Па-шляхоцку — папалам клёцку, a ў мужыцкім шчоце — па тры клёцкі ў роце. Гродна. Першы дзень госць — золато, другі — серабро, трэці — медзь, дадому едзь. Гродна. П'е гарэлку, як шавец. Парэчча. Піво — не пераліўкі. Солы. Пілі б да елі б, ды нечаго. Свіслач. Пільнуй себе i будзе з цебе. Сцяцкі. Пі, сынок, пі, толькі не пахмяляйся. Гожа. Плачце, вочы, хоць павылазце. Літвінкі. Прыйдзе Рыгорка, будзё табе горка. Курпікі. Прышый-прысцябай. Галавачы. Поп людзей навучае, а сам бабу валяе. Караневічы. Пра яго людзі як у бубен б'юць. Табала. Прайшлі тыя часы, што поп еў каўбасы. Балічы. Працуй, нябожа, тады i бог дапаможа. Хлістовічы. Праца нікога ні крыўдзіць. Парэчча. Прыйдзе мароз i на крапіву. Свіслач. Прыйшоў Пятрок — адпаў лісток, прыйшоў Ілья — адпало два, прыйшоў Іспас — лето ад нас. Гожа. Прапаў, як камень у воду. Віцькі. Праўда наверх выйдзе. Кульбакі. Праўды ні на голку няма. Карозічы. Праўды на грош няма. Белева. Праўда вочы коле. Кашэўнікі. Праўда крыўдзе вочы пора. Лукавіца. Праўда халодная, а мана цёплая. Гліняны. Прыкусі язык. Хамуты. Прымачы хлеб сабачы. Скраблякі. Прыйшоў Спас — лето ад нас. Баранава. Прышый кабылі хвост. Лойкі. Прыяцелі прызнаюцца ў бядзе. Сапоцкін. Прэ не ў свае духе. Баброўнікі. Пусці свіню пад стол, та яна залезе i на стол. Дзекалавічы. Пусціўся ў сабачую шкуру. Адэльск. Пытаецца люты, ці добра абуты. Пагараны
Дадатковыя словы
бюць
6 👁