Як мокрае гарыць. Сцяцкі. Як не будзя вода, та будзе пагода. Свіслач. Як ні рабі, а ўсім добрым не будзеш. Скраблякі. Як ні кінь, та ўсё клін. Вішнявец. Як ні круці, усераўно мусіш умярці. Вусенікі. Як не еў, та не мог, а як паеў, та ні рук, ні ног. Лаша. Як прадаў кароўку, аддай i вяроўку. Лікоўка. Як пастараўса, так i маеш. Скраблякі. Як пасцелеш, так i выспішса. Цвіклічы. Як плакаў, бог аднакаў, як стаў скакаць, стаў бог даваць. Адэльск. Як прыдзе бяда, та не палезя ў рот i яда. Кавалічы. Як пячонка не мясо, так швагер не фамілія. Лаша. Як па малаку — па два валаку, а па вадзе — ўзяў адну i годзі. Батароўка. Як пойдзе на ліхо, та бог розум адыме. Дарашэвічы. Як сыр у масле купаецца. Сапоцкін. Як сама лахудра, не паможа i пудра. Адэльск. Як сват у хату, та сваха за яйца. Лікоўка. Як стане на палено, та свіні па калено. Карозічы. Як стане на лапух, та табе па трыбух. Карозічы. Як сем год міне, та i пад лаўкай засне. Малая Жорнаўка. Як свет светам стаў, та поп не свістаў, а цяпер i поп свішча. Балічы. Як ты мне, так i я табе. Круглікі. Як топішса, та i за брытву ўхопішса. Ласосна. Як ты да людзей, так i людзі да цябе. Гродна. Як топішся, та i за саломку ўхопішся. Парэчча. Як у студзені сакавік, та ў сакавіку будзе студзень. Гродна. Як цябе вялі, а мне грошы далі. Свіслач. Як языком злізала. Малая Альшанка. Якая работа, такая i плата. Скрыннікі. Якое дрэво, такі клін, які бацька, такі сын. Талочкі. Якое жарабя ўродзіцца, такім i здохне. Кавалічы. Якое гняздзечко, такое i яечко. Яцьвезь. Якія самі, такія i сані. Коматава. Яму, відаць, адной клепкі не дастае. Рагачы
5 👁