Пагонішся за двума зайцамі, ні аднаго не ззымаеш. Караневічы. Падвясці пад дурнога хату. Пракопавічы. Падвясці пад касцёл. Пяслі. Падлез, як кашаль пад хваробу. Хамякі. Пад ляжачы камень i вада не пацячэ. Бяляны. Паехаў сабакам па сено. Тумашы. Пазбірала талаку — пагуляла на таку. Малахавічы. Пазнаць пана па халявах. Занявічы. Пазнаць пана па гузіках. Парэчча. Пазнаюць дачку i ў чырвоным андарачку. Скідаль. Пайшоў сабакам сено касіць. Тумашы. Пакул ь з багатаго пух, та з бедна го — дух. Адэльск. Пакуль сонца зыйдзе, раса вочы выесць. Скрыннікі. Пакуль сыты з'едзецца, та худы здохне. Сапоцкін. Пакуль чужы скрывіцца, та свой заплача. Дзекалавічы. Палуднічкі гудуць, а нам есці не нясуць. Свіслач. Палуднічкі гудуць, жанцам спаць не даюць. Кунцаўшчына. Па ласым кусе i вады нап'юся. Вялікая Альшанка. Па малаку i ног не павалаку. Парэчча. Палохана варона i куста баіцца. Круглікі. Па Міколе не сей ніколі. Грыўкі. Пана клянуць, a ён таўсцее. Брузгі. Папаласа, як сляпой курыцы зерне. Копанькі. Панская хвароба, як беднаго здароўе. Скраблякі. Панскія натуры патрабуюць пышныя хаўтуры. Селюкі. Панэ сварацца, a ў мужыкоў чубэ трашчаць. Адэльск. Папову дачку пазнаюць i ў чырвоным андарачку. Парэчча. Папрацуеш да поту, з'ясі ў ахвоту. Лукавіца. Пасаліўшы, можно есці. Тужаўляны. Патрэбны як у мосці дзірка. Верцялішкі. Патрэбны да зарэзу. Пруды. Пашлі дурнога, а за ім — другога. Грандзічы. Пашло ўсё прахам, пропадам. Навасёлкі. Пашоў шукаць ветра ў полі. Рагачы
Дадатковыя словы
зедзецца, зясі, напюся
2 👁