Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Нёман з прытокам ракі Віслы, пракапаны ў 1824-1830 гадах, даўжыня яго 97,4 км. Назва ад горада Аўгустова. Аўгусто'вак м. Урочышча, заходняя частка горада Гродна, на ўсход ад урочышча Фолюш, былы маёнтак пана Маўрыца ОЪрыен дэ Ласі. Ад прозвішча былога польскага караля Станіслава Аўгуста, які з 1795 года жыў у Гродне, часта сюды заязджаў. Ау'льс м. Чыгуначная станцыя ў Путрышкаўскім сельсавеце. Ахры'маўцы мн. Вёска ў Скідальскім сельсавеце. Ад імя Ахрым. Haсельніцтва Ахрымаўцаў займалася ганчарнымі вырабамі. Ба'біна тара' ж. Урочышча, узвышша на захад ад вёскі Лэйгабалі ў Капцёўскім сельсавеце. Бабро'ўнікі мн, Вёска ў Індурскім сельсавеце. Трупа былых феадальна-залежных сялян у былым Вялікім княстве Літоўскім (14-18 ст.)# галоўным заняткам якіх было паляванне на баброў, здабыча футра, мяса i бабровага струменю. Бабро'ўня ж. Вёска ў Скідальскім сельсавеце, да 1905 года — урочышча Баброўня. Занятак жыхароў гэтай вёсачкі такі,як i ў вёсцы Баброўнікі,— паляванне на баброў. Радзіма старэйшага паэта Заходняй Беларусі Міхася Васілька. Багушо'ўка ж. Веска ў Гожскім сельсавеце. Назва — ад прозвішча Богуш. База'рніца ж. Урочышча, узвышша на поўдзень ад вёскі Пад'ятлы ў Баранавіцкім сельсавеце. Байго'дава тара' ж. Урочышча, адна з вяршыняў Магілянскіх гор, што ў Бераставіцкім раёне Бакуны' мн. Вёска ў Каробчыцкім сельсавеце. У вёсцы Бакуны было 15 участкаў зямлі, надзел па 24 дзісяціны. Зямля пясчаная з каменямі. Баламу'таў вятра'к м. Вятраны млын, які стаяў на ўзвышшы за вёскай Малыя Кавалічы ў Індурскім сельсавеце да 1920 года, належаў Баламуту. Балі'чы мн. Вёска над ракой Свіслаччу ў Індурскім сельсавеце. Радзіма першага Наркома асветы Беларусі Баліцкага Антона Васільевіча. Бало'та канчатко'ва н. Урочышча, сенажаць каля вёскі Канчатка ў Азёрскім сельсавеце. Бало'цячкі мн. Урочышча, сенажаць недалёка ад вёскі Навасёлкі ў Капцёўскім сельсавеце. Бало'цячкі мн. Сенажаць на поўдзень ад вёскі Рацічы ў Гінавіцкім сельсавеце. Байдары' мн. Вёска ў Скідальскім сельсавеце. Ад заняткаў жыхароў, што займаліся бандарствам (выраблялі балеі, цабэркі, дзежкі, бойкі, кваскі, бочкі, даёнкі, конаўкі, стаўніцы для захоўвання збожжа, кублы для адзежы). Бара'нава н. Вёска ў Квасоўскім сельсавеце. Сяляне гэтай вёскі выступалі cyпраць камасацыі. Сярод барацьбітоў супраць польскіх акупантаў былі Kocця i Арсень Бараноўскія, Міхаіл Шулейка, Косця Товар, Нарэйка i іншыя. Баркі'мн. Урочышча, лес на ўсход ад вёскі Лешчыцы ў Скідальскім сельсавеце. Барыса'ўскі бераг м. Урочышча, стромы бераг над ракой Свіслаччу побач з вёскай Балічы ў Індурскім сельсавеце. Бастр/ча rapa' Урочышча, узвышша каля вёскі Васілевічы у Васілевіцкім сельсавеце. Тут некалі хавалі няшлюбных дзяцей -«баструкоў". Батра'ччына ж. Урочышча на ўсход ад вёскі Кавалічы ў Індурскім сельсавеце, на захад ад вёскі Лаша. На Батраччыні зямля была батракоў, сена у іх зусім не было. Кавалічы Батра'цкія мо'гілкі мн. Старыя могілкі на ўсход ад урочышча Аўгустовак, побач з каплічкай ампіровай з XIX ст., сямейнага маўзалея О'Брыен дэ Ласі ў Аўгустоўку. Батра'цкае н. Урочышча, сенажаць на поўдзень ад вёскі Сухая Даліна ў Індурскім сельсавеце (для батракоў — малазямельных сялян). Бая'ры мн. Вёскі ў Верцялішкаўскім i Індурскім сельсаветах. Ад назвы невялікай сацыяльнай трупы дробных землеўладальнікаў — баяр, служылых людзей, вядомых на Беларусі з ХІУ ст. Спачатку баяры былі старшынамі, ста
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аульс, ахрымаўцы, бабіна, багушоўка, базарніца, байгодава, баламутаў, балота, балоцячкі, баранава, баркімн, барысаўскі, бастріча, батрацкае, батрацкія, батраччына, вятрак, канчаткова, обрыен, падятлы
2 👁
 ◀  / 329  ▶