У бутылку заглядаць. Рыдзелі. У ваці — сядзі ў хаці. Кульбакі. У вочы лісам, а за вочы ваўком. Скідаль. У галоты найбольш работы. Старая Руда. У гасцях добра, а дома яшчэ ляпей. Баброўнікі. У дрыжыкі кідае. Лаша. Узяў кабылу на сваю галаву. Баранава. У каго дочак сем — i доля ўсем, а ў каго адна — i доля жадна. Парэчча. У каго есць матка, у таго i галоўка гладка. Караліно. У кожнага зубы белыя. Пушкары. Укралі — i сабакі не брахалі. Прыгодзічы. Укусіў бы сябе за локаць, ды не дастанеш. Чэхаўшчына. У каго матка, у таго i галоўка гладка. Скраблякі. У людзей пытай, ды свой розум май. Парэчча. Улез у нерат — ні ўзад ні ўперад. Новая Руда. У марцы як у гарцы. Дзекалавічы. У марцы як у гарцы: уноч пячэ, а ўдзень цячэ. Пышкі. У міру як на вялікім піру: хто скача, а хто i плача. Гродна. У нас заўсёды так, калі есці — ложак брак. Галаўнічы. Уначы трашчыць, а ўдзень плюшчыць. Белева. У Нясвіжы людзі хіжы, салому таўкуць, бліны пякуць, сена смажаць, бліны мажуць. Гродна. Упопярак дарогі стаяць. Дзекалавічы. У папа рукавы шырокія, іх ніколі поўных не насыплет, людзі сыпалі i саракоўкі i рублі i не насыпалі. Гродна. У полі набярэцца, дома нажарэцца i усё мало — крычыць. Жукевічы. У раду як у мяду. Саломекка. Усадзіў бог душу ні ў пень ні ў грушу. Лугавая. У свіні рыло, каб рыла. Пыра. Устаў у свіныя галасы. Цвіклічы. Устаў, яшчэ чэрці на кулачкі не зыходзіліся. Кукцаўшчына. У суботу — на работу, у нядзелю — на вяселле. Завадзічы. Усе чэрці адной шэрсці. Гожа. Усе дабры бабры, адны выдры ліхі. Азёры
1 👁