ГІДРОНІМЫIТАПОНІМЫ ГРОДЗЕНСКАГА РАЁНУ Абу'хава — вёска ў Абухаўскім с/савеце. Абру'б (абруп) м. Урочышча, палетак ворнай зямлі на поўнач ад вёскі Казіміроўка ў Путрышкаўскім сельсавеце. Ад абрубіць, адмераць, адвесці кавалак зямлі. Абрэ'мшчына ж. Былое памесце, фальварак на поўдзень ад вёскі Каленікі ў Квасоўскім сельсавеце. Сюды часта заязджала да свае сяброўкі Марысі Абрэмскай польская пісьменніца Эліза Ажэшка. Агаро'днікі мн. Вёска ў Квасоўскім сельсавеце над ручаём Чартарыя. Відаць, ад імя сацыяльнай трупы збяднелых сялян -агароднікаў, якія склаліся ў ХУІ ст. Агароднікі ў тыя часы атрымоўвалі, дробныя надзелы зямлі, былі прыпісаны да работ ў маёнтку. Ада'лькаўшчына ж. Урочышча, на захад ад вёскі Круглікі ў Індурскім сельсавеце, былы маёнтак Пачабутаў, сваякоў вядомага вучонага, гуманіста, астранома i асветніка Марціна Пачабута -Адляніцкага. Назва, відаць, ад прозвішча ўладальніка маёнтка — Адалько, Адляніцкі. Агі'ншчына ж. Урочышча, былы палета к ворнай зямлі на ўсход ад вёскі Путрышкі ў Путрышкаўскім сельсавеце. Ад прозвішча ўладальніка гэтай зямлі — Агінскага. Адля'нскае балота н. Сенажаць над рэчкай Одлай, на поўдзень ад вёскі Адэльск у Адэльскім сельсавеце. Адэ'льск м. Вёска, цэнтр Адэльскага сельсавета, былы заштатны горад Адэльск (дакументы называюць яго ў 1551 годзе). У Адэльску 14 студзеня 1863 года была створана i дзейнічала спецыяльная следчая камісія па барацьбе з паўстанцамі Кастуся Каліноўскага, для выяўлення асоб, якія распаўсюджвалі газету «Мужыцкая праўда». На чале камісіі стаяў генерал Абрамовіч. Азяры'шча Сала'цкае, Салацкае азярышча — урочышча, упадзіна, дно вялікага возера, якое сплыло ў 1841 годзе. Аліза'рава н. Алізарава, палетак ворнай зямлі недалёка ад вёскі Клінчаны ў Адэльскім сельсавеце. У аснове назвы — прозвішча Алізар. Але'шнік м. Урочышча, выган побач з вёскай Жукевічы ў Капцёўскім сельсавеце. Алу'дзі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі на ўсход ад вёскі Копанькі ў Kaробчыцкім сельсавеце. Але'нічы мн. Вёска ў Верцялішкаўскім сельсавеце, былая аколіца. Альша'нка ж. Невялікі ручай каля вёсак Малая i Вялікая Альшанкі ў Каробчыцкім сельсавеце. Альшанка некалі рэчкай была. Альшына' крынічная ж. Альшына каля крыніц, урочышча побач вёскі Пад'ятлы ў Баранавіцкім сельсавеце, балоцістае месца з мноствам крыніц, парослае альшыной. Аса'ды мн. Пасёлак пасяленцаў — каланістаў на лашанскіх землях з польскіх добраахвотнікаў, якія бралі актыўны ўдзел у 20-м годзе XX ст. ў вайне супраць Чырвонай Арміі. Арэ'хавічы мн. Хутар, былая ваколіца ў Азёрскім сельсавеце. Асако'ва тара ж. Урочышча, узвышша на захад ад вёскі Копанькі ў Каробчыцкім сельсавеце. Асенячко'ва поле н. Урочышча недалёка ад вёскі Віцькі ў Квасоўскім сельсавеце. Асімке' мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі, які належаў сялянам вёскі Баранава недалёка ад вёскі Каўпакі ў Капцёўскім сельсавеце. Асо'вы груд (грут) м. Урочышча, сенажаць на поўнач ад вёскі Верцялішкі ў Верцялішкаўскім сельсавеце. Асьмі'нкі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Каўпакі ў Капцёўскім сельсавеце. Атво'й м. Самае глыбокае месца ў рацэ Свіслач побач з палацам графіні Красінскай. Аўгусто'ўскі канал м. Канал, які злучае
Дадатковыя словы
абрэмшчына, абухава, агіншчына, адалькаўшчына, адлянскае, аленічы, алешнік, алудзі, арэхавічы, асады, асакова, асенячкова, асовы, асьмінкі, атвой, аўгустоўскі, падятлы, сісавеце
1 👁