Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Стаіць пад фігурай, a чорт пад скурай. Іванаўцы. Стало немцам не да юру — абы вынесці сваю шкуру. Гродна. Стогне для мадэлі, каб людзі глядзелі. Хамякі. Стары друг лепшы новых двух. Скідаль. Старая міласць не ржавее. Клачкі. Стралой камень не праб'еш. Пыра. Страляў у сокала, а папаў у варону. Гліняны. Сухі мажац, мокры квецень, а май халодны — будзе рок хлебародны. Парэчча. Суша не высушыць, а мача — вымачыць. Дайлідкі. Схапіў шаты-латы i дахаты. Лугавая. Сцяражонага i бог сцеражэ. Квасоўка. Сыты галоднаму не верыць. Дзекалавічы. Сыты галоднаго не разумев. Гінавічы. Сыты галоднаму не раўня. Рыдзелі Сякі-такі целяпей i то будзе ляпей. Гібулічы. Сяк-так, накасяк, абы не па-людску. Каўпакі. Таварышы пазнаюцца ў бядзе. Гінавічы. Тады будзе жаніцца, як быке будуць цяліцца. Сцяцкі. Такі свет настаў: ні палажы, ні пастаў. Гарны. Там у іх печкі i лаўкі. Пракопавічы. Там чорту выгода, дзе ў сям'е нязгода. Індура. Тапелец i за брытву ўхопіцца. Парэчча. Таўчэцца як Марко па пекле. Рагачы. Твае дзеці — табе i глядзеці. Кавалічы. Толькі тады ад зямлі пазнаць смак зможаш, калі гной паложыш. Эйсманты. Трымаць хвост пісталетам. Кунцаўшчына. Трэбо жыць як набяжыць. Путрышкі. Трэпле языком, як сабака хвастом. Луцкаўляны. Тут такі парадак, як у дурного ў торбе. Галаўнічы. Ты пражыла сем год у свёкра i не ведаеш, што сука без хваста. Рудавіцы. Ты яму белае, а ён — чорнае. Абухава. У адным месцы густа, а ў другім — пуста. Саволеўка. У адзін дзень — дзесяць перамен. Прывалка. У бальніцы i сцены лечаць. Гродна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прабеш, сяме
2 👁
 ◀  / 329  ▶