гліны. У Глінянах i цагельня была, рабілі цэглу. Гліняны. Гірэ'лі мн. Урочышча, выган каля вёскі Клінчаны ў Адэльскім сельсавеце. Глушы'ца ж. Старое рэчышча ракі Свіслач на поўнач ад урочышча Дзерачынак у Квасоўскім сельсавеце. Глыбіна' ж. Самае глыбокае месца ў рэчцы Лашанцы каля вёскі Пяслі ў Адэльскім сельсавеце. Глыбо'ка Далі'на ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Пышкі ў Баранавіцкім сельсавеце. Глыбо'кія я'мы. Віры на рацэ Свіслачы каля вёскі Занявічы ў Індурскім сельсавеце. Го'га м. ж. Парогі на рацэ Нёмане на поўнач ад Гродна, за Мелавымі гарамі, на якіх разбіваліся плыты плытагонаў. Го'жка (гошка) ж. Урочышча, месца, дзе была сядзіба былога маёнтка пана Кандрата Прушынскага, на поўдзень ад вёскі Цыдовічы ў Гожскім сельсавеце. Го'ры мн. Урочышча, лес каля вёскі Каўпакі побач Каўпацкай школы ў Капцёўскім сельсавеце. Го'страва н.. Вострава — урочышча, палетак ворнай зямлі на поўнач ад вёскі Прывалка ў Гожскім сельсавеце. Го'стра гара' ж. Вострая rapa — узвышша каля вёскі Караневічы ў Капцёўскім сельсавеце. Го'страва н. Урочышча, палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Бакуны ў Каробчыцкім сельсавеце, каля 5-га Фарта, урочышча. Грабо'ва гара'. Узвышша недалёка вёскі Копанькі ў Каробчыцкім сельсавеце. Грабова rapa, бо грабоў много было. Грэ'мзы мн. Урочышча, сенажаць на ўсход ад вёскі Цыдовічы ў Гожскім сельсавеце. Гра'ндзічьі мн. Вёска на поўнач ад Гродна, цэнтр Грандзіцкага сельсавета. У Грандзічах у жніўні 1862 года была зноўдзена газета «Мужыцкая праўда» (2-i нумар). Распаўсюджваў яе жыхар гэтай вёскі Антон Яроцкі. Груд высо'кі м. Урочышча на поўнач ад вёскі Свіслач у Квасоўскім сельсавеце (недалёка ад урочышча Борак), насыпанае штучна ўзвышша, дзе пахаваныя шведскія палкаводцы. Грымя'чка ж. Крыніца, з якой выцякае невялікі ручай i ўпадае ў Нёман каля вёскі Пышкі ў Баранавіцкім сельсавеце. Грыўкі' мн. Вёска ў Капцёўскім сельсавеце на ўсход ад вёскі Капцёўка. Назва ад першага перасяленца ў гэтых месцах Грыўка. Гумні'шачкі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Прывалка ў Гожскім сельсавеце. Гу'рная Сві'слач ж. Урочышча на ўсход ад вёскі Сухая Даліна, каля вёскі Ліцвінкі ў Квасоўскім сельсавеце, былы маёнтак паноў Пуслоўскіх, пазней — Красінскай. Гу'шчыцы мн. Вёска на поўнач ад Скідаля над рэчкай Котрай, дзе захаваліся старыя абарончыя валы з часоў шведскай вайны i акопы. Добраво'льшчына ж. Урочышча на поўдзень ад вёскі Калбасіна ў Каробчыцкім сельсавеце, каля вёскі Скамарошкі. Дада'так м. Урочышча, палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Караліно ў Баранавіцкім сельсавеце, недалёка ад вёскі Грандзічы. Дайлі'дкі мн. Вёска ў Капцёўскім сельсавеце. Дварцы' мн. Урочышча, хутар у Верцялішкаўскім сельсавеце. Дво'рышча ж. Урочышча на захад ад вёскі Калбасіна ў Каробчыцкім сельсавеце. Дво'рышча н. Урочышча, сенажаць на поўнач ад вёскі Занявічы, над ракой Свіслаччу ў Індурскім сельсавеце. Дзі'нтава возера н. Невялікае возера каля вёскі Ліхачы ў Парэцкім сельсавеце. Дзіра' ж. Урочышча, пляцоўка каля Каўпацкай школы ў Капцёўскім сельсавеце. Дзяркаўшчы'на ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі на ўсход ад вёскі Караневічы ў Капцёўскім сельсавеце, з мноствам крыніц i каменяў. Дзяўгу'ты мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Копанькі ў Кароб
Дадатковыя словы
высокі, глушыца, глыбокія, гога, гожка, горы, гостра, гострава, грандзічьі, грымячка, грэмзы, гумнішачкі, гурная, гушчыцы, гірэлі, дадатак, дайлідкі, дворышча, дзяркаўшчына, дзяўгуты, дзінтава, добравольшчына, ямы
1 👁