Свая хатка што родная матка. Баяры. Свет не без добрых людзей. Гарны. Свет вялікі, а дзецца няма куды. Караневічы. Свіне не да парасят, калі яе смаляць. Цыдовічы. Свіня пройдзе i то рохне, а чалавек не адазвецца. Свіслач. Свістаў, пакуль дастаў, папасвішчаш, пакуль ззышчаш. Рацічы. Свішчы, не свішчы, а салаўём не будзеш. Навумавічы. Свой сваяка бачыць здаляка. Парэчча. Свой у боку, а сусед — у воку. Караневічы. Свой з сваім біся, кусайся, а чужы не мяшайся. Скрыннікі. Сілаю не будзеш мілаю. Тумашы. Скажы слова на пазногаць, а даложаць на локаць. Гліняны. Сказаў як звязаў. Дубоўка. Скаліць зубы. Табала. Скрыпучае дзераво перастаіць i здаровае. Струбка. Скупому два разы баліць. Грыўкі. Сколькі вутка не мудрыць, а лебедзем не будзе. Казіміроўка. Сколькі вяроўку не ві, a канец ёй будзе. Путрышкі. Славіцца хата не вугламі, a пірагамі. Скідаль. Служы пану верне, та ён табе перне. Ласосна. Слухай другіх i свой розум май. Гліняны. Слухай мяне, та бяда не міне. Свіслач. Слова да слова — будзе мова. Грандзічы. Слязьмі бядзе не паможаш. Старая Руда. Смерць без прычыны не бывае. Шэмолеўцы. Снегу навее — хлеба прыбудзе, вада разальецца — сена набярэцца. Малая Альшанка. Спіць як пяньку прадаўшы. Гродна. Спіць i ў вус не дуе. Каленікі. Спіць як пшаніцу прадаўшы. Індура. Сполка — гэта колка. Кавалічы. Спрытны на прыказкі, як скура на прывязкі. Літвінкі. Спрытны i да гулянячка i да рыканячка, a запражы ў саху, та ён возьмя ды ляжа. Грыўкі
Дадатковыя словы
шэмблеўцы
6 👁