каля вёскі Віцькі ў Квасоўскім сельсавеце. Збанко'ва н. Урочышча, палетак ворнай зямлі на ўсход ад вёскі Азёры ў Азёрскім сельсавеце. Зво'наўка ж. Урочышча, узвышша ў лесе паміж вёска м i Пагараны i Славічы ў Капцёўскім сельсавеце. Звяры'нец (зьвярыняц) м. Урочышча з мноствам крыніц, парослае алешнікам, на захад ад вёскі Свіслачы ў Квасоўскім сельсавеце. Звіно' — тара ж. Урочышча каля вёскі Навасёлкі ў Абухаўскім над Нёманам. Звяры'нец м. Урочышча, мокрае месца, парослае алешнікам з мноствам крыніц на захад ад вёскі Падліпкі ў Адэльскім сельсавеце Зо'кужышкі мн. Палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Клінчаны ў Адэльскім сельсавеце. Інду'ра ж. Цэнтр Індурскага сельсавета, за 25 км на поўдзень ад Гродна, былое мястэчка (да 1939 года), дакументы называюць з 1542 г. Мястэчка належала магнатам Давойнам, пасля перайшло да Кішкаў, затым было аддадзена ў пасаг старасцянцы Жмудскай, жонцы князя Крыштофа Радзівіла, віленскага гетмана Вялікага кн. Літ. А пасля яно перайшло ва ўладанне дома Радзівілаў. Да 1939 г. некаторыя сяляне навакольных вёсак мястэчка называлі Нандора, а раней яшчэ, у час прыгоннага ладу, Індуру называлі Haмодры. Інду'рка ж. Рэчка, левы прыток ракі Свіслачы (бас. Нёмана). Даўжыня — 20 км. Кавалё'ўка ж. Урочышча, сенажаць каля вёскі Балічы ў Індурскім сельсавеце, над ракой Свіслаччу i яе прытокам — Кавалёўкай. Кавалі'цкая рэчка ж. Частка рэчкі Лашанкі, прытока ракі Свіслачы, каля вёскі Кавалічы ў Індурскім сельсавеце. Кава'лкі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Забагонікі ў Bepцялішкаўскім сельсавеце. Ка'даўб (кадаўп) м. Назва крыніцы ва ўрочышчы Плавінскім недалёка ад вёскі Клінчаны ў Адэльскім сельсавеце. Кадаўб — гэта дубовая бочка без дна, што ўстаўлена ў зрой, таму i крыніца называецца Кадаўб. Клінчаны. Казё'нкі мн. Урочышча, лес каля вёскі Табольская Будка ў Верцялішкаўскім сельсавеце. Кала'чык м. Урочышча, могілкі, на захад ад вёскі Луцкаўляны ў Індурскім сельсавеце. Калачо'ўскі палетак м. Урочышча, палетак ворнай зямлі з пясчанай глебай на поўнач ад вёскі Пагараны ў Капцёўскім сельсавеце. Ка'лбікаўшчына ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Скамарошкі ў Каробчыцкім сельсавеце. Кало'дчык (калоччык) м. Крыніца на ўсход ад вёскі Бакуны ў Каробчыцкім сельсавеце. Кало'жа ж. Урочышча, старая назва часткі горада Гродна, паселішча каля царквы Каложы. Князь Вітаўт у ХІУ ст., пасля паходу на Пскоў прывёз захопленых палонных, пасяліў іх каля замка i назваў гэта месца Каложай, якая была i ў Пскове. Адсюль i царква Барыca i Глеба стала называцца Каложай. Кало'да ж. Невялікі ручай у лесе побач вёскі Казіміроўкі ў Путрышкаўскім сельсавеце. Каме'начка ж. Рэчка, правы прыток ракі Ласасянкі ў Каробчыцкім сельсавеце. Ка'менка ж, Невялікая рэчка, якая цячэ каля вескі Каменка ў Каробчыцкім сельсавеце i ўпадае ў раку Ласасянку. Каме'нная даро'га ж. Старая, мошчаная, залітая бетонам дарога ва ўрочышчы Пескі ў Квасоўскім сельсавеце. Ка'меніца ж. Урочышча, поле недалёка ад вёскі Дубавая ў Індурскім сельсавеце. На Каменіцы земля ніважная, адны каменя, нічого ні расце. Адэльск. Каміна'рава сту'дня ж. Старая студня ў вёсцы Гібулічы ў Капцёўскім сельсавеце. Назва ад камінар (селянін, пры паляках хадзіў у Гродна чысціць каміны). Камла'тчына (камлаччына) ж. Урочышча, балоцістае месца на ўсход ад вёскі
Дадатковыя словы
збанкова, звонаўка, звярынец, зокужышкі, кавалкі, каваліцкая, казёнкі, калачоўскі, калачык, калбікаўшчына, калода, калодчык, каменачка, каменная, каменіца, камлатчына, камінарава, індура, індурка
3 👁