Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Верцялішкі ў Верцялішкаўскім сельсавеце. Камяні'стае н. Урочышча, хутар з 3-х хатаў на захад ад вёскі Цыдовічы ў Гожскім сельсавеце i палета к ворнай зямлі. Ка'мятнае н. Урочышча, палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Капцёўка ў Капцёўскім сельсавеце. Канто'ршчына ж. Урочышча на захад ад вёскі Горніца ў Капцёўскім сельсавеце, месца, дзе некалі стаяў будынак, у якім размяшчалася Горніцкая воласць. Канча'тка ж. Вёска ў Азёрскім сельсавеце, якая знаходзіцца над затокай Белага возера — Кан, адсюль i назва Канчатка. A вёску чамусьці сталі называць Камчаткай. У нашай вёсцы Канчатка каля 100 хатаў. Канюхі' мн. Вёска ў Азёрскім сельсавеце. Канюха'ўскі роў. Вялікі яр каля вёскі Віцькі ў Квасоўскім сельсавеце. У Kaнюхоўскім рове цячэ рэчка, много крыніцаў. Віцькі. Капіта'нская да рога ж. Старая, загнутая дарога, абсаджаная таполямі, вымашчаная каменнем, на паўночны ўсход ад Гібуліч у Капцёўскім сельсавеце, вядзе да вёскі Пагараны. Каплі'ца князя Чацьвяртынскага ж. Усыпальніца, капліца князёў Чацьвяртынскіх у старым парку горада Скідаля, архітэктурны помнік XIX ст. Капцё'ўка ж. Вёска, цэнтр Капцёўскага сельсавета. У гэтай вёсцы з 1855 года па 1861 год служыў у царкве дзячком Іван Ануфрыевіч Карскі (дзядзька заснавальніка беларускага мовазнаўства i філалогіі Яфіма Фёдаравіча Карскага), фалькларыст, этнограф, караспандэнт П. B. Шэйна. Карале'ўскі дуб (дуп) м. Дуб каля вёскі Парэчча ў Парэцкім сельсавеце, якому, як лічаць, больш за 1000 год. Kaжуць, што пад Каралеўскім дубам кароль Аўгуст адпачываў, таму i Kapaлеўскі дуб называецца. Парэчча. Каралі'нка ж. Урочышча над рэчкай Taрусіцкай у Баранавіцкім сельсавеце, дзе некалі стаяў вадзяны млын Пралейкі. Караняві'цкія горы мн. Урочышча, узвышша недалёка ад вёскі Караневічы ў Капцёўскім сельсавеце. Караліно' н. Вёска ў Баранавіцкім сельсавеце. Гэту вёску наведваў польскі кароль Станіслаў Аўгуст, які жыў да 1795 годаў Гродне. Ка'рлава н. Урочышча, шырокая мяжа паміж зямлёй вёсак Адамавічы i Caлаўі ў Баранавіцкім сельсавеце. Карпаста'ў м. Стаў у гарадскім парку ў Сапоцкіне. Касма'та тара ж. Курган побач з вёскай Копанькі ў Каробчыцкім сельсавеце. Катале'шнік м. Урочышча, пералесак на 300 м2 плошчы на поўнач ад вёскі Дубніца ў Баранавіцкім сельсавеце. Катко'ўшчына ж. Урочышча, лес (мяшанай пароды) на ўсход ад вёскі Казіміроўкі ў Путрышкаўскім сельсавеце. Ад прозвішча ўласніка лесу — Каткоўскі. Ка'лбасіна н. Вёска ў Каробчьшкім сельсавеце i былы маёнтак, якія належалі Сапегам, пазней ордану Дамініканаў. Каўпакі' мн. Вёска ў Капцёўскім сельсавеце. Побач з вёскай курганны могільнік 11-13 ст, на якім збераглося 15 курганоў. 12 насыпаў даследаваліся ў 1975 годзе. Усе курганы маюць каменную муроўку. Знойдзены сярзораныя i медныя скроневыя кольцы, шкляныя пацеркі, абломкі сярпа, крэсіва, нож, бітыя гліняныя гаршкі. Каце'лькаўш чына ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі на ўсход ад вёскі Баранавічы ў Баранавіцкім сельсавеце Каша'ча горка ж. Урочышча, узвышша на захад ад вёскі Шчачынова ў Путрышкаўскім сельсавеце i палетак ворнай зямлі. Квасо'ўскія мануфакту'ры мн. Урочышча Ліпкі на ўсход ад вёскі Квасоўка ў Квасоўскім сельсавеце, тут у час прыгонніцтва размяшчаліся мануфактуры пана Людгарда Бухавецкага. Квасо'ўка ж. Невялікі ручай, пры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

калбасіна, камяністае, камятнае, канторшчына, канюхаўскі, капітанская, каралінка, каранявіцкія, карлава, карпастаў, касмата, каталешнік, каткоўшчына, кацелькаўш, кашача, квасоўскія, сярзбраныя
1 👁
 ◀  / 329  ▶