокі гліністы бераг над рэчкай Лашанкай на поўдзень ад вёскі Лаша ў Індурскім сельсавеце. Пілі'пка гара'ж. Піліпава тара, урочышча, сенажаць над ракой Свіслаччу, побач з урочышчам Вайтоўшчына. Пія'вічыны мн. Урочышча, сенажаць на поўдзень ад вёскі Цыдовічы ў Гожскім сельсавеце. Піявічыны — гэта сенакос наш так называяцца, бо много піявіц было за мосцікам. Цыдовічы. Плаві'нска ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Клінчаны ў Адэльскім сельсавеце. Плавы'мн. Вёска ў Абухаўскім сельсавеце. Плетараўшчы'на ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Рудавіцы ў Квасоўскім сельсавеце. Назва паходзіць ад уладальніка былога маёнтка Плятара. Пле'цы мн. Урочышча, агароды ў вёсцы Ліхачы ў Парэцкім сельсавеце. Пні мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Клінчаны ў Адэльскім сельсавеце. Некалі лес быў, карчэ капалі, a ціпер поле, палетак, Пні называяцца. Клінчаны. По'валак м. Урочышча, палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Капцёўкі ў Капцёўскім сельсавеце. По'камянкі мн. Урочышча, узвышша каля вёскі Копанькі ў Каробчыцкім сельсавеце. По'плава н. Урочышча, нізкае, мокрае мёсца на паўночны ўсход ад вёскі Кал
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гараж, падялене, падятлы, пажарна, панскі, панямунь, папоўская, папоўшчына, пацэнская, пацяроб, перабітка, пералом, пескі, печышча, плавымн, плавінска, плетараўшчына, плецы, повалак, покамянкі, поплава, піліпка, сямёй
3 👁
 ◀  / 329  ▶