рэйшымі ў дружынах князя, пазней яны неслі службу па ахове граніц, перавозу пошты. Бая'ры мн. Два дамы ў пачатку вёскі Сухая Даліна ў Індурскім сельсавеце, жыхары якіх у мінулым развозілі суконныя вырабы з тутэйшай мануфактуры ўласніка Галера на продаж у Вільню i іншыя гарады. Баяры тут жылі, ашчэ i ціпер жыве адна баба, яе Уляй Баярскай празываюць, таму што яна з тых баяр. Сухая Даліна. Беразнякі' мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Парэчча ў Парэцкім сельсавеце Бе'льская тара' ж. Адна з вяршыняў Магілянскіх гор недалёка ад вёскі Kaнюхі ў Бераставіцкім раёне. Бельска гара бо проціў Бельскаго поля, яе з Індуры добро відаць. Індура. Бе'лева н. Вёска ў Індурскім сельсавеце, раней называлася. Былёва. Бярозавы пале'так м. Урочышча, палетак ворнай зямлі, каля вёскі Каўпакі ў Капцёўскім сельсавеце. Блех м. Урочышча, выган сарвітутны сялян з вёскі Ліцвінкі ў Квасоўскім сельсавеце на поўдзень ад вёскі, над ракой Свіслаччу (плошча ў 12 га, з якіх 8 га належала пану i толькі 4 га сялянам). Бо'лы мн. Урочышча, сенажаць на захад ад вёскі Капцёўка ў Капцёўскім сельсавеце. Болы — гэта балото, топленіца. 3 Болаў выцякае Горніцкая рэчка. Капцёўка. Бо'рак м. Урочышча, невялікі лясок на ўсход ад вёскі Рацічы ў Гінавіцкім сельсавеце. Бо'ркі мн. Урочышча, сенажаць на захад ад вёскі Калбасіна Каробчыцкім сельсавеце. Бо'р м. Урочышча, лес каля вёскі Пышкі у Баранавіцкім сельсавеце. Бор м. Урочышча, лес сасновы на поўдзень ад вёскі Казіміроўка ў Путрышкаўскім сельсавеце. Бо'чкаўнішкі мн. Урочышча, лес на поўнач ад вёскі Клінчаны ў Адэльскім сельсавеце. Бра'кава н. Урочышча, лес на поўдзень ад вёскі Свіслач у Квасоўскім сельсавеце. Бру'ке мн. Урочышча на поўдзень ад вёскі Калбасіна ў Каробчыцкім сельсавеце. Брузгі'мн. Вёска ў Каробчыцкім сельсавеце. Брыбу'ляўшчына ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі недалёка ад вёскі Адэльск у Адэльскім сельсавеце. Бу'бавіца ж. Урочышча, узвышша на захад ад вёскі Верцялішкі ў Верцялішкаўскім сельсавеце. Бубны'мн. Вёска ў Скідальскім сельсавеце. Буві'шкі мн. Урочышча, сенажаць на ўсход ад вёскі Прывалка ў Гожскім сельсавеце. Бу'днікаў вятра'к м. Вятраны млын, які стаяў на ўзвышшы на пауднёвы ўсход ад вёскі Кунцаўшчына ў Індурскім сельсавеце. Належаў селяніну Будніку. Бу'ракаў бе'раг м. Урочышча, сенажаць над рэчкай Свіслаччу, каля вёскі Балічы ў Індурскім сельсавеце. Бу'рдаў роў. Урочышча, вялікі роў зарослы лазняком, каля вёскі Пышкі ў Баранавіцкім сельсавеце. Бурла'цкае н. Урочышча, палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Цыдовічы ў Гожскім сельсавеце. Бу'ртачкі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі побач былой ваколіцы Занявічы ў Індурскім сельсавеце. Бу'халаўшчына ж. Урочышча, сенажаць на поўдзень ад вёскі Путрышкі ў Путрышкаўскім сельсавеце. Бучы'на ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі над Нёманам побач з вёскай Прывалка ў Гожскім сельсавеце. Быко'ўшчына ж. Урочышча, выган каля вёскі Віцькі ў Квасоўскім сельсавеце. Бэ'касаў луг м. Урочышча, луг на ўсход ад вёскі Зарубічы ў Капцёўскім сельсавеце, побач могілак. Бэ'вараў луг. Урочышча, сенажаць на поўдзень ад вёскі Рацічы ў Гінавіцкім сельсавеце. Бэ'ркі мн. Урочышча, выган i хутар на ім на поўнач ад вёскі Верцялішкі ў Bepцялішкаўскім сельсавеце. Бярве'нка ж. Невялічкі левы прыток рэчкі Пыранкі (басейн Котры), у Bepцялішкаўскім сельсавеце. Бяро'зава тара ж. Урочышча, узвышша
Дадатковыя словы
белева, бельская, бераг, борак, боркі, бочкаўнішкі, бракава, брузгімн, бруке, брыбуляўшчына, бубавіца, бубнымн, бувішкі, буднікаў, буракаў, бурдаў, бурлацкае, буртачкі, бухалаўшчына, бучына, быкоўшчына, бэвараў, бэкасаў, бэркі, бярвенка, бярозава, вятрак
1 👁