Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Усе бабры дабры, адна выдра кепска. Баброўня. Усе словы вы казаў, нават матаў не хватае. Лікоўка. Усё забыто, што зямлёю прыкрыто. Малая Аяьшанка. Усё забыто, што ў землю зарыто. Кунцаўшчыка. Усе за аднаго, адзін бог за ўсіх. Гродна. Усё прайшоў: трубы i чортавы зубы. Батароўка. У страха вочы вялікія. Лугавая. Усюды добра, а дома ля пей. Грыўкі. Усяго смашнаго не пераясі i харошаго не пераходзіш. Панямунь У труну грошай не кладуць. Азёры. У хаце ўсероўна як у загаце. Свіслач. У цябе стан, як у бабы, рукі, ногі, як у жабы. Грынёўка. Учора гулі, дзісяй — гулі, будзем хадзіць без кашулі. Квасоўка. У чужую душу не ўлезеш. Баброўнікі. У чужыя коледы не мяшайся. Караневічы. Учапіўся як смала да кала. Жытаўшчына. У чым у касцелі, у тым i ў пасцелі. Адамавічы. У яго на вярбе грушы растуць. Грыўкі. У яго жаба на языку не спячэцца. Круглікі. У яго толку ні на голку. Гарны. Фашысты высока масціліся, ды нізко зваліліся. Малахавічы. Хай той бык здохне, якога каровы боруць. Пагаракы, Хай бог дае, як сам знае. Занявічы. Хлеб да сыра не прымочка. Зарубічы. Хлеб не нявеста, які ўдасца, такі i з'есца. Карозічы. Хлопец хоць вады напіса. Ніжнія Пагараны. Ходзіць ходырам. Зарубічы. Холад малайцу не перашкода. Баранава. Хоць бокам каціся. Кавалічы. Хоць боса хаджу, але з перцам ем. Азёры. Хоць бы каза бела, абы пасаг мела. Грандзічы. Хоць будзь ты найлепшы плавук, а не вырабішся з маіх рук. Панямунь. Хоць гаць гаці. Ланявічы. Хоць да раны прыкладай. Бяляны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесца
2 👁
 ◀  / 329  ▶