Чалавек, вядома, бывалы, прайшоў трубы i чортавы зубы. Батароўка. Чакайце аладак, зяць паехаў пшаніцу сеяць. Сухая Даліна. Чаму ў маладосці навучыўся, тое на старасць як знайшоў. Рацічы. Чорт не бярэ i богу не патрэбны. Балічы. Чорт сем пар лапцяў падраў, пакуль пару да пары дабраў. Рацічы. Чужога не гань i свайго не хвалі. Галабачы. Чужой працай сыты не будзеш. Батароўка. Чужым розумам не пражывеш. Парэчча. Чужая сям'я — цёмны лес. Кругляны. Чулі звон, ды не ведаюць, дзе ён. Свіслач. Чужую бяду i пальцам развяду. Сухмяні. Чые ва'ды відзіш пад лесам, a сваіх не бачыш пад носам. Адэльск. Чыя рака, таго i рыба. Грандзічы. Чым за морам віно піць, лепш з Нёмна вадзіцу. Гродна. Шавец у дзіравых ботах ходзіць. Індура. Шкада кідаць i горка есці. Дубоўка. Шлюб пад плотам, a вяселе потым. Вялікая Альшанка. Шляхціц на загродзе роўны ваяводзе. Ланявічы. Што зарабіў, тое i сцерабіў. Кадыш. Што каму на ўме, той тое i дзяўбе. Іванаўцы. Што край, то абычай. Лікоўка. Што па той чэсці, калі няма чаго есці. Александрова. Што старана, то i навіна. Арэхавічы. Што сам не з'ясі, тое на рынак нясі. Гібулічы. Што ў цвярозага на ўме, тое ў п'янага на языку. Караневічы. Што ў цвярозага на ўме, тое ў п'янага на губе. Пагараны. Шылам кашу есці. Лакно. Шыла ў мяшку не ўтоіш. Астравок. Шыла ў мяшку не ўтоіш, ката ў гаршку не схаваеш. Няцечы. Юр'я пасе кароў, а Мікола коней. Лаша. Юр'я сказаў: жыто ўраджу, а Мікалай: пачакай, пагляджу. Лаша. Юр'ява раса — не трэба гаўса. Квасоўка. Яблыко ад яблыні далёка не падая. Адамавічы. Яблыку няма дзе ўпасці. Абуховічы
Дадатковыя словы
вады, зясі, пянага, сямя, юря, юрява
2 👁