Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Хоць з ветрам пусці. Селюкі. Хоць за вала, абы дома не была. Зарачанка. Хоць малая, але дарагая. Асташа. Хоць не ўежна, але ўлежна. Свіслач. Хоць сакерку на нос вешай. Кунцаўшчына. Хоць стары, але яры. Каробчыцы. Хоць у мора, а за табой — тваё гора. Адэльск. Хоць у вір галавою, а бяда за табою. Баброўня. Хто высока заглядае, той нізко сядае. Гліняны. Хто вясной скача, той зімою плача. Абуховічы. Хто дарогу прастуе, той дома не начуе. Парэчча. Хто без навукі — той як бязрукі. Грандзічы. Хто больш крадзе, той больш i моліцца. Казіміроўка. Хто дзіцей сваіх у працы шкадуе, той сабе вяроўкі рыхтуе. Каўпакі. Хто дарогу пытае, той не блукае. Сапоцкін. Хто каго любіць, той таго i чубіць. Навасёлкі. Хто коньмі гандлюе, у таго хамут пустуе. Кульбакі. Хто мову i веру мяняў, той не толькі сябе, a i матку родну прадаў. Гродна. Хто мову мяняў, той родную маці прадаў. Прывалка. Хто многа абяцае, той слова стрымае. Ферма. Хто поле троіць, той хлеб кроіць. Агароднікі. Хто пытае, той не блудзіць. Асочнікі. Хто працуе, той i мае. Барбарычы. Хто сам сябе хваліць, няхай у таго пярун смаліць. Аленічы. Хто хутка есць, той хутка i робіць. Яцвезь. Хто хлусіць, той у пекло ісці мусіць. Пракопавічы. Хто хлеб з сабою носіць, той есці не просіць. Багушоўка. Хто чужых жонак любіць, той сябе губіць. Бандары. Цікавы, як Марцін да кавы. Хліставічы. Цікавай Барбары нос адарвалі. Эйсманты. Ці п'яны, ці дурны — адно i тое. Грандзічы. Ці ты з Турэччыны, ці ты з Нямеччыны, ці ты з Навагрудчыны. Свіслач. Ці што робіць, ці што не — бутэлячка ў кішане. Пагараны. Цяпло як у вуху. Круглікі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяны
3 👁
 ◀  / 329  ▶