Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
захад ад вёскі Караліно ў Баранавіцкім сельсавеце. Ад прозвішча селянина — Вярэйка. Габіна'ж. Урочышча, невялікі лес каля вёскі Капцёўка ў Капцёўскім сельсавеце. Ад назвы пароды дрэва — габ «бераст». Гажа'нка ж. Прыток ракі Нёмана, цячэ праз вёску Гожу ў Гожскім сельсавеце. Го'жа ж. Вёска ў Гожскім сельсавеце, раней называлася Ожа. Галы'нка ж. Вёска ў Сапоцкінскім пасялковым савеце. Ганча'рушкі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі з пясчанай камяністай глебай, на поўнач ад вёскі Белева ў Індурскім сельсавеце, на поўдзень ад вёскі Лаша. Гарабе'й м. Урочышча над ракой Свіслаччу, каля вёскі Сухая Даліна ў Індурскім сельсавеце, некалі тут стаяла цагельня, уласнікам яе быў селян н па мянушцы «Гарабей». Гарадні'ца ж. Урочышча, паўднёваўсходняя частка горада Гродна, рэчышча ракі Гараднічанкі, правага прытоку Нёмана. Гарадзі'шча н. Урочышча на рацэ Одле каля вёскі Адэльск у Адэльскім, сельсавеце, месца ў рэчышчы, дзе многа крыніц. Гарадзі'шча ж. Пляцоўка 16-18 метраў, умацаваная двума валамі i ровам. Каля вёскі Індуры ў Індурскім сельсавеце з магутнымі абарончымі збудаваннямі над ракой Індуркай. Пры раскопках знойдзены кераміка з славянскім арнаментам, жалезныя i касцяныя прылады працы i зороя, косці свойскіх i дзікіх жывёлаў, зярняты. Гарадзішча адносіцца да 11-13 ст. i было, мабыць, сялібай феадала. Выяўленыя рэчы вельмі блізкія да знаходак 11-13 ст. у Гродне. Там, дзе Гарадзішча, кажуць, горад быў, праваліўса пад землю. Пры паляках Гарадзішча чамусьці называлі «Гурай крулёвы Боны». Індура. Гарадзі'шча ж. Урочышча на ўсход ад вёскі Калбасіна ў Каробчыцкім сельсавеце. Гардзі'шкі мн. Урочышча, лес (невялікі) на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Сапоцкін. Гаро'дчыкі (гароччыкі) мн. Агародчыкі перад хатамі ў вёсцы Канчатка ў Азёрскім сельсавеце над возерам Кань. Гарніча'нка ж. Левы прыток ракі Нёмана, выцякае з балоцечка за вёскай Капцёўкай у Капцёўскім сельсавеце, працякае праз вёску Капцёўку, каля вёскі Горніца, Жукевічы i за вёскай Ка-вальцы ўпадае ў Нёман. Рэчка Гарнічанка ў асобных ме'сцах летам перасыхае. Гарз'лы луг м. Урочышча каля вёскі Копанью ў Каробчыцкім сельсавеце. Гаць ж. Стаў на рацэ Свіслачы каля вёскі Балічы ў Індурскім сельсавеце ва ўрочышчы Вайтаўшчына. Гэ'йшышкі мн. Урочышча, лес, праз які цячэ рэчка Гэйшышкі каля вёскі Копанью ў Каробчыцкім сельсавеце. Гэ'йшышкі мн. Невялікі прыток ракі Ласасянкі ў Каробчыцкім сельсавеце. Гядо'ва шы'йка. Урочышча, сенажаць каля вёскі Адэльск у Адэльскім сельсавеце. Ад прозвішча Геда. Гядо'вы лужок м. Выган каля вёскі Адэльск ў Адэльскім сельсавеце. Ад прозвішча Геда. Гядо'ва гара' ж. Урочышча, узвышша каля вёскі Адэльск у Адэльскім сельсавеце. На Гядовай гарэ вятрак стаяў, ён i сам, Геда, там жыў. Адэльск. Гібу'лічы мн. Вёска на поўдзень ад Гродна ў Капцёўскім сельсавеце. Ад прозвішча першага пасяленца гэтых месц — Пбулы. П'нцярава н. Урочышча, мокры луг недалёка ад вёскі Пяслі ў Адэльскім сельсавеце над рэчкай, якая называлася Лашанкай. Ад прозвішча Пнцяр. Гігяню'шкі мн. Урочышча, сенажаць на поўдзень ад вёскі Клінчаны ў Адэльскім сельсавеце. Глі'нішча н. Урочышча, палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Прывалка ў Гожскім сельсавеце. Гліня'ны мн. Вёска ў Скідальскім сельсавеце. Вёска славілася сваімі ганчарнымі вырабамі, асабліва з чорнай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

габінаж, гажанка, галынка, ганчарушкі, гарадніца, гардзішкі, гарзлы, гліняны, глінішча, гожа, гядовы, гібулічы, гігянюшкі, зброя, месцах, пнцярава, шыйка
1 👁
 ◀  / 329  ▶