Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
вёскі Агароднікі ў Квасоўскім сельсавеце. Сюды часта прыязджала польская пісьменніца Э. Ажэшка да свае сяброўкі Салюсі Бухавецкай. Лі'пніцкая гара ж. Урочышча, узвышша каля вёскі Верцялішкі ў цэнтры Вярцялішкаўскага сельсавета. Лісадо'ўка ж. Урочышча, узвышша каля г. п. Сапоцкін. Гарадзішча, руіны былога літоўскага замка. Лі'ся гара' ж. Лісіная гара, урочышча, узвышша недалёка ад вёскі Кадыш у Васілевіцкім сельсавеце. Лі'ся гара ж. Лісіная гара, урочышча, узвышша на поўнач ад вёскі Калбасіна ў Каробчыцкім сельсавеце. Ліхасе'льцы мн. Вёска ў Гінавіцкім сельсавеце. Ліхасельцы зусім бедная вёска, i зямля кепская, нічого ні pacло. Рацічы. Ліхачы' мн. Вёска ў Парэцкім сельсавеце над возерам Ліхім. Ліцьві'нкі мн. Частка вёскі Ланявічы ў Квасоўскім сельсавеце. Ло'зы мн. Урочышча каля вёскі Капцёўка ў Капцёўскім сельсавеце. Ло'зы мн. Урочышча, плёс на Нёмане каля вёскі Віцькі ў Квасоўскім сельсавеце. Некалі было плёсо, бераг падмывало, насадзілі лазы — i перастало, ціпер Лозамі называюць, бабрэ водзяцца. Віцькі. Лугі' мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі на паўднёвы ўсход ад вёскі Падліпкі ў Адэльскім сельсавеце. Лужа'не мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі i луг каля вёскі Адэльск у Адэльскім сельсавеце. Лукашо'ва возера н. Старыца рэчкі Лашанкі на ўсход ад вёскі Малыя Кавалічы ў Індурскім сельсавеце. Лу'кі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі побач вёскі Прывалка ў Гожскім сельсавеце. Лу'кі мн. Урочышча, сенажаць на захад ад вёскі Караліно ў Баранавіцкім сельсавеце. Луцкаўля'ны мн. Вёска ў Індурскім сельсавеце. Лу'чкі мн. Урочышча, сенажаць над рэчкай Індуркай недалёка ад вёскі, Баброўнікі ў Індурскім сельсавеце. Лы'са гара ж. Урочышча, на поўнач ад вёскі Клінчаны ў Адэльскім сельсавеце. Тут нічого ні расло, так гэту тару людзі i назвалі Лысай тарой. Клінчаны. Лы'са гара' ж. Узвышша вёскі Віцькі ў Квасоўскім сельсавеце, над Нёманам. Лы'са rapa' ж. Урочышча, узвышша на поўдзень ад вёскі Скамарошкі ў Каробчыцкім сельсавеце. Лы'сая гара' ж. Урочышча, старыя могілкі над Нёманам каля вёскі Пагараны ў Капцёўскім сельсавеце. Лэ'йгабалі мн. Вёска ў Каробчыцкім сельсавеце. У нас у Лэйгабалях 40 хат, усе католікі, а гавораць па-беларуску. Лэйгабалі. Лэ'йгабалі мн. Вёска ў Капцёўскім сельсавеце. Ляво'ш м. Урочышча, недалёка вёскі Эйсманты ў Верцялішкаўскім сельсавеце, палетак ворнай зямлі, на якім нічога не расце. Лядо'ўня ж. Урочышча, два крутыя ўзвышшы каля вёскі Копанькі, ў Каробчыцкім сельсавеце. Маё'рчыкава гара ж. Узвышша на захад ад вёскі Верцялішкі ў Верцялішкаўскім сельсавеце. На Маёрчыкавай гарэ жыў асаднік, адстаўны маёр, таму i Маёрчыкава гара. Верцялішкі. Маё'ршчына ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі недалёка ад вёскі Круглікі ў Індурскім сельсавеце. Maёршчына называяцца, бо гэта зямля была адстаўнога маёра Аляксандровіча. Круглікі. Максі'маў вір м. Глыбокае месца на рэчцы Лашанцы каля вёскі Лаша ў Індурскім сельсавеце. Дзед казаў, што тут хлопяц утапіўсо, Максім, таму i называюць Максімаў вір. Лаша. Мала'хавічы мн. Вёска ў Каробчыцкім сельсавеце. Мала'хавічы мн. Урочышча, сенажаць сялян вёскі Баранава ў Квасоўскім сельсавеце. Мала'я Альша'ніца ж. Вёска ў Каробчыцкім сельсавеце. У Малой Аль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

альшаніца, лозы, лужане, лукашова, лукі, луцкаўляны, лучкі, лысая, лявош, лядоўня, ліпніцкая, лісадоўка, ліся, ліцьвінкі, малахавічы, малая, маёршчына
2 👁
 ◀  / 329  ▶