ля, над рэчкай Котрай. Кру'цькаў бераг (берах) м. Урочышча, выган над ракой Свіслаччу ў Індурскім сельсавеце. Крыжа ва'я даро'га ж. Скрыжаваная дарога на захад ад вёскі Сухая Даліна ў Індурскім сельсавеце, К'удабелішкі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі паміж вёскамі Радзевічы i Клінчаны ў Адэльскім сельсавеце. Ку'дра ж. Урочышча, балоцістае месца паміж вёскамі Эйсманты i Табала ў Верцялішкаўскім сельсавеце. Кужы'шкі мн. Урочышча, лес каля вёскі Клінчаны ў Адэльскім сельсавеце. Куляшо'ўка мн. Урочышча, узвышша на захад ад Сапоцкіна. Куляшоўка — гэто хутар, дзе Куляшэ жылі. Сапоцкін. Куляшо'ўка ж. Урочышча, узвышша на поўдзень ад г. п. Сапоцкін, за рэчкай Свянціцай. Крьіні'ца на Камяністым ж. Крыніца на камяністай глебе, на захад ад вёскі Цыдовічы ў Гожскім сельсавеце. Крыні'цы мн. Палетак ворнай зямлі каля вёскі Віцькі ў Квасоўскім сельсавеце. Ку'нцаўшчына ж. Вёска ў Індурскім сельсавеце на поўдзень ад вёскі Лаша. Кажуць, да 1855 года яна называлася Капцоўкай, пазней перайшла да пана Яна Кунца, стала называцца Кунцаўшчынай. Купі'сты луг м. Урочышча, мокры луг з купінамі на паўднёвы ўсход ад вёскі Гібулічы ў Каробчыцкім сельсавеце. Купі'сьцік м. Урочышча, луг з купінамі травы на поўнач ад вёскі Каханова ў Верцялішкаўскім сельсавеце. Курга'н м. Урочышча, лес паміж вёскамі Ceлюкі i Загорцы ў Абухаўскім сельсавеце. Курга'н м. Насыпаны высокі ўзгорак на балоце на поўдзень ад вёскі Сухая Даліна, над ракой Свіслаччу ў Індурскім сельсавеце. Кажуць, што Курган швэды насыпалі. Землю шапкам! насілі i сыпалі. Некі важны швэд у ім пахаваны. Сухая Даліна. Курга'н м. Урочышча, насыпаны ўзгорачак зямлі, за 1,5 км на поўнач ад вёскі Яскевічы ў Індурскім сельсавеце. Ла'бна — Агаро'днікі н. Вёска ў Гінавіцкім сельсавеце. Лакно' н. Вёска каля возера ў Азёрскім сельсавеце. Ланяві'чы мн. Частка вёскі Ліцвінак у Квасоўскім сельсавеце. Жыхары гэтай часткі вёскі лічыліся казённымі сялянамі, на паншчыну не хадзілі. У іх было ў два разы больш зямлі. Лапе'нкі мн. Вёска ў Грандзіцкім сельсавеце. Лазо'ўка ж. Невялікая рэчка на поўнач ад вёскі Галавічы ў Верцялішкаўскім сельсавеце (бас. Нёмана). Лазы'мн. Вёска ў Скідальскім сельсавеце. Ласася'нка ж. Рэчка, левы прыток Нёмана ў Баранавіцкім сельсавеце. Ласо'сна ж. Вёска ў Баранавіцкім сельсавеце над рэчкай Ласасянкай; некалі тут была фабрыка бялізны (выраблялі дарагія абрусы, паясы), фабрыка сукна, два вадзяныя млыны. Ла'ша ж. Вёска Пяслі, якая да 1652 года называлася Лаша. Ла'ша ж. Вёска над рэчкай Лашанкай у Індурскім сельсавеце. Радзіма заснавальніка беларускага мовазнаўства i філалогіі акадэміка Яфіма Фёдаравіча Карскага. Лё'йстры мн. Урочышча на поўнач ад вёскі Кунцаўшчына ў Індурскім сельсавеце, над рэчкай Лашанкай; нізкая, заўсёды мокрая мясціна. Лёт'аўка ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі на поўнач ад вёскі Пышкі; ў Баранавіцкім сельсавеце. Ліко'ўка ж. Вёска над рэчкай Лікоўкай у Квасоўскім сельсавеце да 1652 года называлася Ількаўкай. У гэтай вёсцы на адным з агародаў у 1954 годзе быў знойдзены Лікоўскі скарб — 6495 медных i сярэбраных манет, агульнай вагой каля 10 кг. Зберагаецца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі. Ліхо'е возера н. Невялікае глыбокае возера каля вёскі Ліхачы ў Парэцкім сельсавеце. Лі'пкі мн. Урочышча, сядзіба былога маёнтка Бухавецкіх, уладальнікаў ткацкіх мануфактураў на поўдзень ад
Дадатковыя словы
агароднікі, вая, круцькаў, крыніцы, крьініца, кудабелішкі, кудра, кужышкі, купісты, купісьцік, лабна, лазоўка, лазымн, ланявічы, лапенкі, ласосна, лёйстры, лётаўка, ліпкі, ліхое
3 👁