Рабі, нябожа, та i бог дапаможа. Мігова. Рабіць на показкі. Чэхаўшчына. Рабіць па канец рук. Караліно. Рабіць абы з рук. Старая Руда. Рабіць абы дзень да вечара. Парэчча. Рабіць, як баран на трыбух. Карозічы. Работа не воўк — у лес не пабяжыць. Перстунь. Работы да самай суботы. Радзевічы. Рад бы касіць, ды няма каму касу насіць. Яцвезь. Радаваўся старац, што пражыў марац, а прышоў май — i паняслі ў гай. Старая Дубавая. Раз радзіла маць, раз трэба i паміраць. Ласосна. Ранак — панак. Перстунь. Раней гнаў пан, а ціпер — план. Бакуны. Ранняя птушачка зубкі калупае, а позная птушачка вочкі працірае. Доргунь. Расце на лес гледзячы. Кашэўнікі. Расцэнкі, як гармонік, як хочаш, так i расцягай. Аульс. Рыбка ў рацэ, а не ў руцэ. Сухая Даліна. Рызыкант на ўвесь кант. Сабаляны. Сабака брэша — вецер носіць. Радзевічы. Сабакі не брахалі, а сало ўкралі. Жытародзь. Сабака i на бога брэша. Пруды. Сава не прывядзе сакала, а такога чорта, як i сама. Лойкі. Сады садзі i ў маладосці, i ў старосці. Малахавічы. Садзі там вішню, дзе зямля лішня. Салаўі. Салаўя баснямі не кормяць. Караліно. Сам не гам i каму не дам. Баранавічы. Сані наладзіў, а каня няма. Гліняны. Сваіх многа, а як прыдзецца жаніцца, няма за каго зачапіцца. Табала. Сваё дзіця не кацянё, за плот не выкіняш. Адэльск. Свайго злодзея не ўпільнуеш. Капцёўка. Свайго кепскага не хвалі, а чужога добрага не гань. Копанькі. Свату перша чарка i перша палка. Каўпакі. Свая кашуля бліжэй цела. Скраблякі
4 👁