Я гэту бяду пальцам развяду. Славічы. Язык без косці, што хоча, тое i хвосці. Радзевічы. Язык i да Кіева давядзе. Скідаль. Як асінка затрасецца, тады волік напасецца. Азёры. Як баба захоча, та i мёртвы зарагоча. Каўпакі. Як будзе воўк шчэнем i брахне на пень, тады будзе гэты дзень. Свіслач. Як вадой плывуць грошы. Барбарычы. Як вокам акінуць. Сахзавод. Як вутка не мудрыць, а лебедзем не будзя. Лакно. Як гарохам аб сценку. Трычы. Якая птушка, такі i галасок. Гліняны. Якая рука, такая i рукавіца. Гліняны. Як дбаеш, так i маеш. Старая Дубавая. Як дасі дзецям волю, сам пападзеш у няволю. Грыўкі. Як да жніва, та ледво жыва, а як да танцу, та «Мой каханцу». Азёры. Як есць, так i родзіць. Лаша. Як з казла малака. Стрэльчыкі. Як з раніцы, так i да вечара. Грандзічы. Як з яйца, так i да канца. Дзекалавічы. Як зарупіць, так i вочы пралупіць. Кунцаўшчына. Як за багатым, так кожны з хаты, як за бедняком, та толькі дзяк з папом. Дзекалавічы. Як зэгер. Кунцаўшчына. Як звон. Пагараны. Якія самы, такія i сані. Струбка. Які ставок, такі млын, які ойцец, такі сын. Ніжнія Пагараны. Як костка не мясо, так швагер не фамілія. Верцялішкі. Як кум не сваяк, так сыр не закуска. Лаша. Як кум не сваяк, так сыр да хлеба не прымачка. Зарубічы. Як куму не выдусіш, та на тым свеце мусіш. Адэльск. Як клічуць, так i адгукаюцца. Пыра. Як лес няроўны, так i людзі. Бросты. Як мукі сцячэ, та i свінка хлеб спячэ. Бубны. Як мукі скрыня, та i свінка гаспадыня. Зарыца. Як Мікола па лёдзе, та коляды па водзе. Кунцаўшчына
3 👁