Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
на ўсход ад вёскі Калбасіна ў Каробчыцкім сельсавеце. Бяло'кава гара ж. Урочышча, узвышша каля вёскі Лэйгабалі ў Каробчыцкім сельсавеце. Вадаты'нец м. Урочышча, палетак ворнай зямлі на поўнач ад вёскі Каханова (Прыгодзічы) у Верцялішкаўскім сельсавеце. Вае'нныя могілкі м. Старыя могілкі з часоў першай імперыялістычнай вайны, на ўсход ад вёскі Прывалка ў Гожскім сельсавеце, на іх пахаваныя рускія i нямецкія салдаты. Вайтаўско'е н. Урочышча, балота, сенажаць над ракой Свіслаччу побач вадзянога млына Вайтаўшчына ў Індурскім сельсавеце. Валавічо'ўцы мн. Вёска ў Гінавіцкім сельсавеце над рэчкай Чорная Ганча. Ваню'чка ж. Невялікі прыток ракі Індуркі (басейн Свіслачы) у Індурскім сельсавеце. ВасарабьГ мн. Вёска ў Лойкаўскім сельсавеце. Васігё'ры мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі на ўсход ад г. п. Сапоцкін. Ваўкаўня'ж. Урочышча на ўсход ад вёскі Калбасіна ў Каробчыцкім сельсавеце. Ваўкаўня' ж. Урочышча, узвышша каля вёскі Саннікі ў Баранавіцкім сельсавеце. На Ваўкаўне некалі ваўкоў лавілі, прывяжуць парася за ногу, штурхаюць, яно пішчыць, так ваўке i ідуць. Саннікі. Ваўкаўня' ж. Урочышча на ўсход ад вёскі Кунцаўшчына ў Індурскім сельсавеце, яр, праз які праходзіла дарога (тут часта бачылі ваўкоў). Вежа' ж. Урочышча, высокае узвышша на ўсход ад г. п. Сапоцкін. Ве'лько по'ле н. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Калбасіна ў Kaробчыцкім сельсавеце. Ве'шанка ж. Урочышча, вялікі роў, яр каля вёскі Віцькі ў Квасоўскім сельсавеце, над Нёманам, у якім пасля падаўлення паўстання 1863 года вешал! паўстанцаў. Вераске' мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі недалёка вёскі Селюкі ў Абухаўскім сельсавеце. Вербало'таўка ж. Невялікая рэчачка, якая бярэ пачатак з балота каля вёскі Казіміроўка ў Путрышкаўскім сельсавеце, працякае каля вёсак Багушоўка, Гожа i ўпадае ў рэчку Гажанку (басейн Нёмана). Верхаво'дзішкі мн. Урочышча, сенажаць над рэчкай Ласасянкай у Баранавіцкім сельсавец е. Належала сялянам в. Копанькі. Ві'лы мн. Урочышча, развілкі чыгуначнай дарогі каля вёскі Калбасіна ў Каробчыцкім сельсавеце. Bip м. Самае глыбокае месца на рацэ Свіслачы супроць вёскі Занявічы ў Індурскім сельсавеце. Віхно'ўшчына ж. Урочышча, лес на поўдзень ад вёскі Свіслач ў Квасоўскім сельсавеце. Назва ад уласніка лесу — Віхноўскага. Віхно'ўскія равэ'мн. Доўгі яр над ракой Свіслаччу на поўнач ад вёскі Сцяцкі ў Квасоўскім сельсавеце. Віцько'ўскі роў. Доўгі, глыбокі яр каля вёскі Віцькі ў Квасоўскім сельсавеце. Во'йкуцішкі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Прывалка ў Гожскім сельсавеце. Вор м. Урочышча, невялікі лес на поўдзень ад вёскі Скамарошкі ў Kaробчыцкім сельсавеце. Вы'крутм. Невялікае возера недалёка ад вёскі Віцькі ў Квасоўскім сельсавеце. Вы'цераб (выцярап) м. Урочышча, палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Караліно ў Баранавіцкім сельсавеце. Вяліка'е поле н. Урочышча, палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Казіміроўка ў Путрышкаўскім сельсавеце. Вярці'мы мн. Урочышча каля вёскі Струбка ў Каробчыцкім сельсавеце, на поўдзень ад вёскі Бакуны, дзе некалі стаяла карчма. Вятра'к Панчынскага м. Вятрак, які стаяў на ўзвышшы на поўнач ад вёскі Падліпкі ў Адэльскім сельсавеце, уласнасць Пан-чынскага. Вятра'к Пытлевіча м. Ветравы млын, які стаяў на поўдзень ад вёскі Луцкаўляны ў Індурскім сельсавеце на узвышшы, уласнікам яго быў Пытлевіч. Вярэ'йкава тара. Урочышча, лес на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бялокава, вадатынец, ваенныя, вайтаўское, валавічоўцы, ванючка, васігёры, ваўкаўняж, велько, вербалотаўка, верхаводзішкі, вешанка, войкуцішкі, выкрутм, выцераб, вярцімы, вярэйкава, вілы, віхноўскія, віхноўшчына, віцькоўскі, равэмн
2 👁
 ◀  / 329  ▶