Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
ток ракі Свіслачы (басейн Нёмана) у Квасоўскім сельсавеце, цячэ каля вёскі Квасоўка. Кла'дзі мн. Урочышча, сенажаць каля касцёла Тэалін на поўдзень ад г. п. Caпоцкін. Кле'раўшчына ж. Урочышча, лес на захад ад вёскі Пышкі ў Баранавіцкім сельсавеце. Клін м. Урочышча, глыбокі яр каля вёскі Віцькі ў Квасоўскім сельсавеце. Клінча'ны мн. Вёска ў Адэльскім сельсавеце. Кло'ні мн. Урочышча, лес на поўнач ад вёскі Копанькі ў Каробчыцкім сельсавеце. Кляшто'рнае н. Урочышча каля вёскі Калбасіна ў Каробчыцкім сельсавеце. Вёска i зямля з 1664 года належала Гродзенскай калегіі іезуітаў, былі іх уласнасцю, кляшторнымі. Кны'шава крыні'ца ж. Крыніца, якая выцякае ca стромага берагу Нёмана каля вёскі Пышкі ў Баранавіцкім сельсавеце. Ко'паніца ж. Урочышча, сажалка каля вёскі Дзекалавічы ў Квасоўскім сельсавеце, над Нёманам. Ко'паніца ж. Урочышча, узвышша каля вёскі Каўпакі ў Капцёўскім сельсавеце. Ко'паніца ж. Штучны вадаём каля вёскі Забагонікі ў Верцялішкаўскім сельсавеце. Ко'паніца ж. Штучны вадаем каля ракі Свіслачы, побач з вёскай Свіслач ў Квасоўскім сельсавеце. Ко'пішча н. Урочышча, старыя, закінутыя яўрэйскія могілкі на ўзвышшы, на поўдзень ад вёскі Індура ў Індурскім сельсавеце. Ко'псата ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Парэчча ў Парэцкім сельсавеце. Ко'пцы мн. Урочышча, старыя капцы, насыпаныя ў гарадскім пасёлку Caпоцкін, каля старога касцёла Тэалін, дзе знаходзіцца 13 старажытных капцоў, насыпаў, магіл ці рэдутаў з часоў шведскай вайны. Ко'пцы м н. Насыпы на ўзвышшы пры ўездзе ў Сапоцкін, з часоў швэдскай вайны. Ко'тра ж. Рака i вёска ў Абухаўскім сельсавеце, прыток Нёмана, даўжыня 140 к м, прытокі: Скраблянка, Нявіша, Пыранка. Ко'сцева балота н. Урочышча, багон, каля вёскі Гарны ў Квасоўскім сельсавеце. Ко'сцелка ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Каханова (Прыгодзічы) у Верцялішкаўскім сельсавеце. Крамі'нка ж. Урочышча, лес каля вёскі Табольская Будка ў Bepцялішкаўскім сельсавеце, Крапі'ўна тара ж Урочышча, узвышша ў лесе каля вёскі Копанькі ў Каробчыцкім сельсавеце. Кра'сная тара' ж. Урочышча, узвышша на поўнач ад вёскі Кунцаўшчына ў Індурскім сельсавеце. Кру'глік м. Урочышча, лес на ўсход ад вёскі Казіміроўка ў Bepцялішкаўскім сельсавеце. Kp/m iic м. Урочышча, дубовы лес на поўдзень ад вёскі Свіслач у Квасоўскім сельсавеце. Кру'глік м. Урочышча, сенажаць на паўночны захад ад вёскі Копанькі ў Kaробчыцкім сельсавеце. Кру'глікі мн. Вёска ўіндурскім сельсавеце. Кру'глічак м. Урочышча, узвышша (з мноствам валуноў) на паўночны захад ад вёскі Круглікі ў Індурскім сельсавеце. Кругля'ны мн. Вёска ў Квасоўскім сельсавеце. Кру'кавыя го'ры мн. Урочышча, узвышша на поўнач ад вёскі Пышкі ў Баранавіцкім сельсавеце. На Крукавых горах крукоў збіраласо много, каб пажывіцца. Пышкі. Круле'ўска кухня ж. Урочышча побач з хутарам Запур'е ў Парэцкім сельсавеце. Кажуць, сюды прыязджаў кароль на ловы, тут стаяла крулеўская кухня. Запур'е. Кру'паўшчына ж. Урочышча каля вёскі Пагараны ў Капцёўскім сельсавеце. Кру'шнікі мн. Урочышча, лес, парослы алешнікам, вербалозам каля г. Скіда
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

kpіm, горы, запуре, кладзі, клераўшчына, клоні, кляшторнае, клінчаны, кнышава, копаніца, копсата, копцы, копішча, косцева, косцелка, котра, крамінка, крапіўна, красная, кругляны, круглічак, крукавыя, крупаўшчына, крушнікі
3 👁
 ◀  / 329  ▶